Спадчына

Скарбніца Барысаўскага музея

За сямідзесяцігадовую гісторыю ў Барысаўскім дзяржаўным аб’яднаным музеі назбіралася калекцыя амаль у 35 тыс. прадметаў асноўнага фонда.

Спадчына ex-press.by
0

Барысаўскі дзяржаўны аб’яднаны музей вядзе сваю гісторыю з 1946 года. Зробім спробу вызначыць найбольш каштоўныя прадметы з гэтага збору.

1. Чарніліца і абразок XVII ст.

Знаходкі са Старабарысава займаюць значную частку археалагічнай калекцыі, прадстаўленай у сталай экспазіцыі музея. Сярод іх асабліва вылучаюцца чарніліца і абразок часоў Рэчы Паспалітай.

2. Навершнік дрэўка сцяга французскай арміі пачатку ХІХ ст.


Французскі навершнік у выглядзе арла быў знойдзены ў 1963 г. жыхаром вёскі Лошыца Мікалаем Навумаўцам ў аднайменнай рацэ. Дагэтуль нявызначана якому вайсковаму падраздзяленню ён належаў, аднак прэзідэнт французскага навукова-гістарычнага таварыства “Цэнтр напалеонаўскіх даследаванняў” Фернана Бокура мяркуе, што гэта мог быць 29-ы полк лёгкай пяхоты з дывізіі Партуна.

Французскі навершнік – унікальная знаходка, аніводны беларускі музей не можа пахваліцца аналагічным экспанатам. Зрэшты, арыгінальны экспанат для бяспекі захоўваецца ў фондах, а ў экспазіцыі музея прадстаўлена яго копія.

3. Барабан пачатку ХІХ ст.

Маршавы барабан расійскага войска быў выраблены ў 1808 г. Практыка выкарыстання барабанаў у расійскім войску з’яўляецца ў сярэдзіне XVI ст. У абавязкі барабаншчыка ўваходзіла суправаджэнне войска на маршы і перадача сігналаў падчас бою.

4. Грэнадзёрка ўзору 1802 г.

Грэнадзёрка – галаўны ўбор грэнадзёраў, адборных часткаў пяхоты і кавалерыі, першаснай задачай якіх быў штурм варожых умацаванняў.

Двухгаловы арол і надпіс “З намі Бог” на грэнадзёрках расійскай арміі з’явіўся ў 1802 г.

5. Эпалеты французскага ўлана

Уланы – род лёгкаўзброенай кавалерыі. У арміі Напалеона былі асобныя падраздзяленні ўлан з тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай. Адным з іх, 27 палком уланаў кіраваў Дамінік Геранім Радзівіл.

6. Каска кірасіра. Францыя.

Кірасіры – род цяжкай кавалерыі, апранутай у кірасы, адмысловы металічны даспех.

7. Аўстрыйская гармата пачатку ХІХ ст.

Гармата, прадстаўленая ў экспазіцыі, належыць Нацыянальнаму гістарычнаму музею Рэспублікі Беларусь, аднак ужо не першы год выстаўляецца ў Барысаве.

8. Стары рукапіс Торы

Напісаны на пергаменце. Ствараліся такія кнігі на тэрыторыі Беларусі да сярэдзіны ХІХ ст. у Міры і Барысаве.

9. Графін для лікёру пачатку ХХ ст.

Выраблены на крышталёвай фабрыцы таварыства братоў Краёўскіх “Барысаў”. Мае ручны роспіс. Барысаўская гута пачала сваю гісторыю з 1898 г. На ёй выраблялі шкляны і крышталёвы посуд, лямпавае шкло. Назву “Крышталёвая фабрыка “Барысаў” яна атрымала ў 1904 г. і пасля гэтага стала даволі вядомай у Расійскай імперыі. У 1910 г. барысаўскі крышталь быў адзначаны медалем на выставе шкла ў Парыжы.

10. Прэс-пап’е з выявай Напалеона. 1912 г.

Прэс-пап’е было выраблена да стогадовага юбілею падзей 1812 г. на крышталёвай фабрыцы Таварыства братоў Краеўскіх “Барысаў”.

11. Скульптура "Партрэт Героя Савецкага Саюза П. Рака"

Скульптура была выраблена народным мастаком Беларусі Анатолем Анікейчыкам у 1984 г. У 1987 г. аўтар скульптуры атрымаў званне ганаровага грамадзяніна Барысава.

12. Карціна "Рака Бярэзіна ля вёскі Студзёнка".

Карціну намаляваў лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь барысаўчанін Валерый Шкаруба ў 2009 г.

Алесь Лапо.
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Помнікі Барысаўскага края
спадчына
музей
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: Все указывает на то, что Европа готовится красиво отойти в сторону
В мире
«Я могу пригласить его в Киев, пусть приезжает». Зеленский ответил на предложение РФ
Экономика
Як Беларусь захавала $40 млрд экспарту пасьля страты рынкаў Эўразьвязу і Ўкраіны і чаму гэта не перамога, — тлумачэньне эканаміста Крука
Общество
Национальное примирение в Беларуси: есть ли шанс
Общество
В Беларуси до понедельника оранжевый уровень опасности: морозы усилятся до -33 °C
Общество
Радиолюбителей в Беларуси обвиняют в госизмене. Что известно?
В мире
Евросоюз может ограничить выдачу виз белорусам
Общество
Как логопед из Шклова оказалась на верхушке империи развлечений, зарабатывающей миллионы
Политика
Віктар Бабарыка адказаў на пытанні Мікіты Мелказёрава, які той сфармуляваў да яго два гады таму
Политика
Лукашенко публично отказался от трех предложений кадровых перестановок. Что это было?
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: Все указывает на то, что Европа готовится красиво отойти в сторону
В мире
«Я могу пригласить его в Киев, пусть приезжает». Зеленский ответил на предложение РФ
Экономика
Як Беларусь захавала $40 млрд экспарту пасьля страты рынкаў Эўразьвязу і Ўкраіны і чаму гэта не перамога, — тлумачэньне эканаміста Крука
Общество
Национальное примирение в Беларуси: есть ли шанс
Общество
В Беларуси до понедельника оранжевый уровень опасности: морозы усилятся до -33 °C
Общество
Радиолюбителей в Беларуси обвиняют в госизмене. Что известно?
В мире
Евросоюз может ограничить выдачу виз белорусам
Общество
Как логопед из Шклова оказалась на верхушке империи развлечений, зарабатывающей миллионы
Политика
Віктар Бабарыка адказаў на пытанні Мікіты Мелказёрава, які той сфармуляваў да яго два гады таму
Политика
Лукашенко публично отказался от трех предложений кадровых перестановок. Что это было?
ВСЕ НОВОСТИ