Политика

Навумчык: Нянавісьць Лукашэнкі да ўсяго беларускага цалкам супадае са стратэгічнай мэтай Масквы – зрабіць Беларусь тэрыторыяй «русского мира»

"Цяпер у атачэньні Лукашэнкі няма людзей з хаця б мінімальнымі сімпатыямі да беларушчыны".

Политика ex-press.by
0

Існуе фактар, у асэнсаваньні якога меркаваньні практычна ўсіх нашых аналітыкаў сыходзяцца. А менавіта: Лукашэнка зацікаўлены максымальна дыстанцыявацца ад Пуціна, ад Расеі. Наконт таго, што ад Пуціна – можна пагадзіцца, наконт Расеі - паспрачаўся б. Але цяпер пра іншае. Некаторыя камэнтатары выказваюцца ў тым сэнсе, што зь цягам часу Лукашэнка пойдзе на лібэралізацыю, нават на «мяккую беларусізацыю» - і гэта будзе элемэнтам транзыту ўлады да пераменіка, пiша палітычны аналітык Сяргей Навумчык.

Не зьбіраюся аспрэчваць аналітычныя здольнасьці камэнтатараў і шчыра прызнаю іх над сабой перавагу ва ў чым заўгодна – акрамя аднаго. Адрозна ад абсалютнай іх большасьці, я ведаю Лукашэнку асабіста ўжо амаль 35 гадоў, прычым у першыя чатыры правёў зь ім нават ня сотні, а тысячы гадзінаў у Авальнай залі, сумаўляўся і ў кулуарах Вярхоўнага Савета. Пры узаемнай антыпатыі зь першых дзён знамства, мы былі на «ты». Словам, меў магчымасьць (прызнаюся, без асаблівага жаданьня) добра вывучыць гэтага чалавека.
Пераканаўся: ягонае стаўленьне да ўсяго таго, што мы называем «беларускасьць» - гэта абсалютнае, татальнае непрыняцьце.

І прычына зусім ня ў тым, што нацыянальныя каштоўнасьці выспавядае значная частка ягоных палітычных апанэнтаў. Яна значна глыбей.

Мне самому не падабаецца параўнаньне, якое я цяпер прывяду, але лепшага не знайшоў. Адзінае – раю не чытаць наступныя радкі перад прыёмам ежы; вельмігрэблівым раю ўвогуле не чытаць.

Для тых, хто чытае: ці здолелі б вы зьесьці пацука (па-расейску «крысу»; пры Лукашэнку вырасла пакаленьне, якое ня ведае значэньня беларускіх словаў, часам даводзіцца перакладаць). Перакананы, што – не. Ня зьелі б. І ўяўляю вашую грымасу, калі б вам падалі на талерцы пацука. Ня буду казаць, што ня зьелі б ні пры якіх умовах -- усё ж, калі б ад гэтага залежала жыцьцё, магчыма, і здолелі б. Але па ўласным жаданьні – ніколі. Бо зь дзяцінства ў нас закладзеная да пацукоў агіда. А вось у Лаосе ці Камбоджы пацук – улюбёная ежа. Ну, як для нас дранікі. Выбачаюся, калі сапсаваў апетыт, паўтараю, што мне не падабаецца гэтае параўнаньне, але вось менавіта такое стаўленьне ў Лукашэнкі да беларускай мовы.

Ужо ў першыя дні знаёмства ў 90-м заўважыў, як мяняўся ягоны твар, калі зь ім пачыналі размаўляць па-беларуску. Усё роўна як бы ён убачыў нештіа агіднае.
Мяняўся на пару сэкундаў, далей эмацыйнае саступала рацыянальнаму (ён мог валодаць сабой, хаця і не заўсёды) – але вось менавіта тая першая, некантралюемая эмоцыя выдавала сапраўднае стаўленьне. Яно прарываецца і цяпер, калі Лукашэнка зьдзекліва ўжывае беларускія словы (сьвядомыя» і г.д.), каб абразіць палітычных праціўнікаў.
Ня буду зараз аналізаваць прычыны такога стаўленьня (тут не абыйдзешся без псіхіятра). Але чакаць беларусізацыі пры Лукашэнку – наіўна.

Так званая «мяккая беларусізацыя» 2015-19 была зусім не ініцыятывай Лукашэнкі. Роўна як пэрыяд Адраджэньня пачатку 90-х ня быў вынікам высілкаў першага сакратара ЦК, а потым Кебіча. Проста грамадзтва, найперш БНФ і ТБМ, скарысталіся спачатку зусім невялікай магчымасьцю, пашырылі яе.

Датычна нядаўняга часу, пагаджуся з тымі, хто зьвязвае працэс з асобай міністра змежных спраў Уладзімера Макея. Калі мне прыслалі мой фотаздымак разам з Івонкай Сурвіллай і Васілём Быкавым з выставы у будынку МЗС, падумаў, што мяне дураць. Але потым было шмат яшчэ больш па-добраму нечаканага.

Цалкам дапускаю (і найхутчэй так), што Макей меў уласныя мэты і палітычныя амбіцыі. Ну што ж – грамадзтва, нацыянальныя сілы скарысталі іх на карысьць беларускай справы. Але ўсё гэта спынілася ў лічаныя дні ў 2020-м, і спынілася імгненна, як толькі ўзьнікла пагроза самаму дарагому, што ёсьць у Лукашэнкі – ягонай асабістай уладзе.
Цяпер у атачэньні Лукашэнкі няма людзей з хаця б мінімальнымі сімпатыямі да беларушчыны, хай бы нават і выкліканымі выключна кар'ернымі інтарэсамі.

І заўсёдняя нянавісьць Лукашэнкі да ўсяго беларускага цалкам супадае са стратэгічнай мэтай Масквы – зрабіць Беларусь тэрыторыяй «русского мира». Не чакайце беларусізацыі пры жыцьці Лукашэнкі.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
наумчик
макей
беларускасьць
беларусь
лукашенко
русский мир
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: В администрации Трампа перепутали латиноамериканские опереточные диктатуры с фундаменталистскими тоталитарными деспотиями Евразии
Общество
Беларусь готовится к паводку: Усилен контроль водоснабжения, торговли и общепита в предполагаемых эпицентрах
Политика
Анжелика Мельникова жертва или агентка? Польская прокуратура ответила на запрос Павла Латушко
Общество
Еще один дрон упал в Добрушском районе. Вероятно, потом его взорвали саперы
Спорт
Футбол. Кубок Беларуси. БАТЭ обыграл жодинское «Торпедо» и вышел в полуфинал
TuTak
«Вау, Ба!» EX-PRESS.LIVE рассказал о женщинах в эмиграции, которые начали жизнь заново в 50
Политика
Карбалевiч: Як расьсьледаваньне Гааскага суду ўскладніць жыцьцё Лукашэнкі
Общество
Рождаемость в Беларуси падает 10 лет подряд. «Зеркало» и BELPOL получили закрытые цифры
Общество
Ветераны белорусской “Альфы“ занимают руководящие должности в российском секретном спецподразделении “Центр 795“ — The Insider
Политика
Класковский: Лукашенко готовится к новому раунду. Прижмут ли его американцы с депортацией политических врагов?
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: В администрации Трампа перепутали латиноамериканские опереточные диктатуры с фундаменталистскими тоталитарными деспотиями Евразии
Общество
Беларусь готовится к паводку: Усилен контроль водоснабжения, торговли и общепита в предполагаемых эпицентрах
Политика
Анжелика Мельникова жертва или агентка? Польская прокуратура ответила на запрос Павла Латушко
Общество
Еще один дрон упал в Добрушском районе. Вероятно, потом его взорвали саперы
Спорт
Футбол. Кубок Беларуси. БАТЭ обыграл жодинское «Торпедо» и вышел в полуфинал
TuTak
«Вау, Ба!» EX-PRESS.LIVE рассказал о женщинах в эмиграции, которые начали жизнь заново в 50
Политика
Карбалевiч: Як расьсьледаваньне Гааскага суду ўскладніць жыцьцё Лукашэнкі
Общество
Рождаемость в Беларуси падает 10 лет подряд. «Зеркало» и BELPOL получили закрытые цифры
Общество
Ветераны белорусской “Альфы“ занимают руководящие должности в российском секретном спецподразделении “Центр 795“ — The Insider
Политика
Класковский: Лукашенко готовится к новому раунду. Прижмут ли его американцы с депортацией политических врагов?
ВСЕ НОВОСТИ