Политика

Дракахруст: З Пуціным у Трампа ўгоды пакуль не атрымалася. З Лукашэнкам — цалкам магчыма, што ўжо атрымалася

"Пасьля саміту на Алясцы мірныя перамовы ў Беларусі не выглядаюць ужо фантастычным варыянтам".

Политика www.svaboda.org
0

Найбольш імаверны вынік амэрыкана-расейскага саміту ў Анкорыджы — ён можа стаць яшчэ адным этапам доўгага працэсу мірных перамоваў. І Аляксандар Лукашэнка можа адыграць у ім пэўную ролю, пiша палiтычны аналiтык Юры Дракахруст на "Свабодзе".

«Мы абмеркавалі многія пытаньні, але мы не змаглі знайсьці поўнага разуменьня, угоды пакуль няма», — заявіў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп па выніках яго сустрэчы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным.

Разам за тым Трамп паведаміў, што падзеліцца вынікамі перамоваў з эўрапейскімі саюзьнікамі і прэзыдэнтам ЗША:

«Я неўзабаве зьвяжуся з NATO. Пазваню тым, каму палічу патрэбным, і, вядома ж, прэзыдэнту Зяленскаму, каб расказаць яму аб выніках сёньняшняй сустрэчы. У рэшце рэшт, рашэньне за імі. Ім давядзецца пагадзіцца з тым, што абмеркавалі выбітныя прадстаўнікі адміністрацыі Трампа».

Даволі двухсэнсоўныя заявы. З аднаго боку, канчатковай угоды няма (а ці магла быць у прынцыпе без узгадненьня з саюзьнікамі ЗША), зь іншага боку, была выказаная ўпэўненасьць, што гэтым самым саюзьнікам давядзецца пагадзіцца з нечым, што абмяркоўвалі ў Анкорыджы амэрыканскія палітыкі зь іх расейскімі калегамі.

Іншымі словамі, нейкія папярэднія дамоўленасьці былі, гледзячы па ўсім, дасягнутыя.

Учора ж Трамп правёў перамовы з Зяленскім і саюзьнікамі па NATO, у панядзелак прэзыдэнт Украіны ляціць у Вашынгтон для перамоваў з прэзыдэнтам ЗША.

Трамп па выніках перамоваў з Пуціным заявіў, што аддае перавагу хуткаму заключэньне канчатковага мірнага пагадненьня, а не папярэдняму перамір’ю і спыненьню агню.

Кантэкст перамоваў у Анкораджы не дазваляе адназначна ацаніць характар дасягнутых там дамоўленасьцяў. Сустрэча доўжылася менш, чым было заплянавана, лідэры скасавалі сумесны сьняданак. Гэтыя чыньнікі сьведчаць хутчэй пра тое, што глыбокай згоды паміж бакамі падчас саміту ня ўзьнікла.

Зь іншага боку, заява Трампа пра наступную сустрэчу з Пуціным, магчыма, і ў Маскве, сьведчыць аб тым, што правалам, паразай саміт у Анкорыджы прэзыдэнт ЗША ня лічыць.

Ну, а Пуцін выйграў у любым выпадку, незалежна ад публічных і таемных вынікаў сустрэчы, выйграў хаця б «рукапаціскальнасьць» і прызнаньне за Расеяй статусу вялікай дзяржавы.

Першая тэлефонная гутарка ізноў абранага прэзыдэнтам Трампа і Пуціна спарадзіла безьліч спадзяваньняў і перасьцярогаў. І ня спраўдзіліся ні адны, ні іншыя. Фармат дыялёгу зьмяніўся, некаторыя табу зьніклі.

Але ніякага відавочнага прарыву не адбылося, угода не была заключаная. Ані пасьля першага тэлефанаваньня, ані пасьля наступных.

Вочная сустрэча стала проста яшчэ адным этапам на шляху складанага і доўгага перамоўнага працэсу.

Ня выключана, што наперадзе — новыя вочныя саміты ЗША-РФ, чарговыя тэлефанаваньні, пагрозы Трампа выйсьці з перамоўнага працэсу і нейкім чынам націснуць на Расею. Ну і працяг вайны.

І такі сцэнар уяўляецца найбольш імаверным. Прынамсі, больш імаверным, чым сцэнар, у якім Трамп выкручвае рукі Эўропе і Ўкраіне і прымушае іх прыняць умовы таемнай угоды, нібыта заключанай у Анкорыджы.

Як ні парадаксальна, найбольшыя палітычныя наступствы саміт у Анкорыджы можа мець для Беларусі, дакладней, для Аляксандра Лукашэнкі.

Тэлефанаваньне Трампа Лукашэнку за некалькі гадзінаў да пачатку амэрыкана-расейскага саміту — гэта ў любым выпадку прызнаньне таго, што Лукашэнка аказаўся карысным для Трампа, як асобны канал узаемадзеяньня Вашынгтону і Масквы.

У інтэрвію Time Лукашэнка распавёў, як даводзіў амэрыканскаму боку, што да Пуціна трэба ставіцца з павагай і пашанай.

Дарэчы, запрашэньне Пуціна на Аляску і было дэманстрацыяй павагі і пашаны да гаспадара Крамля. Па парадзе Лукашэнкі ці па іншых прычынах, але было. Пры гэтым варта адзначыць, што ў інтэрвію Лукашэнка не распавёў, якія яшчэ пасланьні з Вашынгтону ў Маскву і з Масквы ў Вашынгтон перадаваў. А яны, гледзячы па ўсім, былі.

Калі б роля Лукашэнкі абмяжоўвалася парадамі залагоджваць Пуціна, Трамп наўрад ці патэлефанаваў бы такому хваласьпеўшчыку гаспадара Крамля. Наколькі вялікая і плённая была роля беларускага каналу, у якой ступені ў Вашынгтоне прыслухоўваліся да парадаў беларускага «экспэрта па Пуціну», тэлефанаваньне Трампа дала выразны адказ. Роля і парады былі дастаткова карыснымі, каб публічна адмовіцца на вышэйшым узроўні ад ранейшай палітыкі непрызнаньня і ізаляцыі. І зрабіць гэта за некалькі гадзінаў да саміту, да якога была прыкутая ўвагу сьвету.

Найбольш імаверны вынік сустрэчы ў Анкорыджы — працяг перамоўнага працэсу. А калі Лукашэнка быў карысным у ім раней, то чаму ня можа прыносіць карысьць і надалей?

Адна з магчымасьцяў — Менск як пляцоўка наступных раундаў перамоваў. Лукашэнка запрасіў Трампа ў Беларусь. Прэсавая служба Лукашэнкі паведаміла, што прэзыдэнт ЗША прыняў запрашэньне. Праўда, сам Трамп публічна выказаў адно надзею на вочную сустрэчу з Лукашэнкам.

Але ў Беларусі магла б адбыцца адна з чарговых сустрэчаў Трампа з Пуціным.

Пасьля саміту на Алясцы і тэлефанаваньня Трампа Лукашэнку мірныя перамовы ў Беларусі не выглядаюць такім ужо фантастычным варыянтам.

Аднак магчымая роля Лукашэнкі ў мірных перамовах не абмяжоўвалася і ня зводзілася да прадстаўленьня магчымай пляцоўкі для перамоваў. Цалкам магчыма, што ён і надалей будзе працягваць рабіць карысныя паслугі Маскве і Вашынгтону, за якія і быў узнагароджаны размовай з Трампам.

Узнагароджваць яго аслабленьнем санкцыяў пакуль Вашынгтон не зьбіраецца, санкцыі адносна Беларусі скаардынаваныя з санкцыямі адносна РФ. А вось у сэнсе прэстыжу, прызнаньня, Лукашэнка атрымаў амаль усё, хіба акрамя асабістай вочнай сустрэчы.

Вызваленьне вялікай колькасьці палітвязьняў можа быць належнай платай за такі жэст Трампа.

З Пуціным у Трампа ўгоды пакуль не атрымалася. З Лукашэнкам — цалкам магчыма, што ўжо атрымалася.

 

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
дракахруст
трамп
война
беларусь
россия
путин
лукашенко
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ