Спадчына

Самы вядомы скарб Барысаўскай зямлі

У 2000 г. паляванне на напалеонаўскія скарбы прынесла зусім нечаканыя і прыемныя вынікі.

Спадчына ex-press.by
0

Напэўна няма больш даследаванага археолагамі кавалка зямлі ў Беларусі як месца пераправы Напалеона праз Бярэзіну. У бітве 1812 г. удзельнічала больш за 50 тыс. жаўнераў, зброю і рыштунак якіх дагэтуль знаходзяць як прафесійныя археолагі, так і чорныя капальнікі. У 2000 г. паляванне на напалеонаўскія скарбы прынесла зусім нечаканыя і прыемныя вынікі: быў выяўлены унікальны манетна-рэчавы скарб эпохі вікінгаў.

Першы прадмет скарбу – іржавы кавалак ад мяча знайшоў на Брылёўскім полі (каля вёскі Брылі) мастак-рэстаўратар Белдзяржмузея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Сяргей Захараў. Знаходкі не надалі асаблівай увагі – здавалася, што прадмет мог належаць удзельнікам бітвы 1812 г. Аднак, калі стала зразумелым, што – гэта кавалак франкскага мяча эпохі вікінгаў, Сяргей Захараў прадоўжыў археалагічную экспедыцыю і быў узнагароджаны. Ён знайшоў астатнія часткі мяча, 256 арабскіх дзірхамаў, 8 гірак-разнавагаў. Пазней да археалагічных раскопак далучыліся масцітыя беларускія археолагі А. Іоў і В. Рабцэвіч, і Брылёўскі скарб папоўніўся яшчэ 34 манетамі і 2 гіркамі. Месца знаходкі (правабярэжны поплаў ракі Бярэзіны) і зламаны ў некалькіх месцах франкскі меч далі падставы меркаваць, што скарб быў вотыўным дарам – скандынаўскай традыцыяй ахвярапрынашэння багам у абмен на дапамогу ў ваенных і гандлёвых справах. Валянцін Рабцэвіч датаваў знойдзены скарб 890-892 гг.

Скарб адлюстроўвае падзеі, што адбываліся на беларускіх землях у Раннім сярэднявеччы: фарміраванне гандлёвых шляхоў, якія злучылі паміж сабой першыя гарады, — цэнтры дзяржаваўтваральных працэсаў, месцы сувязяў паміж прадстаўнікамі розных народнасцяў. Прысутнасць у складзе скарбу арабскіх манет і франкскага мяча паказвае, наколькі шырокімі былі гандлёвыя зносіны нашых продкаў ужо ў той час.

Усяго на тэрыторыі Беларусі вядома каля 180 месцаў, дзе былі выяўлены дзірхамы –тапаграфія іх знаходак характарызуецца канцэнтрацыяй уздоўж шляху “з варагаў у грэкі”, а паходжанне – лакалізуецца самым шырокім чынам: Паўночная Афрыка, Блізкі Усход, Іран, Афганістан, Закаўказзе, Сярэдняя Азія. Некалькі манет са знаходкі не маюць аналагаў, іншыя – сустракаліся лічаную колькасць разоў. Мячы і іх фрагменты эпохі вікінгаў былі ў розны час выяўлены ў Полацку, Віцебску і наваколлі, Ваўкавыску, Брэсцкім і Валожынскім раёнах. Гіркі-разнавагі з’яўляюцца самымі старажытнымі са знойдзеных на тэрыторыі Беларусі, і аднымі з найстаражытнейшых на Русі. Унікальнасць Брылёўскага скарбу яшчэ і ў тым, што тут упершыню спалучыліся манеты і меч, грыўня і гіркі. Верагодна, што з гэтай прычыны ўпершыню ў Беларусі асобнай археалагічнай знаходцы была прысвечана грунтоўнае выданне-каталог “Брылёўскі скарб”.

У 2003 г. скарб быў перададзены ў Нацыянальны гістарычны музей, дзе ён выстаўлены ў экспазіцыі “БелВЭБ: новае жыццё нацыянальных скарбаў”.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
КГК пригрозил торговле уголовными делами за то, что беларусы покупают мало беларусского
В мире
Пастухов: Трамп стал американским Ельциным. Нас ждет период «угасания революции», а возможно и сакраментального финала: «Я устал – я ухожу»
Политика
Павел Усаў: Людзі, якія з’явіліся на вяршыні палітычнай хвалі ў 2020 годзе, якія кудысьці вялі - былі не шчырымі ў сваіх думках, ідэях, дзеяньнях
Экономика
МАРТ рассказал, по каким ценам в Беларуси будут продавать овощи и фрукты зимой
Политика
Тихановская осудила стиль публичной деятельности мужа как “унижающий достоинство“
Новости Жодино
В лесах Смолевичского района появились заборы — в лесхозе рассказали, зачем
Общество
Виталий Цыганков: Почему некоторым россиянам не нравится Беларусь и беларусы?
Спорт
Канада не допустит белорусских и российских хоккеистов на молодежный чемпионат мира
Политика
«Большая сделка» под вопросом? Как отразится на Беларуси победа демократов на выборах в США
Новости Борисова
Начальник подразделения деревообрабатывающего предприятия в Борисовском районе осужден за взятки
ВСЕ НОВОСТИ