Спадчына

Мсціжаўская сядзіба

Калісьці гэта сядзіба мела нечуваную славу

Спадчына ex-press.by
0

Ад сядзібы Слізней ва Мсціжы засталіся толькі брама і гаспадарчы будынак нявызначанай прыналежнасці. А калісьці гэта сядзіба мела нечуваную славу: яе гаспадары былі вядомымі калекцыянерамі, кнігалюбамі, трымалі звярынец і вальер з птушкамі.

Мсціжскай сядзібай ў часы Рэчы Паспалітай валодалі Саковічы і Храптовічы. У 1776 г. вялікалітоўскі падканцлер Іахім Літавор Храптовіч прадаў Мсціж барысаўскаму маршалку Мікалаю Слізню, прадстаўніку фаміліі, якая ўжо мела ў гэтых мясцінах істотныя ўладанні. Напрыканцы XVIII ст. Слізні валодалі ўжо 6 фальваркамі і 23 вёскамі ў ваколіцах Мсціжа.

Першыя ўладальнікі Мсціжа са Слізнёў (ці то Мікалай, ці то яго сын Іосіф, таксама барысаўскі маршалак) пабудавалі тут грунтоўны палац. На жаль, не вядома аніводная выява ці фотаздымак гэтага будынка. Не маляваў яго Напалеон Орда, не апісваў у сваёй манаграфіі – Яўстафій Тышкевіч. Вядома толькі, што пабудаваны палац меў класіцыстычны выгляд і быў двухпавярховым. Пра апошняе гаварылі і дзве захаваўшыяся да Першай сусветнай вайны афіцынкі, якія калісьці знаходзіліся насупраць палаца. Апроч цэнтральнай брамы, якая часткова захавалася да на
шых дзён, палац меў дзве бакавыя брамы, што вялі да сядзібнага парку, а таксама дзве невялікія брамы, што вялі да гаспадарчых пабудоў. Сядзібныя пабудовы абрамляла высокая агароджа з буту і валуноў.

Сядзібны будынак згарэў яшчэ ў 1890 г., паступова сышла на будматэрыялы і агароджа. На месца папярэдняга палаца ўзвялі новы, куды менш густоўны, драўляны, дзе жылі апошнія ўладальнікі Мсціжа.

Росквіт сядзібы прыйшоўся на першую палову ХІХ ст., на час вышэйузгаданага Іосіфа Слізня, які сабраў ў Мсціжы бібліятэку ў 7 тыс. кніг (сярод якіх сустракаліся і рэдкія выданні XVI-XVIII стст.), якімі гаспадар ахвотна дзяліўся з суседзямі. Апроч таго Іосіф назбіраў багатую калекцыю медаляў і манет розных краін і часу (каля 2 тысяч адзінак), мінералаў. У дадатак барысаўскі маршалак цікавіўся светам біялогіі: у яго цяпліцах расло больш за 3,5 тысяч раслін, а непадалёк ад сядзібы размяшчаўся звярынец.

Але наступны ўладальнік Мсціжа зяць Іосіфа – Ігнацый Булгак асабліва не рупіўся цесцевай сядзібай. Калекцыю і багацці ён перавёз у Жылічы, сваё родавае гняздо.

Пазней мсціжскай сядзібай валодалі Сафія і Генрык Валовічы, а апошнім гаспадаром стаў іх сын Міхал, які фактычна пераўтварыў яе ў лецішча – памешчык у асноўным жыў у Мінску.

Пасля Першай сусветнай вайны ў Мсціжу захаваўся ў добрым стане толькі парк з невялічкім ставам з выспай, але да нашага часу і гэты штучны ландшафт прыняла ў сваё ўлонне прырода.

Алесь Лапо.
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
КГК пригрозил торговле уголовными делами за то, что беларусы покупают мало беларусского
В мире
Пастухов: Трамп стал американским Ельциным. Нас ждет период «угасания революции», а возможно и сакраментального финала: «Я устал – я ухожу»
Политика
Павел Усаў: Людзі, якія з’явіліся на вяршыні палітычнай хвалі ў 2020 годзе, якія кудысьці вялі - былі не шчырымі ў сваіх думках, ідэях, дзеяньнях
Экономика
МАРТ рассказал, по каким ценам в Беларуси будут продавать овощи и фрукты зимой
Политика
Тихановская осудила стиль публичной деятельности мужа как “унижающий достоинство“
Новости Жодино
В лесах Смолевичского района появились заборы — в лесхозе рассказали, зачем
Общество
Виталий Цыганков: Почему некоторым россиянам не нравится Беларусь и беларусы?
Спорт
Канада не допустит белорусских и российских хоккеистов на молодежный чемпионат мира
Политика
«Большая сделка» под вопросом? Как отразится на Беларуси победа демократов на выборах в США
Новости Борисова
Начальник подразделения деревообрабатывающего предприятия в Борисовском районе осужден за взятки
ВСЕ НОВОСТИ