Политика

Навумчык: 26 студзеня нічога ня зьменіць? Зьменіць. Сытуацыя для апанэнтаў рэжыму ня стане лепшай. І гэта трэба цьвяроза прызнаць

"Ня ведаю, ці разумеюць гэта ў “штабах”. Але рабіць выгляд, што гэтага дакладна не адбудзецца – недальнабачна".

Политика ex-press.by
0

Заходні дэмакратычны сьвет не чакае нічога станоўчага ад таго, што адбудзецца ў Беларусі 26 студзеня і што рэжым Лукашэнкі называе “выбарамі”. Як не чакалі сюрпрызаў ад выбараў у Вярхоўны Савет СССР у якім-небудзь 1984 годзе – інтрыга магла быць толькі ў тым, прагаласуе за “блок камуністаў і беспартыйных” 97,95% альбо 98,95%; прагаласавала 99,95%, ну а на сэсіі ў Крамлі тав. Чарненка старшынём Прэзыдыюму ВС быў абраны ўвогуле аднагалосна, пiша палітычны аналітык Сяргей Навумчык.

На Захадзе разумелі, што выбары ў СССР ні свабодныя, ні справядлівыя, ні дэмакратычныя, і ніколі ў гэтай якасьці іх не прызнавалі. Але пры гэтым мелі стасункі з савецкім кіраўніцтвам практычна ў поўным міждзяржаўным, дыпляматычным і эканамічным аб’ёме. Пры нязьменнай наяўнасьці палітычных вязьняў, нагадаю.

Пасьля “выбараў” 2020-м у Беларусі Захад, не прызнаючы іх ні дэмакратычнымі, ні свабоднымі, лёгка працягваў бы стасункі з Лукашэнкам у ранейшым фармаце, які існаваў пасьля гэтак жа не прызнаных дэмакратычнымі “выбараў” 2001, 2006, 2010, 2015 гадоў.

Працягваў бы, калі б – не выразная нязгода беларускага народа.

Можна спрачацца, ці набрала Ціханоўская 50%, але тое, што “перамога” Лукашэнкі сфальшаваная, выглядала бясспрэчным для ўсіх: на вуліцы з дня ў дзень выходзілі сотні тысяч людзей. Такіх масавых пратэстаў у найноўшай гісторыі Беларусі не было – як не было (пасьля Сталіна) і такіх масавых і бязьлітасных рэпрэсій.

Рабіць выгляд, што нічога ня здарылася, было “не камільфо” нават для тых заходніх лідараў, якім было б зручна ў чарговы раз абмежавацца “глыбокай занепакоенасьцю”. Захад быў вымушаны зьвесьці стасункі з афіцыйным Менскам да гістарычнага мінімуму.

Пасьля 26 студзеня 2025-га масавай нязгоды народа, якая была б відачочнай, ня будзе - Лукашэнка прыдушыў усё што можна і засяліў у душы людзей ледзяны страх. Паўплывае і тое, што ніхто зь іншых “кандыдатаў” не аспрэчыць “перамогу” Лукашэнкі (уласна, гэта і было галоўнай мэтай іх удзелу).

Той, хто перакананы ў добрай абазнанасьці заходніх палітыкаў ці палітолагаў, ці кіраўнікоў СМІ ў нюансах сытуацыі Беларусі – глыбока памыляецца. Днямі прыгадвалі, як медыямэнэджэр з Варшавы (200 км да Беларусі) пытаўся ў “белсатаўцаў”, чаму яны ня робяць рэпартажы зь Менску. Што ўжо казаць пра ЗША, якія на іншым баку Атлянтыкі...
Таму адсутнасьць пратэстаў і маўчаньне - так, прымусовае, але маўчаньне – будзе нагодай “перагарнуць старонку” тымі заходнімі палітыкамі, якія жадаюць, з розных прычынаў, гэта зрабіць.

У 2020-м ЭЗ заявіў, што за Лукашэнку не прагаласавала большасьць (гэта значыць, ён ня мусіць прызнавацца абраным прэзыдэнтам хай бы нават і на несвабодных выбарах, як прызнавалі яго на ранейшых “выбарах” ). Ці не атрымаецца так, што сытуацыя ў гэтым сэнсе вернецца да 2020-га – так, выбары не свабодныя, не дэмакратычныя, але няма падстаў меркаваць, што за яго не прагаласавала большасьць?

АБСЭ не прызнала прэзыдэнцкия выбары 2024 году ў Азэрбайджане дэмакратычнымі, што не перашкодзіла членству краіны ў Радзе Эўропы, а заходнім краінам – мець свае амбасады ў Баку і інтэнсіўна ажыцьцяўляць праграмы супрацоўніцтва ў самых розных сфэрах, ад адукацыі да энэргетыкі. Ніхто не адклікае амбасадараў з Ташкэнту ці, скажам, з Ашхабаду, дзе Бердымухамэдаў проста ўзяў ды і перадаў прэзыдэнцтва свайму сыну. Між іншым, рэжым у Туркмэністане лічыцца адным з самых жорсткіх у сьвеце. Значна больш жорсткім, чым лукашэнкаўскі.

Пасьля 2020-га Захад лічыў, што Лукашэнка не набраў большасьці галасоў (чаму сьведчаньнем былі і вялікая колькасьць копіяў пратаколаў, і працяглыя масавыя пратэсты) на несвабодных выбарах. Акцыю рэжыму 26 студзеня (пасьля якой нічога падобнага на 2020 ня будзе) таксама не прызнаюць свабоднымі выбарамі – як не прызнавалі ў 2001, 2005, 2010, 2015 гг., калі, ня лічачы Лукашэнку дэмакратычна абраным, Захад, тым ня менш, меў зь ім справу як з рэальным кіраўніком. Нажаль. Ня ведаю, ці разумеюць гэта ў “штабах”. Але рабіць выгляд, што гэтага дакладна не адбудзецца – недальнабачна (і не рацыянальна).

Менавіта таму няўрад ці слушна рабіць выгляд, што 26 студзеня нічога ня зьменіць. Зьменіць. Сытуацыя для апанэнтаў рэжыму ня стане лепшай. І гэта трэба цьвяроза прызнаць.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
наумчик
выборы
запад
беларусь
оппозиция
лукашенко
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ