Политика

Карбалевiч: Ордэн за вернасьць Расеі. Якія вынікі чарговага візыту Лукашэнкі ў Маскву

Восьмая з пачатку 2024 году сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна мела своеасаблівы кантэкст.

Политика www.svaboda.org
0

У адносінах паміж хаўрусьнікамі назьбіралася праблемаў, якія чакаюць калі не вырашэньня, дык абмеркаваньня. Аднак поўнафарматных перамоваў не атрымалася. Ці не галоўнай падзеяй візыту стала ўзнагароджаньне Лукашэнкі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Расеі, пiша палiтолаг Валер Карбалевiч на "Свабодзе".

Восьмая з пачатку 2024 году сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна мела своеасаблівы кантэкст. З аднаго боку, ёй спадарожнічала ўрачыстасьць. Расейскі лідэр уручыў Лукашэнку найвышэйшую дзяржаўную ўзнагароду Расеі — ордэн Святога апостала Андрэя Першазваннага.

Такім ордэнам у свой час у ХІХ стагодзьдзі быў узнагароджаны віленскі генэрал-губэрнатар Міхаіл Мураўёў, вядомы ў беларускай гісторыі як «Вешальнік»: ён жорстка задушыў вызвольнае паўстаньне 1863 году. Ордэн за задушэньне паўстаньня — паралель у выпадку з Лукашэнкам вельмі сымбалічная.

Напярэдадні, на саміце Садружнасьці незалежных дзяржаў, прымеркаваным да дня народзінаў Пуціна, Лукашэнка ўсяляк дэманстраваў настальгію па СССР, заўзята заклікаў умацоўваць ролю і геапалітычную вагу СНД — структуры, якая даўно ператварылася проста ў клюб кіраўнікоў постсавецкіх краін, якіх яднае высокая ступень ляяльнасьці Расеі. Якая можа быць геапалітычная вага клюбу, пытаньне асобнае. Але спробу, намаганьне ў Маскве яўна заўважылі.

З другога боку, з моманту апошняй сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна ў Валааме, якая адбылася сёлета ў ліпені, у адносінах паміж хаўрусьнікамі назьбіраліся праблемы, якія чакаюць калі не вырашэньня, то абмеркаваньня. Гэта і тэма расейскіх «Шахэдаў», якія рэгулярна залятаюць на тэрыторыю Беларусі і іх даводзіцца зьбіваць, і пэўныя малазразумелыя сыгналы, якія падае афіцыйны Менск Захаду, вызваляючы невялікую колькасьць палітвязьняў, і пэрспэктывы прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, якія Лукашэнка хацеў бы правесьці пры падтрымцы ці хаця б маўклівай ляяльнасьці з боку Масквы.

Амбасадар Беларусі ў Расеі Аляксандар Рагожнік паведамляў, што цяпер прапрацоўваецца дадатковы пул сумесных праектаў, якія павінна фінасаваць РФ. Аднак, гледзячы па ўсім, паўнафарматных перамоваў не атрымалася.

Лукашэнка і Пуцін сустракаліся сам на сам 15 хвілінаў перад цырымоніяй узнагароджаньня і нейкі час пасьля цырымоніі, уся астатняя камунікацыю адбывалася ў прысутнасьці дэлегацый у складзе 3-4 чыноўнікаў.

У пачатку сустрэчы Лукашэнка выказаў пажаданьне абмеркаваць 2-3 пытаньні. Невядома, ці удалося гэта, бо перамовы былі кароткія. На тле таго, што апошняя сустрэча ў Валааме цягнулася амаль трое сутак, то сёньняшні перамоўны раунд выглядаў як захаваньне нейкага рытуалу. У сухой рэшце — толькі расейскі ордэн, на якім выгравіраваныя словы: «За веру і вернасьць».

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ