Политика

Навумчык: Нешта там, у глыбіні душы Лукашэнкі, і разьлічвае закрануць Пазьняк, калі заклікае спыніць рэпрэсіі

"Пра навагодні зварот Пазьняка. Калі ў двух словах – моцны зварот".

Политика ex-press.by
0

Пра навагодні зварот Пазьняка. Калі ў двух словах – моцны зварот. Расшыфрую, як я яго бачу, адзін аспэкт, а менавіта просьбу спыніць рэпрэсіі, у чым некаторыя ўгледзелі ледзь не прыніжэньне (“Не патрабаваньне ж! Просьба! Ну а як жа, трэба ж аддзячыць за віншаваньне ад Лукашэнкім зь юбілеем!”), пiша палітычны аналітык Сяргей Навумчык.

Пра віншаваньне – пазьней. Калі просьба спыніць рэпрэсіі і сапраўды была прыніжэньнем, калі б нават Пазьняк стаў на калені, і гэта мела б вынікам спыненьне рэпрэсіяў, і вызваліла б палітвязьняў, - толькі ідыёт мог бы за гэта кідаць абвінавачвавньні.

Але тут не прыніжэньне, тут - іншае.

Мяне заўсёды ўражвала здольнасьць Пазьняка ў пэўныя моманты інтуітыўна адчуваць у палітычных апанэнтах нешта такое, што – буду казаць пра сябе – мне было зусім ня бачна. Верагодна, ня толькі мне, але і іншым. Клясычны прыклад – ягоны выступ перад галасаваньнем за Незалежнасьць увечары 25 жніўня 1991, якое было шокам для камуністычных дэпутатаў і прымусіла іх прагаласаваць так, як паўгадзіны раней сакратары абкамаў і райкамаў не прагаласавалі б (што дакладна - у дастатковай для станоўчага рашэньня колькасьці).

На Аляксандра Рыгоравіча, як мне падаецца, могуць узьдзейнічаць толькі дзьве рэчы: альбо максымальна прагматычныя, зьвязаныя з гарантыяй ягонай асабістай улады – альбо тыя, што ляжаць у сфэры, скажам гэтак, інфэрнальнай.

Калі казаць пра вызваленьне палітвязьняў (а гэта мусіць быць прыярытэтам для нас) - такім рацыянальным якраз і ёсьць мадэль прапанаваная тав. Васкрасенскім “со всей большевистской прямотой” (не здарма ён быў у кампартыі – гэта пасьля праўды пра Курапаты! Бабарыкінцаў не зьдзівіў такі сябра “каманды”?). Мяркую, не спатрэбілася б нават пакаяньня сотняў тысяч “зьбеглых” – дастаткрва было б самаліквідацыі “штабоў”.

Але гэта нерэальна, і таму Лукашэнка будзе выгандлёўваць сябе кавалкі прызнаньня ўзамен на вызваленьне вязьняў (верагодна, першым будзе грамадзянін ЗША – акурат пасьля інаўгурацыі Трампа).

Тое, што я назваў інфэрнальным, ляжыць у супрацьлеглай ад ад рацыянальнага плоскасьці. У свой час я даведаўся ад Алены Георгіеўны Бонэр гісторыю пра ліст акадэміка Капіцы да Брэжнева наконт галадоўкі яе мужа Андрэя Сахарава. Потым з’явіліся публікацыі ліста, таму ёсьць магчымасьць працытаваць дакладна.

Нагадаю, што у нейкі момант галадоўкі пратэсту, якую Сахараў абвясьціў з патрабаваньнем дазволу на выезд адной асобы, КДБ пачало яго прымусова “карміць” (сілай устаўлялі зонд, былі і іншыя прыёмы-катаваньні). Усё ішло да таго, што Сахараў загіне. Сустветная прэса зьмяшчала заклікі заходніх лідараў да Крамля праявіць палітычны розум – безвынікова.

І тады выбітны фізік, нобэлеўскі ляўрэат Пётра Капіца зьвярнуўся да Брэжнева з асабістым лістом (як вынікае з успамінаў пра Капіцу, ніякіх сымпатый сын царскага генэрала ні да камуністычнай сыстэмы, ні асабіста да Брэжнева, ня меў). Ліст вельмі кароткі: „Я уже очень старый человек, и жизнь научила меня, что великодушные поступки никогда не забываются. Сберегите Сахарова. Да, у него большие недостатки и трудный характер, но он великий ученый нашей страны. С уважением. П.Л.Капица“.

Што Сахараў – вялікі навуковец, Брэжнеў разумеў і бяз Капіцы (двума гадамі раней сваім ён указам пазбавіў яго трох зорак героя сацыялістычнай працы і ўсіх іншых дзяржаўных узнагародаў, але ведаў, што фізікам за абы што залаттыя зоркі не даюць). Але вось нешта закранула душу Леанілда Ільіча. Звароты прэзыдэнтаў і цэлых парламэнтаў не закранулі, а вось словы пра міласэрднасьць з вуснаў калі не праціўніка, дык зусім не гарачага прыхільніка камуністычнай ідэалогіі – закранулі. Ды так, што Брэжнеў адразу аддаў загад Андропаву, і патрабаваньне Сахарава было выкананае ў тыя ж дні; галадоўку Сахараў спыніў.

У мяне, шчыра кажучы, невялікія, ды проста мізэрныя спадзяваньні, што існуе на сьвеце нешта, здольнае закрануць душу Аляксандра Рыгоравіча. Але... Пабачым.

Ну і на завяршэньне – пра віншаваньне Пазьняку ад Лукашэнкі з нагоды 80-годзьдзя, якім яго папракаюць (у тым ліку і тыя, хто ў свой час сам віншаваў Лукашэнку! – хаця нічому я ўжо не зьдзіўляюся).

Для мяне тлумачэньне якраз простае. Тут – тое самае, ірацыянальнае. Па адукацыі Лукашэнка – гісторык. Якім бы ня быў ён у свой час студэнтам (кажуць, неблагім), але на гіторыка-геаграфічным факультэце Магілёўскага педінстытуту вучылі добра. Ведаю, што кажэу: за дваццаць гадоў да Лукашэнкі яго скончыла мая маці; я бачыў яе канспэкты і па гісторыі Старажытнага Рыму, і па Вялікай Французскай рэвалюцыі. Усё роўна што канспэкты лекцый Мамзэна ці Манфрэда, калі б можна было ўявіць, што вялікія гісторыкі выкладалі ў Магілёўскім педыінстытуце (Мамзэну для гэтага трэба было б яшчэ і ўваскрэснуць). І нешта ў галаве Лукашэнкі засталося, не магло не застацца.

Як бы не ненавідзеў Лукашэнка ўсё беларускае, якім бы ні было ягонае стаўленьне да Незалежнасьці (не сумняюся: ён здаў бы яе за хвіліну ўзамен на Крэмль), але пад канец жыцьця ён разумее, што увойдзе ў гісторыю першым прэзыдэнтам Беларусі, а не чацьвёртым прэзыдэнтам РФ. А як непасрэдны ўдзельнік падзеяў пачатку 90-х ён – там, у глыбіні душы, - цудоўна ведае, хто сапраўды быў рухавіком здабыцьця Незалежнасьці, хто адыграў ключавую ў гэтым ролю. Публічна ён у гэтым ніколі не прызнаецца, але сябе ж – ня схлусіш.

Таму і зрабіў гэта максымальна непублічна, хаця мог сказаць адно слова, і пра віншаваньне паведамілі б усе дзяржаўныя СМІ.

Вось магчыма, нешта падобнае там, у глыбіні душы Лукашэнкі, і разьлічвае закрануць Пазьняк, калі заклікае спыніць рэпрэсіі.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
наумчик
новый год
пазьняк
беларусь
политзаключенные
лукашенко
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Зеленский: Украина готова к прекращению огня, но для этого Россия должна перестать выдвигать условия
В мире
«Система может не выдержать». Российские власти готовятся к хаосу из-за возвращения с фронта «ветеранов „СВО“»
Новости Жодино
«В БЧБ. Потом им зачтется». Нужно ли украшать здание Жодинского горисполкома
Новости Борисова
«Мозаика времен древнего Рима». Борисовчане показали свежий ремонт дороги во дворе дома
Новости Борисова
Жесткое ДТП в Борисове: Volkswagen Golf не уступил дорогу мотоциклу
Экономика
Новый премьер заявил, что видит для Беларуси «черных лебедей». Какие проблемы в экономике могут «рвануть»?
В мире
Пастухов: Насколько я могу понять логику Трампа, он решил разменять Украину на что-то более важное для себя
Экономика
Почему 460 тысяч пенсионеров в Беларуси продолжают работать?
Экономика
Власти начали наказывать штрафами ИП за то, что не хотят переходить в юрлица
Общество
Гражданин Японии Наканиси Масатоси осужден на семь лет лишения свободы
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Зеленский: Украина готова к прекращению огня, но для этого Россия должна перестать выдвигать условия
В мире
«Система может не выдержать». Российские власти готовятся к хаосу из-за возвращения с фронта «ветеранов „СВО“»
Новости Жодино
«В БЧБ. Потом им зачтется». Нужно ли украшать здание Жодинского горисполкома
Новости Борисова
«Мозаика времен древнего Рима». Борисовчане показали свежий ремонт дороги во дворе дома
Новости Борисова
Жесткое ДТП в Борисове: Volkswagen Golf не уступил дорогу мотоциклу
Экономика
Новый премьер заявил, что видит для Беларуси «черных лебедей». Какие проблемы в экономике могут «рвануть»?
В мире
Пастухов: Насколько я могу понять логику Трампа, он решил разменять Украину на что-то более важное для себя
Экономика
Почему 460 тысяч пенсионеров в Беларуси продолжают работать?
Экономика
Власти начали наказывать штрафами ИП за то, что не хотят переходить в юрлица
Общество
Гражданин Японии Наканиси Масатоси осужден на семь лет лишения свободы
ВСЕ НОВОСТИ