Политика

Эксперт: Паміж Лукашэнкам і Ціханоўскай Трамп відавочна выбірае Лукашэнку

"Відавочна, што беларускім дэмакратычным сілам трэба зразумець сваё месца ў гэтай сытуацыі".

Политика www.svaboda.org
0

Які галоўны вынік перамоваў у Белым доме Дональда Трампа, Уладзіміра Зяленскага і эўрапейскіх лідэраў, якія прыехалі падтрымаць прэзыдэнта Ўкраіны?

Дзе можа адбыцца рыхтаваная амэрыканскім прэзыдэнтам сустрэча Зяленскага з Пуціным і чаму гэта важна для Беларусі? У якой ступені дэмакратычныя сілы Беларусі могуць уплываць на перамоўны працэс, што адбываецца паміж ЗША і ўладамі Беларусі? Гэта ды іншае Свабода абмяркоўвае с ўкраінскім палітолягам Яўгенам Магдам.

— Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правялі перамовы ў Белым доме праз некалькі дзён пасьля сустрэчы Пуціна з Трампам на Алясцы. Адбылася размова паміж Трампам і Зяленскім сам-насам, а таксама сустрэча з удзелам прэм’ер-міністраў Вялікабрытаніі і Італіі, канцлера Нямеччыны, прэзыдэнтаў Фінляндыі і Францыі, генэральнага сакратара НАТА і старшыні Эўрапейскай камісіі. Трамп паабяцаў Украіне гарантыі бясьпекі, праўда, ад Эўропы, але «у каардынацыі» з ЗША, а таксама заявіў аб пачатку падрыхтоўкі да асабістай сустрэчы Пуціна і Зяленскага. Спадар Яўген, які асноўны вынік перамоваў у Белым доме для Ўкраіны?

— Галоўнае, што Трампу не ўдалося навязаць тую лёгіку, якая была сфарміраваная на Алясцы. Лічу, што падчас сустрэчы ў Анкорыджы Трамп стаў аб’ектам рэфлексіўнага кіраваньня з боку Пуціна, і Пуцін спрабаваў давесьці Трампу, што Ўкраіна зьяўляецца галоўнай перашкодай на шляху эканамічнага рэнэсансу ў адносінах паміж Злучанымі Штатамі і Расеяй. Гэтага не адбылося. Наступная выснова — эўрапейскі кампанэнт эўраатлянтычнай бясьпекі, гэта значыць пазыцыя ЭЗ. Генэральны сакратар NATO, прэзыдэнтка Эўракамісіі, прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі — усе яны выступілі адзіным фронтам у падтрымку Ўкраіны. Гэта азначае ня толькі тое, што сьвет зьяўляецца шматпалярным, гэта азначае, што гэтыя краіны пачулі словы Джэй Ды Вэнса, віцэ-прэзыдэнта ЗША паўгода таму пра тое, што Злучаныя Штаты мяняюць свой падыход да забесьпячэньня эўрапейскай бясьпекі. І плюс, на сёньня ёсьць шмат фактараў, якія дазваляюць гаварыць пра рэальную суб’ектнасць Украіны. Калі тры з паловай гады таму, напярэдадні шырокамаштабнага ўварваньня Расеі, на Захадзе ўсе прагназавалі, што Ўкраіна разваліцца, дык цяпер Уладзімір Зяленскі сядзіць за сталом перамоваў з вядучымі палітыкамі заходняга сьвету, і ніхто не ставіць пад сумнеў яго месца там.

— У адрозьненьне ад сустрэчы Трампа зь Зяленскім у лютым гэтым разам публічных сварак не адбылося. І Зяленскі, і эўрапейскія лідэры добра падрыхтаваліся з улікам асаблівасьцяў характару амэрыканскага прэзыдэнта. Экспэрты адзначаюць, што яны разам спрабавалі гаварыць з Дональдам Трампам «на яго мове». Шмат разоў дзякавалі яму, падкрэсьлівалі яго лідэрства і выключную ролю ў спробах завершыць вайну. Зяленскі пасьля сказаў журналістам, што «гэта найлепшая наша сустрэча» Наколькі пасьпяховай вам падаецца такая тактыка данесьці сваю пазыцыю, пераканаць Трампа асабліва пасьля сустрэчы з Пуціным?

— Думаю, што ў гэтай тактыцы проста няма альтэрнатывы. Пуцін, і гэта для мяне відавочна, мае сыстэму рэфлексіўнага ўзьдзеяньня на Трампа. Прыгадайце ў Анкорыджы, калі ён казаў: «Калі б вы былі прэзыдэнтам, вайны б не было, а выбары ў 2020 годзе ў вас укралі, а Злучаныя Штаты цяпер разьвіваюцца шалёнымі тэмпамі». Для Трампа гэта быў бальзам на душу, і, мне здаецца, ён проста галаву страчваў ад усіх гэтых камплімэнтаў — як падлетак на першым спатканьні. Але справа ў тым, што Пуцін робіць гэта вельмі ўдала. І Расея, відавочна, мае сыстэму рэфлексіўнага кіраваньня Трампам.

Эўрапейскія палітыкі, на маю думку, здалі экзамэн на зьнешнепалітычную суб’ектнасць Старога сьвету. Але мяне зьдзівіла, што не было прадстаўнікоў ні Польшчы, ні іншых суседніх з Украінай краін ЭЗ і NATO. А гэта было б лягічна, бо яны лепш за іншых бачаць, што адбываецца, і маглі б дапамагчы зразумець асаблівасьці гэтага глябальнага супрацьстаяньня, якое цягнецца ўжо тры з паловай гады.

Зяленскі быў добра падрыхтаваны і паказаў, што ягоная кар’ера коміка і акцёра можа быць карыснай. Напрыклад, калі ён рэагаваў на заўвагу журналіста пра адсутнасьць касьцюма: гэтым разам ён быў у пінжаку (можа, армейскага крою, але ў пінжаку), то-бок выканаў пажаданьне Трампа. Таксама шмат разоў дзякаваў яму. На жаль, сёньня міжнародныя адносіны такія, што ўсе залежым ад асаблівасьцяў характару дэмакратычна абранага 47-га прэзыдэнта ЗША, чыя палітыка вельмі адрозьніваецца ад той, якой яна была, калі ён быў 45-м прэзыдэнтам. Тады вакол яго былі так званыя «старэйшыя». Цяпер іх няма.

— Агучу пытаньне ад аўдыторыі: ці зацікаўлена Украіна ў прысутнасьці на будучых перамовах Украіны і Расеі прадстаўніка Беларусі? І каго кіраўніцтва Украіны бачыць гэтым прадстаўніком?

— Я, канечне, не прадстаўляю кіраўніцтва Ўкраіны, але думаю, што не. Сытуацыя парадаксальная: я вельмі скептычна стаўлюся да пэрспектывы сустрэчы Пуціна і Зяленскага, бо Пуцін шмат разоў казаў, што лічыць Зяленскага нелегітымным. Таму я дапускаю, што такая сустрэча магчымая толькі ў выпадку тэрытарыяльных саступак з боку Украіны. Але пакуль пра гэта гаворкі няма, на шчасьце. Я разумею, што грамадзяне Беларусі хацелі б бачыць сваю краіну ўдзельніцай працэсу. Але ўсё зноў упіраецца ў Трампа. Ён зрабіў два рэвэрансы ў бок Лукашэнкі і пакуль што зусім не згадаў Сьвятлану Ціханоўскую. Магчыма, пасьля візыту Сяргея Ціханоўскага ў ЗША (які, як я разумею, рыхтуецца) сытуацыя зьменіцца. Але проста запрашаць прадстаўніка Беларусі — незалежна ад таго, ці гэта будзе прадстаўнік Менску, ці прадстаўнік беларускіх дэмакратычных сіл, — толькі дзеля таго, каб за сталом быў чалавек з Беларусі, ніхто ня стане. Кошт розных канфігурацый цяпер вельмі высокі. Мы бачым, што гучыць тэма: не трэба ісьці на перамір’е, патрэбная ўсёахопная мірная дамова. А літаральна сёньня ўначы расейская атака забрала жыцьці паўтара дзясятка людзей у мірных украінскіх гарадах. І гэта — да пытаньня пра цану.

— Як вы думаеце, якую ролю можа адыграць Беларусь, рэжым і дэмакратычныя сілы ў намаганьнях прэзыдэнта ЗША завяршыць вайну?

— Я думаю, што пакуль збольшага Беларусь выкарыстоўваецца для абмену палонных. Я ня думаю, што Менск стане пляцоўкай для перамоваў. Відавочна, што беларускім дэмакратычным сілам трэба зразумець сваё месца ў гэтай сытуацыі і не шукаць удзелу ў зьнешнепалітычнай залучанасьці, але трэба намагацца нагадаць пра сябе Дональду Трампу і іншым заходнім лідэрам. Выбачайце, мне ня хочацца гэтага гаварыць, але паміж Лукашэнкам і Ціханоўскай Трамп відавочна выбірае Лукашэнку.

Ганна Соўсь, "Свабода"

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
евгений магда
трамп
оппозиция
беларусь
США
лукашенко
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ