Политика

Зянон Пазьняк аб тэлефоннай размове Трампа з Лукашэнкам: Добрыя весткі

Улічваючы становішча вайны і пагрозы незалежнасьці Беларусі, такія дзеяньні наабходныя дзеля інтарэсаў Беларускай нацыі і міру ў Эўропе.

Политика ex-press.by
0

Добрыя весткi. Пасьпяховы прэзыдэнт Трамп меў тэлефонную размову з Лукашэнкам напярэдадні сустрэчы з Пуціным на Алясцы, пiша лідар «Вольнай Беларусі» Зянон Пазьняк.

Тэма - палітвязьні і інш. (інш.- гэта, спадзяюся, тое, пра што мы, сябры "Вольнай Беларусі", гаворым пастаянна: адмена эканамічных санкцыяў, спыненьне рэпрэсіяў і вызваленьне палітвязьняў з пацьвярджэньнем ўсіх іхных правоў жыць у Беларусі, амэрыканскія інвестыцыі ў беларускую здабываючую вытворчасьць, перамовы аб міры ў Менску, пытаньні эўрапейскай бясьпекі і інш.).

Сутнасьць нашых прапановаў - выцягнуць рэжым з-пад прэсу Масквы, аднавіць кантакты беларусаў з Эўропай і з усім сьветам. Гэта магло б паспрыяць спыненьню рэпрэсій, аднаўленьню і разьвіцьцю беларускай грамадзянскай супольнасьці. (Адзначу, што такое магчымае, толькі ў выніку вельмі кардынальных дзеяньняў і прапановаў, на якія здольныя толькі Злучаныя Штаты Амэрыкі пры моцным лідары.)

Улічваючы становішча вайны і пагрозы незалежнасьці Беларусі, такія дзеяньні наабходныя дзеля інтарэсаў Беларускай нацыі і міру ў Эўропе.

На шляху да гэтага стаіць памылковая антыбеларуская палітыка Эўразьвязу, накіраваная на ізаляцыю Беларусі і душэньне краіны татальнымі эканамічнымі санкцыямі.

Проксі і рытарычным рупарам гэтай нядобрай палітыкі Брусэль зрабіў і ўзяў пад сваё фінансаваньне так званы "Офіс Сьвятланы Ціханоўскай" (група, што складаецца з былой агентуры і другасных рускамірцаў, часта выкарыстоўвае беларускую рыторыку).

Характэрна, што адразу пасьля паведамленьня Трампа аб размове з Лукашэнкам, гэтыя "проксі" (Латушка, Ціханоўская, Балкунец і інш.), якія ўвесь час яра крычалі, што трэба душыць Беларусь эканамічнымі санкцыямі, цяпер кінуліся добра гаварыць пра Трампа і лезьці яму ў вочы. Нават пачалі даваць яму "парады" і дэманстраваць, што яны "свае".

Устрымліваюся ад ацэнак. Магу толькі пацьвердзіць тое, што казаў раней: гэтаю публіку, трэба хутчэй зьмятаць з дарогі.

Прэзыдэнт Трамп моцны палітык, магчыма, яму ўдасца, спыніць вайну і разрубаць вузел на ўсходзе Эўропы. І самае для нас важнае, каб гэта ўсё дапамагло стаць на ногі дэмакратычнай Беларусі, якая пасьля вызваленьня ад прамаскоўскай улады і пры спрыяньні Амэрыкі, магла б стаць аплотам вольнага сьвету ва Усходняй Эўропе.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Спорт
Борисовский борец Кирилл Маскевич - чемпион мира!
Общество
В Беларуси планируют увеличить алименты. На сколько?
В мире
Россия потеряла одну «мягкую силу» в Европе. Вучич проиграл выборы в парламент
Экономика
Гражданам Таджикистана предлагают работу в Гродненской области и зарплаты до $1200
Общество
Тепло задержится: синоптики прогнозируют бархатный конец октября
Политика
Игорь Тышкевич: Пока доступ к портам сконцентрирован в руках России, она держит Лукашенко и за горло, и еще за одно место
Спорт
«Мы попали в эмоциональную яму». Андрей Капский — о кризисе БАТЭ и смене тренера
В мире
Пастухов: «Если каждый хочет своего мира — это значит, что все выбирают войну»
В мире
«Тот факт, что Путин продолжает воевать, вовсе не значит, что он рассчитывает на победу»
Новости Германии
Немецкий депутат Свен Хорнауф везет делегацию в Беларусь. Среди участников — представители AfD
ВСЕ НОВОСТИ