Политика

Мілінкевіч расказаў, чаму верыць у забойства Макея Расеяй

"Макей, я дакладна ведаю, быў для Расеі вораг нумар адзін у Беларусі, менавіта са сваёй пранезалежніцкай пазыцыяй".

Политика www.svaboda.org
0

Пра тое, чаму колішняга міністра замежных спраў Уладзімера Макея не любілі ў Маскве, чаму яго можна лічыць «лідэрам прабеларускіх сіл ва ўладзе» і чаму ў будучыні патрэбны круглы стол з прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі, у праграме «ПіК Свабоды» расказаў Аляксандар Мілінкевіч, экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі, дарадца Сьвятланы Ціханоўскай.

«Я правёў з Макеем вельмі многа асабістых сустрэчаў і рабіў гэта не для таго, каб спадабацца ўладзе. Ва ўсіх постсавецкіх краінах толькі тады адбыліся перамены, калі адбыўся раскол намэнклятуры, якая была пры ўладзе. І несумненна, Макей быў лідэрам прабеларускіх сіл ва ўладзе», — сказаў Мілінкевіч.

«Ён шчыра быў прабеларускім, гарантую вам, я гэта ведаю. Ён чытаў вельмі многа па-беларуску, ведаў вельмі добра гісторыю.

У нас былі зь ім моцныя спрэчкі. Ён лічыў, што ў гэтым моманце пры такой новаімпэрскай палітыцы Расеі толькі Лукашэнка можа захаваць Беларусь. Ён так лічыў шчыра. Я яго пераконваў, што ў мяне іншая думка, тут мы не згаджаліся.

Але ён быў лідэрам многіх людзей ва ўладзе — і на рэгіянальных узроўнях, і ў цэнтры, — якія хацелі б, каб Беларусь засталася на мапе Эўропы, каб яна ня легла пад Расею і не перастала існаваць. Ён сапраўды быў у гэтым сэнсе патрыётам краіны. Такія людзі вельмі важныя.

Цяпер, калі няма гэтага лідэра, нам значна цяжэй дамагацца перамогі, бо ў намэнклятуры няма незалежніцкага лідэра. Мова тут, ясна, пра незалежнасьць, а не пра дэмакратыю».

Мілінкевіч таксама выказаўся наконт раптоўнай сьмерці Макея ў лістападзе 2022 году.

«Я фактычна ўпэўнены, што яго магла забіць Расея, бо самым галоўным ворагам для Расеі ў рэалізацыі замежнай палітыкі Беларусі быў менавіта Макей. Зьвярніце ўвагу, што Макей фактычна ня езьдзіў на перамовы ў Маскву. Ён езьдзіў па ўсім Захадзе, па ўсіх суседзях, а ў Маскву на перамовы заўсёды езьдзіў Лукашэнка.

У Маскве вельмі не любілі Макея, і правільна рабілі, таму што ён быў за незалежнасьць, а для Расеі самая галоўная бяда — гэта незалежнасьць нашай краіны, самастойнасьць краіны. Прыгадаем, як ён ляцеў у Ерэван у транспартным самалёце — міністар замежных спраў. Прывядзіце прыклады, калі такое яшчэ дзе было.

Можа, мы ніколі не даведаемся праўды, але столькі ўжо было выпадкаў, калі Расея распраўлялася са сваімі апанэнтамі. А Макей, я дакладна ведаю, быў для Расеі вораг нумар адзін у Беларусі, менавіта са сваёй пранезалежніцкай пазыцыяй».

На пытаньне, ці не магла пазыцыя Макея быць часткай гульні спэцслужбаў, у тым ліку расейскага ФСБ, Мілінкевіч сказаў, што такі сцэнар абсалютна выключаны.

«Таму што ніхто столькі ня шкодзіў рэалізацыі маскоўскай палітыкі ў нас у краіне, колькі Макей. А маскоўская палітыка — гэта палітыка паступовай анэксіі Беларусі».

Паводле Мілінкевіча, Макей быў бы добрым партнэрам для магчымага круглага стала ў Беларусі.

«А ён непазьбежна можа спатрэбіцца, калі адыходзіць Лукашэнка. З той намэнклятурай, якая ня мае крыві на руках, якая не задзейнічана ў гэтых дзікіх рэпрэсіях, мы павінны таксама сядаць за стол перамоваў і будаваць новую Беларусь. Так было і ў Літве, і ў Польшчы, і ў многіх-многіх іншых постсавецкіх краінах».

Мілінкевіч таксама падкрэсьліў, што ва ўладзе застаюцца людзі, якім важная незалежнасьць Беларусі.

«Я сапраўды знаю такіх людзей. Я ня ведаю, ці могуць яны прэтэндаваць на першыя ролі ў будучай Беларусі, але для перамоваў гэта могуць быць вельмі важныя людзі.

Калі я назаву іх прозьвішчы, то іх, магчыма, ня будзе ва ўладзе... Не атрымаецца ўсю ўладу выкінуць і пасадзіць новую. Па-першае, новая яшчэ не гатовая ў такой колькасьці. Нам трэба выкарыстаць і старыя кадры.

Але тыя людзі, якія цяпер чыняць зьверствы ў Беларусі, мусяць за ўсе адказаць на адкрытых публічных судах, таму што інакш мы ніколі не пазбавімся ад сталінізму, ад лукашызму і заўсёды будзем па гэтым коле хадзіць».

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
милинкевич
МИД
макей
беларусь
россия
ФСБ
независимость
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Лукашенко ждет в Минске президентов Зимбабве и Кении
Общество
Александр Фридман: Бдительность – именно то, что сегодня и в ближайшее годы потребуется всем сторонникам демократической и свободной Беларуси
Экономика
Глава МИД Максим Рыженков: Несмотря на все санкции, порядка 8 млрд долларов - это сумма нашей торговли с Европейским союзом
Спорт
Футбол. Главный тренер жодинского «Торпедо»: Конечно, нас бронза не устроит
Политика
Вероятность ухода Лукашенко становится больше? Способен ли он отдать власть преемнику
В мире
Алюминий, теневой флот, SWIFT: что может быть в новых санкциях ЕС против России
Экономика
Плата за интеграцию с Россией: в Беларуси из-за утильсбора подорожают автомобили
Политика
Карбалевiч: Ці зьменіцца палітыка Лукашэнкі пасьля выбараў
Общество
Медиапроект "Обычное утро" потерял финансирование и просит о помощи
Общество
«Флагшток»: задержан директор Речицкого метизного завода. Недостаточно активно очищал завод от инакомыслящих
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Лукашенко ждет в Минске президентов Зимбабве и Кении
Общество
Александр Фридман: Бдительность – именно то, что сегодня и в ближайшее годы потребуется всем сторонникам демократической и свободной Беларуси
Экономика
Глава МИД Максим Рыженков: Несмотря на все санкции, порядка 8 млрд долларов - это сумма нашей торговли с Европейским союзом
Спорт
Футбол. Главный тренер жодинского «Торпедо»: Конечно, нас бронза не устроит
Политика
Вероятность ухода Лукашенко становится больше? Способен ли он отдать власть преемнику
В мире
Алюминий, теневой флот, SWIFT: что может быть в новых санкциях ЕС против России
Экономика
Плата за интеграцию с Россией: в Беларуси из-за утильсбора подорожают автомобили
Политика
Карбалевiч: Ці зьменіцца палітыка Лукашэнкі пасьля выбараў
Общество
Медиапроект "Обычное утро" потерял финансирование и просит о помощи
Общество
«Флагшток»: задержан директор Речицкого метизного завода. Недостаточно активно очищал завод от инакомыслящих
ВСЕ НОВОСТИ