Чытачка EX-PRESS.LIVE Наталля, жыхарка Жодзіна, якая не так даўно стала эмігранткай у Польшчы, вырашыла зрабіць апошнія летнія дні для сваёй дачкі асабліва яркімі. Бо, як вядома, крыху больш забаў ніколі не перашкодзіць. Сярод бясконцых варыянтаў выбару спынілася на самым захапляльным: прагулцы да фантанаў непадалёк ад Старога гораду ў Варшаве.
— Мне распавялі, што арганізуюць выдатнае мерапрыемства менавіта для школьнікаў. Гэта спяваючыя фантаны са знакамітай музыкай з дыснэеўскіх мультфільмаў, — падзялілася Наталля, дачка якой збіраецца ў школу ў Варшаве. — І мы з дачкой туды паехалі. Мерапрыемства невялікае, хвілін на 30, каб дзеткі не стаміліся. Усё было так прыгожа! Столькі пазітыўных эмоцый! І ў мяне, і ў дачкі.
@expressby Чытачка EX-PRESS.LIVE разам з дачкой наведала спяваючыя фантаны непадалёк ад Старога гораду ў Варшаве. #expressby #видеоновости #беларусывпольше #дети ♬ оригинальный звук - EX-PRESS.LIVE
— У мяне — што дзіцяці вярнулі дзяцінства. Няма міліцыянтаў, няма звычайнага «маўчы, нічога не кажы». Ёсць толькі музыка, каляровыя фантаны і цудоўныя песні. Няма гэтага «военно–патриотического воспитания», няма аніякіх сцягоў, нават польскіх. Якая палітыка, гэта ж дзіцячае мерапрыемства! Наўпрост мультфільмы і фантаны.
А мне так забалела... Я нават і пару слязінак прараніла. Бо апошнія тры гады ў Беларусі не было вялікіх агульнагарадскіх дзіцячых мерапрыемстваў. Толькі «военно–патриотические». Не, зразумела, што нейкія школьныя мерапрыемства былі. Зразумела, што не ўсе настаўнікі вар’яты, але ж я веру, што і ў нашай Беларусі будзе так добра, і ў нашых дзяцей будзе сапраўднае дзяцінства, а не лозунгі пра яго...
Хочаце падзяліцца меркаваннем? Пiшыце: @ex_presslive.
Добро пожаловать в реальность!