Чытачка EX-PRESS.BY Наталля падзялілася сваім рэцэптам пірага з трускаўкай і прапанавала нашым чытачам паказаць, якія стравы яны гатуюць гэтым летам.
Вось што Наталля напісала EX-PRESS.BY:
— Прыгатуйце і вы такі пірог з трускаўкай! Гэта вельмі хутка і танна. Трускаўкі цяпер шмат, у Жодзіна яна ад 7,5 рублёў да 10 рублёў, на Камароўцы за 6, 5 можна купіць. У Польшчы на рынках бачыла па 7 злотых.
Вось рэцэпт:
2 яйкі, 200 грам цукру, ванільны цукар, соль. 200 грам кефіру (у мяне смятана і натуральны ёгурт, бо псаваліся ў лядоўні).
Усё гэта трэба ўзбіць. Дадаць 200-250 грам мукі і зноў узбіць. Выліць у змазаную форму. Накідаць парэзаных трускавак.
Выпякаць хвілін 35 пры 180-200 градусах.
Падзяліцеся і вы рэцэптамі сваіх летніх кулінарных шэдэўраў! Даслаць фота і відэа: @ex_presslive
Добро пожаловать в реальность!