Спадчына

Руіны касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Зэмбіне

Руіны былога дамініканскага кляштара ў вёсцы Зэмбін, нягледзячы на катастрафічны стан, з’яўляюцца адзіным аб'ектам гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння ў Барысаўскім раёне.

Спадчына ex-press.by
0

Дамініканцы з’явіліся ў Зэмбіне ў першай палове XVII ст.: у 1640 годзе з фундацыі ўладальнікаў вёскі ашмянскага падкаморыя Адама Мацея Саковіча і яго жонкі Марцыяны тут быў узведзены кляштар гэтага ордэна.

Першы драўляны касцёл быў даволі велічны: меў 7 алтароў і арган на 8 галасоў, аднак праіснаваў ён толькі 150 гадоў. Пажар знішчыў храм у 1790 годзе, і пасля гэтага з ініцыятывы ксяндза Вінцэнта Хілінскага і з дапамогай апошняга канцлера Вялікага княства Літоўскага Яўхіма Храптовіча (ён на той час з’яўляўся гаспадаром Зэмбіна) распачалося ўзвядзенне мураванага касцёла.

Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Зэмбіне

Новая святыня будавалася ў час, калі эпоха барока яшчэ не адышла, а час класіцызму – не настаў: была мяжа XVIII i XIX стагоддзяў. Такая акалічнасць выклікала спалучэнне ў адным помніку двух архітэктурных стыляў. Дадзеная архітэктурная з’ява атрымала назву “станіславаўскага класіцызму”, бо была распаўсюджана ў часы апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Касцёл быў асвячоны 15 жніўня 1809 г. у імя Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Гэта была бязвежавая трохнефавая, пакрытая гонтаю базіліка.

У 1812 г., падчас вайны з Напалеонам кляштар згубіў сваю багатую бібліятэку. У 1832 г. быў зачынены і сам кляштар, але касцёл працягнуў выконваць парафіяльныя функцыі яшчэ на стагоддзе, да 1933 года. Зэмбінская парафія ў ХІХ ст. налічвала 1000 - 1500 вернікаў, большасць з іх прыходзілася на суседнія вёскі, бо само мястэчка было пераважна габрэйскім. У 1903 г. у касцёле быў зроблены капітальны рамонт. Мастак Вебер, вучань Станіслава Выспянскага, распісаў інтэр’ер. Цэнтральнае месца ў галоўным алтары займаў абраз Хрыста, які нясе крыж аўтарства Яна Дамеля.

Амаль 80 гадоў у касцёле не адбываліся набажэнствы, і на сённяшні дзень на месцы колішняй вялізнай святыні знаходзяцца крохкія сцены святыні, гатовыя зруйнавацца ў бліжэйшы час.

Руіны касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Зэмбіне
Алесь Лапо. Фота tut.by, radzima.net
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
КГК пригрозил торговле уголовными делами за то, что беларусы покупают мало беларусского
В мире
Пастухов: Трамп стал американским Ельциным. Нас ждет период «угасания революции», а возможно и сакраментального финала: «Я устал – я ухожу»
Политика
Павел Усаў: Людзі, якія з’явіліся на вяршыні палітычнай хвалі ў 2020 годзе, якія кудысьці вялі - былі не шчырымі ў сваіх думках, ідэях, дзеяньнях
Экономика
МАРТ рассказал, по каким ценам в Беларуси будут продавать овощи и фрукты зимой
Политика
Тихановская осудила стиль публичной деятельности мужа как “унижающий достоинство“
Новости Жодино
В лесах Смолевичского района появились заборы — в лесхозе рассказали, зачем
Общество
Виталий Цыганков: Почему некоторым россиянам не нравится Беларусь и беларусы?
Спорт
Канада не допустит белорусских и российских хоккеистов на молодежный чемпионат мира
Политика
«Большая сделка» под вопросом? Как отразится на Беларуси победа демократов на выборах в США
Новости Борисова
Начальник подразделения деревообрабатывающего предприятия в Борисовском районе осужден за взятки
ВСЕ НОВОСТИ