Политика

Віталь Цыганкоў: Колькі жывем, столькі і чуем фантазіі на тэму «Масква шукае Лукашэнку замену»

"Падчас гэтай выбарчай кампаніі ад некаторых аналітыкаў мы пачулі старыя знаёмыя песні".

Политика ex-press.by
0

Падчас гэтай выбарчай кампаніі ад некаторых аналітыкаў мы пачулі старыя знаёмыя песні, пiша палiтычны аналiтык Віталь Цыганкоў.

Маўляў, Расея хоча ўчыніць для Лукашэнкі правакацыі, дэстабілізацыю і да таго падобнае. Каб аслабіць ягоныя пазіцыі, а можа і ўвогуле замяніць на больш згаворлівага – напрыклад, прарасейскага сілавіка.

Калі сочыш за падзеямі і аналізуеш палітыку даволі доўгі час, то некаторыя сюжэты, якія паўтараюцца з незайздроснай перыядычнасцю, выклікаюць ужо толькі іронію і раздражненне.

Колькі жывем, столькі і чуем фантазіі на тэму «Масква шукае Лукашэнку замену». Асабліва настойліва гэта гучала ў 2020 годзе, калі не толькі некаторыя эксперты, але і прадстаўнікі нашай дэмакратычнай апазіцыі спадзяваліся, што Крэмль дапаможа нарэшце пазбавіцца ад Аляксандра Лукашэнкі.

З чаго раптам? Лукашэнка абвясціў, што Беларусь уступае ў Еўразвяз? Паабяцаў адмяніць дзяржаўны статус расейскай мовы, якая пануе ўва ўсіх сферах жыцця? Зрабіўся прыхільнікам дэмакратыі і заявіў пра жаданне правесці свабодныя выбары? Нібыта не. Усе гэтыя гады Лукашэнка паслядоўна праводзіў і ажыццяўляў на тэрыторыі Беларусі расейскія стратэгічныя інтарэсы.

Я лічу, што Расея можа сапраўды сыпаць Лукашэнку солі на хвост, пашчыпваць, пакусваць, нерваваць яго, ствараць яму псіхалагічныя праблемы. Але яна не збіраецца зрынаць Лукашэнку. З чаго б мяняць уласнага васала? Так, ён часам капрызлівы і нязручны, часам надта шмат просіць, але – васал.

Да таго ж, нават калі ўявіць, што раптам пад уплывам хвілінных эмоцыяў Крэмль нейкім загадкавым чынам заменіць Лукашэнку, то той імаверны хаос, якія можа выклікаць такая «аперацыя», можа прынесці нашмат больш рызыкаў і нестабільнасці для Расеі. Не мела баба клопату? Не, у Крамлі сядзяць не дурні.

2020 год даказаў тое, пра што я неаднаразова пісаў раней і што адстойваў у розных спрэчках і дыскусіях: у рэальна крытычнай сітуацыі, у выпадку пагрозы сваёй уладзе Лукашэнка пойдзе на паклон да Масквы. Дзеля захавання асабістай улады ён будзе прадаваць незалежнасць – кавалкамі або разам (вядома, лепш кавалкамі, бо так выгадней і можна ў выніку атрымаць больш).

Лукашэнка і быў, і застаецца самым галоўным гарантам залежнасці ад Расеі. І Масква гэта цудоўна разумее, нібыта змагаючыся з ім у спакойныя часы, але адназначна падтрымліваючы ў крытычную хвіліну, робячы ўсё, каб ён застаўся пры ўладзе. Бо Крэмль ведае: нікуды ён не падзенецца і ў патрэбны час зробіць Маскве любую паслугу, якой ад яго запатрабуюць.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ