Спадчына

Камяні князя Барыса

Памяць пра сябе барысаўскі князь захаваў найперш праз валуны з выбітымі на іх крыжамі і надпісамі-зваротамі да Бога.

Спадчына ex-press.by
0

Асоба князя Барыса (канец 1040-х? – 1128) – заснавальніка горада, поўная загадак. Фактычна, кожны факт з яго біяграфіі (не толькі гады жыцця) праходзіць пад знакам пытальніка: верагодна, ён быў старэйшым сынам Усяслава Чарадзея, магчыма, да хрышчэння насіў імя Рагвалод, імаверна, сядзеў з бацькам у кіеўскай вязніцы…

Памяць пра сябе барысаўскі князь захаваў найперш праз валуны з выбітымі на іх крыжамі і надпісамі-зваротамі да Бога. Тыя камяні так і празвалі ў народзе – “Барысавы”.

Усяго Барысавых камянёў было зафіксавана сем. Усе яны былі выяўлены на тэрыторыі былога Полацкага княства, мелі выявы шасціканцовых крыжоў і надпісы кшталту “Господи помози рабу своему Борису” і цалкам адрозны лёс. Большасць з іх знаходзілася ў рэчышчы Заходняй Дзвіны. Прычына іх паўстання не адно стагоддзе турбуе даследчыкаў: хтосьці мяркуе, што гэта былі памежныя камяні, другія – што яны адзначалі мелі на рэках, трэція – што яны ўвекавечвалі памяць пра князя Барыса, чацвёртыя бачылі ў іх паганскія фетышы. Маскоўскі навуковец Б. Рыбакоў увогуле не звязвае іх паходжанне з князем Барысам, а прапануе іншую версію: праз камяні сяляне прасілі ў святога Барыса добрага ўраджаю. Беларускі даследчык М. Ермаловіч звязваў паходжанне камянёў з паходамі князя Барыса на яцвягаў у 1102 г. і земгалаў у 1106 г.

Але не будзем завастраць увагу на даследчыцкіх спрэчках і паспрабуем прасачыць за лёсам гэтых камянёў.

Камень каля в. Падкасцельцы

Гэты вялізны гранітны валун быў выяўлены за 5 кіламетраў на паўночны-захад ад Полацка, каля вёсцы Падкасцельцы. Камень меў 8 метраў у акружнасці і ляжаў у вадзе недалёка ад берага – вясной і напачатку лета ён быў заліты вадой поўнасцю. Валун меў выяву шасціканцовага крыжа (даўжынёй 1,5 метра) і надпіс з іменем Барыса. Яго напаткаў шчаслівы лёс: у 1981 г. камень быў перавезены ў Полацк і пастаўлены на Верхнім замку побач з Сафійскім саборам.

Камень каля былой в. Накоўнікі

Наступны камень размяшчаўся на 40 км ад Полацка ніжэй па плыні Заходняй Дзвіны. Ён быў яшчэ большы: меў у акружнасці 11 метраў. На ім быў выразна выбіты надпіс. У 1939 г. камень узарвалі савецкія вайскоўцы, што наступалі на тэрыторыю Польшчы.

Камень на месцы ўпадзенні Друйкі ў Заходнюю Дзвіну

Камень размяшчаўся пры ўпадзенні ракі Друйкі ў Заходнюю Дзвіну. Ён з’яўляўся найбольшым з Барысавых камянёў: меў 17 метраў у акружнасці, а вышыня высечанага крыжа складала 3 метры. Ён падзяліў лёс папярэдне ўзгаданага – быў узарваны ў 1939 г.

Камень каля в. Высокі Гарадзец (Талачынскі р-н)

Камень размяшчаўся на сушы ў раёне Друцка. На амаль квадратнай пліце высечаны васьміканцовы крыж і надпіс “Господи помози рабу своему Борису многа лета”. Археолаг Г. Штыхаў мяркуе, што гэты надпіс быў зроблены ў 1127 г. з выпадку заканчэння вайны і вяртання ўжо хворага Барыса на прастол у Полацк. У 1936 г. камень быў узарваны, а яго асколкі, як лічыцца, пайшлі на пабудову магістралі Мінск-Масква.

Камень каля в. Камена (Вілейскі р-н)

Камень размешчаны на сушы і захаваўся да нашага часу. На ім высечаны крыж і маецца надпіс: “Воротишин крест, господи, помози рабу своему”.

Зараз камень знаходзіцца на агародзе прыватнага дома за 100 метраў ад правага берага р. Вілія.

Камень каля в. Друя

Камень быў выяўлены толькі ў 1896 г., значна пазней за іншыя.

Але яму пашанцавала – ён захаваўся да нашых дзён, хоць і трэснуў падчас транспартавання ў 2002 г. на адну з плошчаў Друі. Надпісы і крыж на валуне амаль нябачныя.

Камень каля ўпадзення Павянушкі ў Заходнюю Дзвіну

Самы маленькі з Барысавых камянёў зрабіў самае вялікае падарожжа: у 1879 г. па даручэнні графа М. Уварава ён быў перавезены ў Музей Маскоўскага археалагічнага таварыства. Зараз ён знаходзіцца ў маскоўскім музеі-запаведніку “Каломенскае”.

Алесь Лапо. Фота: wikipedia.org, nn.by
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
камяні
князь Барыс
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: Все указывает на то, что Европа готовится красиво отойти в сторону
В мире
«Я могу пригласить его в Киев, пусть приезжает». Зеленский ответил на предложение РФ
Экономика
Як Беларусь захавала $40 млрд экспарту пасьля страты рынкаў Эўразьвязу і Ўкраіны і чаму гэта не перамога, — тлумачэньне эканаміста Крука
Общество
Национальное примирение в Беларуси: есть ли шанс
Общество
В Беларуси до понедельника оранжевый уровень опасности: морозы усилятся до -33 °C
Общество
Радиолюбителей в Беларуси обвиняют в госизмене. Что известно?
В мире
Евросоюз может ограничить выдачу виз белорусам
Общество
Как логопед из Шклова оказалась на верхушке империи развлечений, зарабатывающей миллионы
Политика
Віктар Бабарыка адказаў на пытанні Мікіты Мелказёрава, які той сфармуляваў да яго два гады таму
Политика
Лукашенко публично отказался от трех предложений кадровых перестановок. Что это было?
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: Все указывает на то, что Европа готовится красиво отойти в сторону
В мире
«Я могу пригласить его в Киев, пусть приезжает». Зеленский ответил на предложение РФ
Экономика
Як Беларусь захавала $40 млрд экспарту пасьля страты рынкаў Эўразьвязу і Ўкраіны і чаму гэта не перамога, — тлумачэньне эканаміста Крука
Общество
Национальное примирение в Беларуси: есть ли шанс
Общество
В Беларуси до понедельника оранжевый уровень опасности: морозы усилятся до -33 °C
Общество
Радиолюбителей в Беларуси обвиняют в госизмене. Что известно?
В мире
Евросоюз может ограничить выдачу виз белорусам
Общество
Как логопед из Шклова оказалась на верхушке империи развлечений, зарабатывающей миллионы
Политика
Віктар Бабарыка адказаў на пытанні Мікіты Мелказёрава, які той сфармуляваў да яго два гады таму
Политика
Лукашенко публично отказался от трех предложений кадровых перестановок. Что это было?
ВСЕ НОВОСТИ