Политика

Як пытаньне палітвязьняў ператварылася ў галоўнае палітычнае пытаньне Беларусі — аналіз Валера Карбалевіча

Структуры апазыцыі — палітычныя ці праваабарончыя арганізацыі?

Политика www.svaboda.org
0

Візыт спэцпрадстаўніка прэзыдэнта ЗША Кіта Келага, перамовы ў Менску, якія завяршыліся вызваленьнем палітвязьняў, у тым ліку, Сяргея Ціханоўскага, моцна актуалізавалі тэму палітзьняволеных, больш востра паставілі яе ў палітычны парадак дня, пiша палiтолаг Валер Карбалевiч на "Свабодзе".

Актуалізацыя тэмы палітвязьняў

За апошнія пяць гадоў пытаньне палітзьняволеных ператварылася ў важны грамадзка-палітычны фактар Беларусі, стала чыньнікам, які моцна ўплывае на працэсы жыцьцядзейнасьці краіны ва ўсіх сфэрах. Гэтую тэму актыўна абмяркоўваюць як дзяржаўныя, так і незалежныя беларускія мэдыі. Аднак апошнім часам у гэтай тэме зьявіліся новыя нюансы.

Напрыклад, улады мяняюць тактыку. Яны сталі хаваць маштаб рэпрэсій. Раней сілавікі ўсяляк дэманстравалі сваю брутальнасьць у змаганьні з палітычнымі праціўнікам. Па дзяржаўных тэлеканалах, а асабліва, па тэлеграм-каналах паказвалі, як жорстка затрымліваюць «ворагаў», іх хапалі на вуліцах, урываліся ў кватэры, прымушалі арыштаваных каяцца на камэру. Уся рабілася дзеля застрашэньня людзей, каб баяліся.

Цяпер жа рэпрэсіі адбываюцца неяк трохі сарамліва. Улады імкнуцца прыхаваць іх маштаб. Менш стала пакаянных відэа, у судах засакрэцілі інфармацыю пра «палітычныя» працэсы.

Візыт спэцпрадстаўніка прэзыдэнта ЗША Кіта Келага, перамовы ў Менску, якія завяршыліся вызваленьнем палітвязьняў, у тым ліку, Сяргея Ціханоўскага, моцна актуалізавалі гэтую тэму, больш востра паставілі яе ў палітычны парадак дня.

Абвастрэньне дыскусій ва ўладзе і апазыцыі

У асяродзьдзі палітычнай эміграцыі можа з самага пачатку пытаньне пра палітвязьняў стала ці не важнейшай праблемай яе дзейнасьці. І асноўныя рознагалосьсі ў дэмакратычным асяродзьдзі адбываюцца вакол таго, ці варта ісьці на саступкі рэжыму Лукашэнкі дзеля вызваленьня палітзьняволеных. І тое, што менавіта цяпер дыскусіі на гэтую тэму моцна ажывіліся, было даволі чакана.

Тое, што падобныя дыскусіі ідуць і ва ўладных структурах, можна было здагадвацца. Але цікава, што можа ўпершыню інфармацыя пра гэта выйшла на паверхню, у публічную плашчыню. Пра гэта сьведчыць выступАляксандра Лукашэнкі 1 чэрвеня. Ніколі раней ён не надаваў так шмат увагі пытаньню вызваленьня палітвязьняў. Аказваецца, выхад на волю 14 зьняволеных, найперш, Ціханоўскага, выклікала незадаволеньне сярод «ябацек», асабліва ў асяродзьдзі сілавікоў. Паводле Лукашэнкі, «былі і тыя, хто асуджаў: „Ну навошта Бацька іх адпусьціў, ну няхай бы яны здохлі там“».

Вакол гэтай тэмы назіраюцца супярэчлівыя працэсы. З аднаго боку, у абодвух канфліктуючых лягерах беларускага супрацьстаяньня абудзіліся радыкальныя флянгі. У прыватнасьці, як можна меркаваць з выступу Лукашэнкі, занепакоіліся сілавікі. Яны асьцерагаюцца, каб у выпадку «зьдзелкі» афіцыйнага Менску з ЗША яны не апынуліся крайнімі.

І ў асяродзьдзі апазыцыі Сяргей Ціханоўскі сваімі рэзкімі заявамі аб тым, што ён кароткім часам «зьнясе гэты рэжым», а Лукашэнку пасадзіць на кол, натхніў, абудзіў радыкальную частку пратэстнага руху.

Актывізацыя прыхільнікаў прагматычных падыходаў

З другога боку, у чаканьні магчымай угоды паміж Менскам і Вашынгтонам ажывіліся прыхільнікі прагматычных падыходаў. Сам Лукашэнка, спрачаючыся з апанэнтамі ў сваім атачэньні задае пытаньне наконт сэнсу ўтрыманьня палітвязьняў за кратамі: «Слухайце, а ў нас што, мэта, каб яны там здохлі?.. Вы заўсёды задавайце пытаньне: „Ну, а якая мэта, для чаго, навошта?“. Відавочна, Лукашэнка хацеў бы скарыстацца фактарам Трампа, ягонымі прагматычнымі падыходамі да міжнароднай палітыкі, каб абмяняць палітвязьняў на зьняцьце санкцый.

Прапагандыст Юрый Васкрасенскі ў размове з праваабаронцам Леанідам Судаленкам заяўляе, што амэрыканскі бок падчас перамоваў нібыта абяцаў адмяніць санкцыі адносна калія і адкрыць паветраную прастору для Беларусі. І, маўляў, пакуль гэтага не адбудзецца, новых вызваленьняў палітвязьняў чакаць ня варта.

Адначасова ў асяродзьдзі палітычнай эміграцыі актывізаваліся прыхільнікі саступак рэжыму ў абмен на вызваленьне палітвязьняў. І з гэтых пазыцый рэзка крытыкуецца нягнуткая пазыцыя Офісу Сьвятланы Ціханоўскай.

Аднак тут ёсьць дзьве праблемы. Па-першае, з рэжымам Лукашэнкі перамовы вядзе не апазыцыя, а прадстаўнікі адміністрацыі ЗША. І гэтую лінію яны вядуць, зыходзячы з сваіх нацыянальных інтарэсаў, як яны іх разумеюць. Можа высьветліцца, што тэма беларускіх палітвязьняў знаходзіцца не на першым месцы ў іхняй шкале прыярытэтаў. Як можна меркаваць, у іх пазыцыі дамінуе геапалітыка. Таму гэтыя спрэчкі ў асяродзьдзі беларускай апазыцыі ў значнай меру больш цікавыя ёй самой.

Структуры апазыцыі — палітычныя ці праваабарончыя арганізацыі?

Па-другое. Патрабаваньне паставіць галоўнай мэтай дзейнасьці ўсіх структур апазыцыі ў выгнаньні вызваленьне палітвязьняў у пэўным сэнсе мяняе самую яе палітычную прыроду. Сэнс любой апазыцыі — гэта змаганьне за ўладу, дэманстрацыя альтэрнатывы. Вызваленьне палітвязьняў — тэма гуманітарная, праваабарончая. Часта бывае, што гуманітарная праблема становіцца цэнтральным пытаньнем палітычнага жыцьця. Гэта як раз цяпер беларускі выпадак. Тым ня менш, калі апазыцыйная арганізацыя на доўгі час ставіць галоўнай мэтаў вырашэньне гуманітарнай праблемы, яна можа страціць статус апазыцыі, ператварыцца ў праваабарончую структуру.

Цягам апошніх пяці гадоў апазыцыя ў выгнаньні ўсё больш звужае свой функцыянал. Яна ўзьнікла на піку палітычнага пратэсту 2020 году і прадстаўляла большасьць грамадзтва. Пратэст аб’яднаў людзей з рознымі каштоўнасьцямі, поглядамі, геапалітычнай арыентацыяй. Потым паступова адбылося звужэньне сацыяльнай базы і павялічэньне ролі эмігранцкага парадку дня. Аб’яўлены курс на эўрапейскую інтэграцыю Беларусі азначае, што апазыцыйныя цэнтры цяпер прадстаўляюць толькі інтарэсы людзей з пасьлядоўнымі дэмакратычнымі каштоўнасьцямі. Гэта пэўнае звужэньне палітычнай базы ў параўнаньні з той большасьцю, якая склалася ў 2020 годзе. Ператварэньне Офісу і Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў праваабарончую арганізацыю яшчэ больш звужае іх функцыянал і ў пэўным сэнсе мяняе статус.

Можна казаць, што такі ўжо гістарычны час, іншага выйсьця няма, апазыцыі асабліва нічым іншым цяпер займацца не выпадае. Магчыма і так. Але варта пры гэтым мець на ўвазе, што працэсы маюць сваю палітычную лёгіку. І добра разумець, куды гэтая лёгіка вядзе.

 

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ