Политика

Пазьняк: Важна, каб Амэрыка уключылася б у рэальныя палітычныя дзеяньні на беларускім плацдарме

"Дапамагчы ацаленьню Беларусі і народа можа цяпер толькі зьнешняя сіла..."

Политика ex-press.by
0

Да мяне зьвярнуўся адзін з сяброў па ФБ, які ня бачыць сэнсу ў аднаўленьні стасункаў Амэрыкі з рэжымам Лукашэнкі. Ён піша, што "свабоды, адкрытасці, дэмакратыі ў сьвеце ад прапанаванага аднаўленьня адносінаў рэжым ані не дадасьць!" Просіць патлумачыць у чым зьмест адносінаў Амэрыкі з антынародным рэжымам у Беларусі. Тут кароткае тлумачэньне, пiша лідар «Вольнай Беларусі» Зянон Пазьняк.

Зьмест адносінаў з рэжымам для Трампа зьвязаны перш за ўсё з вайной ва Украіне і перамовамі з Пуціным. (Лукашэнка найбольш набліжаны да Пуціна палітык, які ад яго залежны.) Ёсьць сэнс мець кантакты.

Але для нас, беларусаў, праблема глыбейшая і мы разглядаем яе, зыходзячы з задачаў нашага нацыянальнага існаваньня.

Становішча, якое склалася, і якое разьвіваецца цяпер ва ўмовах расейска-украінскай вайны і гібрыднай акупацыі Беларусі, пагражае для беларусаў стратай дзяржавы і незалежнасьці.

У беларусаў цяпер няма сілы і рэсурсаў спыніць і прадухіліць гэтую небясьпеку. Тым больш, што Эўразьвяз праводзіць палітыку ізаляцыі і блакіроўку Беларусі ад Захаду (рэальна - на карысьць Расеі).

Дапамагчы ацаленьню Беларусі і народа можа цяпер толькі зьнешняя сіла, пры супадзеньні стратэгічных інтарэсаў дзеяньня і існаваньня (геапалітычных, эканамічных, палітычных і інш.).

Такая сіла (і такая палітыка) зьявілася з пачатку 2025 года з прыходам да ўлады ў ЗША новай адміністрацыі Трампа. Важна, каб Амэрыка, ўсьведамляючы ключовасьць Беларусі ў плане эўрапейскай бясьпекі, уключылася б у рэальныя палітычныя дзеяньні на беларускім плацдарме.

Вяртаньню дэмакратыі (пакуль існуе рэжым) гэта не дапаможа. Але магчыма ўдасца вызваліць некалькі сот палітзьняволеных і прыпыніць рэпрэсіі. І галоўнае, - па меры аслабленьня Пуціна ўплыў ЗША на дыктатуру можа павялічвацца. Гэта ўмацуе дзяржаўную суб'ектнасьць Беларусі - нацыянальны грунт, які гарантуе ў будучыні сістэмнае існаваньне нацыі і неабходныя дэмакратычныя перамены ў грамадзтве.

Тое, пра што думаецца і што прадугледжваецца, зьвяртаючыся рэальна па дапамогу да прэзыдэнта Трампа, зыходзіць з нацыянальных інтарэсаў Беларусі.

Змагаючыся з антынароднай дыктатурай, трэба памятаць пра нацыянальныя інтарэсы і пра народ (гэта галоўнае), бо ёсьць людзі ў якасьці "дэмакратаў" (так званыя "другасныя рускамірцы"), якія гатовыя зьнішчыць рэжым Лукашэнкі разам з народам і разам з дзяржавай. Яны падтрымліваюць татальныя эканамічныя санкцыі супраць народа і ўхваляюць антыбеларускую палітыку ізаляцыі, заклікаюць бамбаваць Беларусь (тое, што робіць Пуцін супраць Украіны).

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
В Беларуси планируют увеличить алименты. На сколько?
В мире
Россия потеряла одну «мягкую силу» в Европе. Вучич проиграл выборы в парламент
Экономика
Гражданам Таджикистана предлагают работу в Гродненской области и зарплаты до $1200
Общество
Тепло задержится: синоптики прогнозируют бархатный конец октября
Политика
Игорь Тышкевич: Пока доступ к портам сконцентрирован в руках России, она держит Лукашенко и за горло, и еще за одно место
Спорт
«Мы попали в эмоциональную яму». Андрей Капский — о кризисе БАТЭ и смене тренера
В мире
Пастухов: «Если каждый хочет своего мира — это значит, что все выбирают войну»
В мире
«Тот факт, что Путин продолжает воевать, вовсе не значит, что он рассчитывает на победу»
Новости Германии
Немецкий депутат Свен Хорнауф везет делегацию в Беларусь. Среди участников — представители AfD
Спорт
Футбол. Высшая лига. Жодинское "Торпедо" уступило в Мозыре местной "Славии"
ВСЕ НОВОСТИ