Политика

Сяргей Навумчык: Галоўнай тэмай, якая будзе найбольш хваляваць Лукашэнку, робіцца тэма мэдыцыны. Не для народа, зразумела — для сябе

"Я хацеў бы поўнага разгрому Расеi і, як вынік, яе распаду, — але трэба цьвяроза глядзець на рэчы".

Политика ex-press.by
0

На дэбатах кандыдатаў у віцэ-прэзыдэнты ЗША Ўкраіну не ўзгадалі. Зусім. Канешне, амэрыканскія выбары — гэта, найперш, пра ўнутраныя праблемы. Вядома, віцэ-прэзыдэнт не вызначае міжнародную палітыку ЗША. І ўсё ж, тое, што пра Ўкраіну не было ні слова — трывожны знак, пiша палітычны аналітык Сяргей Навумчык.

Знак, які можна расцаніць як індыкатар істотнага дрэйфу амэрыканскіх палітыкаў (прычым абедзьвюх партый) у бок пачатку мірных перамоваў паміж Кіевам і Масквой — у час, калі Расея знаходзіцца ў значна больш выйгрышнай тактычнай пазыцыі. Стратэгічна, магчыма, і не (Расея адстане на дзесяцігодзьдзі), але ў сэнсе становішча на фронце, мілітарызацыі вытворчасьці (больш як 40% бюджэту заплянавана на вайну), невычэрпнага людзкога рэсурсу (Пуцін кладзе мужыкоў на фронце дзясяткамі тысяч, а можа мільёнамі — і народ змаўчыць, “бабы новых нарожают”), попыту на расейскія энэрганосьбіты — па ўсім гэтым Крэмль у выйгрышным становішчы. Плюс зьнешні фактар: падтрымка Кітаю і абвастрэньне канфліктаў у іншых кропках планеты.

Усё магло б быць інакш, калі б у 2022 Захад закрыў ва Ўкраіне неба, а ў 2024 дазволіў біць ракетамі ўглыб расейскай тэрыторыі. Але гэтага не было і няма.

А ёсьць пачатак “прымусу Ўкраіны да міру”, а значыць, Расея паразу ў вайне не пацерпіць.

Мне горка гэта пісаць, я хацеў бы яе поўнага разгрому і, як вынік, яе распаду, вызваленьня народаў, якія цяпер у складзе “фэдэрацыі” — але трэба цьвяроза глядзець на рэчы.
Што азначае захаваньне Расеі ў “пуцінскім” варыянце для беларусаў? Яшчэ мацнейшы ціск імпэрыі, яшчэ большы маштаб зьнішчэньня нацыянальнай ідэнтычнасьці, новых палітвязьняў і новых эмігрантаў.

Што да Лукашэнкі, то ён ізноў апынаецца ў стыхіі, у якой адчувае сябе як драпежная рыба ў мутнай вадзе: у працэсе геапалітычнпга гандлію паміж Масквой і Захадам (а рэальна - Вашынгтонам), можна сьцібрыць нешта і для сябе.

У такой сытуацыі галоўнай тэмай, якая будзе найбольш хваляваць Лукашэнку, робіцца тэма мэдыцыны. Не для народа, зразумела — для сябе.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ