Политика

Павел Усаў: Маніпулюючы рэчаіснасьцю і надзеямі, апазіцыя вынішчае свой рэсурс даверу у будучым

"Неадэкватная ацэнка сітуацыі вядзе да сур’ёзных наступстваў, што паказаў 2020 год, ды і ранейшыя падзеі ў Беларусі".

Политика ex-press.by
0

Тое, што добра навучыліся рабіць некаторыя беларускія палітычныя дзеячы, так гэта маніпуляваць рэчаіснасьцю, што небясьпечна для ўсіх, піша палітолаг Павел Усаў.

Гэта, на жаль частка палітычнай культуры, якая сфарміравалася за гэтыя 30 год. Пасьля кожных выбараў, калі апазіцыю закатвалі пад асфальт, яе лідэры ўвесь час казалі: мы перамаглі, яшчэ пару месяцаў і рэжым Лукашэнкі падзе.

Тое самае адбываецца і зараз. Вось чытаю некаторыя інтэрв’ю дзеячоў: Лукашэнка выпускае вязьняў, бо апазіцыя не пайшла на саступкі і працягвае ціск.

Гэта такая няўдалая спроба паказаць сваю значнасьць і эфектыўнасьць, там дзе яе няма.

Тое самае, што сказаць: беларусаў садзяць, катуюць, забіваюць, бо яны перамаглі.

Але ж пераможцаў не судзяць, не забіваюць і не садзяць.

Важнай рысай Палітыка (асабліва ў нашай беларускай рэчаіснасьці) ёсьць ўменьне адэкватна ацэньваць свае сілы, рэсурсы, магчымасьці, як і сілы і рэсурсы праціўніка ў дадзены момант.

Неадэкватная ацэнка сітуацыі вядзе да сур’ёзных наступстваў, што паказаў 2020 год, ды і ранейшыя падзеі ў Беларусі.

Гэтая неадэкватначьць у ацэнцы сітуацыі і ўласнай пазіцыі выяўляецца і зараз, калі нехта кажа пра эфектыўнасьць, сілу апазіцыі і слабасьць рэжыму. Значна горш, калі "палітыкі" ведаюць сітуацыю, рэальна яе ацэньваюць, але людзям кажуць зусім іншае, такім чына дэзарыентуюць, зводзяць у зман, даюць пустыя надзеі. У выніку гэта абарочваецца глыбокім расчараваньнем і недаверам да апазіцыі як такой.

Маніпулюючы рэчаіснасьцю і надзеямі, апазіцыя вынішчае свой рэсурс даверу у будучым.

Якая сітуацыя на дадзены момант:

А. Рэжым кантралюе палажэньне рэчаў у Беларусі, цалкам перахапіў ініцыятыву палітычную і інфармацыйную;

B. Апазіцыйныя структуры аслаблены, сканфліктаваны, засяроджаны на фінансавых пытаньнях, што спрыяе карупцыйным з’явам. Простае фізычнае выжываньне становіцца самамэтай;

С. Аўтарытарная ўлада валодае лесамі людзей, саджае і выпускае сыходзячы з уласных інтарэсаў і мэтаў, і апазіцыя на гэта не мае аніякага ўплыву;

Тое, што могуць зрабіць "новапалітыкі" гэта перастаць спекуляваць на тым, што людзей выпускаюць дзякуючы йх палітыкі ціску. Не злоўжывайце трагедыямі і лесамі людзей, толькі каб паспрабаваць камусьці прадаць "палітыку ціску". Гэтая палітыка ну ніяк не перашкаджала забіваць, катаваць, садзіць людзей на працягу 5 год. Сотні людзей. І ен будзе гэта рабіць. Калі атачэньне Лукашэнкі верыць у тое, што зможа прадаць выбары на Захад і дзеля гэтага выпускае людзей, то навошта яму ў гэтым перашкаджаць? Наадварот жа, трэба гэтую думку і ўпэўненасьць падтрымліваць.

Рэсурсаў зрынуць Лукашэнка на дадзены момант няма. Такім рэсурсам можа быць параза Расеі і моцны ўласны вайскова-палітычны ціск.

Людзі ў Беларусі, асабліва ў вязьніцах не маюць часу, і другога жыцьця, каб чакаць і першага і другога наступныя некалькі год.

Таму, у такіх умовах, тое што можна зрабіць, гэта стварыць сітуацыю, пры якой Лукашэнка звольніць як мага больш людзей, а ў вязьніцах апынецца менш.

І лепшае, што могуць зрабіць палітыкі, так гэта маўчаць пра эфектыўнасьць санкцый, узмацненьня санкцый у працэсе вызваленьня.

Даўно ў выкарыстаньне быў уведзены зварот, не злаваць дзеда. Вельмі яго не люблю. Так ці інакш, некаторыя "палітыкі" злуюць, і ўся палітыка зводзіцца не да пераменаў, а да злаваньня.

Але, калі гучныя папулістскія заявы і выказваньні, з большага пустыя і толькі раздражняюць дыктатара, але не спрыяюць паляпшэньню сітуацыі, то можа варта йх не рабіць.

Вельмі часта ў гэтым няма ніякай палітычнай мэтазгоднасьці, але толькі эмацыйная (зразумела) псіхалагічная патрэба адпомсьціць, выказаць сваю злосьць, уласнае стаўленьне да дыктатара.

Канешне, для свайго маральнага задавальненьня можна пазьліць сабаку, але трэба памятаць, што грызьці ен будзе іншых.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
павел усов
режим
оппозиция
беларусь
лукашенко
санкции
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
В Жодино задержали мужчину после обыска: у него дома нашли марихуану
Новости Борисова
«Технические перерывы». Почему видео с простым вопросом вызвало жаркие споры о банковских очередях в Борисове
Новости Борисова
Борисовский хрустальный завод пережил 100 лет царизма и коммунизма. Но не смог 30 лет Лукашенко
Новости Жодино
Чего не хватает Жодино? Горожане — о том, какие места требуют преображения
Новости Борисова
Необычная самодельная машина замечена в Борисове. Видео
Новости Борисова
В Борисовском городском парке повредили новую скульптуру пса. Фотофакт
В мире
В Польше повреждена железная дорога на линии, ведущей в Украину. Власти не исключают диверсию
Общество
«Режим пытается это скрывать». Разведка Украины выявила в Беларуси факты изучения российскими военными путей быстрого переброса войск
В мире
Стюардесса рассказала, что происходит, если пассажир умирает на борту самолета
Общество
Временно закрылся магазин, в котором продавалась возмутившая пропагандистов елочная игрушка
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
В Жодино задержали мужчину после обыска: у него дома нашли марихуану
Новости Борисова
«Технические перерывы». Почему видео с простым вопросом вызвало жаркие споры о банковских очередях в Борисове
Новости Борисова
Борисовский хрустальный завод пережил 100 лет царизма и коммунизма. Но не смог 30 лет Лукашенко
Новости Жодино
Чего не хватает Жодино? Горожане — о том, какие места требуют преображения
Новости Борисова
Необычная самодельная машина замечена в Борисове. Видео
Новости Борисова
В Борисовском городском парке повредили новую скульптуру пса. Фотофакт
В мире
В Польше повреждена железная дорога на линии, ведущей в Украину. Власти не исключают диверсию
Общество
«Режим пытается это скрывать». Разведка Украины выявила в Беларуси факты изучения российскими военными путей быстрого переброса войск
В мире
Стюардесса рассказала, что происходит, если пассажир умирает на борту самолета
Общество
Временно закрылся магазин, в котором продавалась возмутившая пропагандистов елочная игрушка
ВСЕ НОВОСТИ