В мире

Навумчык: Я ня веру ў вэрсіі вярбоўкі Трампа Лубянкай — але ніякі агент не зрабіў бы для Крамля лепей, чым цяпер робіць Трамп

"Зьвядзеньня станоўчага ўплыву ЗША ў сьвеце да нуля — гэта тое, што робіць Трамп пад аплядысмэнты Пуціна".

В мире ex-press.by
0

За два месяцы Трампу ўдалося зьнішчыць тое, што напрацоўвалася Амэрыкай больш як восем дзесяцігодзьдзяў, з часоў Другой сусьветнай вайны, калі Рузвэльт уступіў у супрацьстаяньне з Гітлерам, пiша палітычны аналітык Сяргей Навумчык.

Я маю на ўвазе міжнародны давер. Давер да ЗША як лідэра свабоднага сьвету ўжо страчаны, і нават калі ўявіць, што гэтая троіца (Трамп, Вэнс і «примкнувший к ним» Маск) нейкім цудадзейным чынам зьнікне, і ў Белы дом прыйдуць адэкватныя людзі — каб давер аднавіць, спатрэбяцца дзесяцігогдзьдзі.

Калі ізаляцыянізм Трампа і вывядзе ЗША на якасна больш высокі эканамічны ўзровень (хаця сумняюся) — Амэрыка ператворыцца ў дваццаць Аўстралій: жыць у Аўстраліі камфортна, але яна не адыгрывае практычна ніякай ролі ў міжнароднай палітыцы.

Зьвядзеньня станоўчага ўплыву ЗША ў сьвеце да нуля — гэта тое, што робіць Трамп пад аплядысмэнты Пуціна. Я ня веру ў вэрсіі вярбоўкі Трампа Лубянкай — але ніякі агент не зрабіў бы для Крамля лепей, чым цяпер робіць Трамп.

Часам чую, што Трамп — адзіны, хто здольны выратаваць Амэрыку. Разумеў такія спадзяваньні на фоне сапраўды правальнай палітыкі ягонага папярэдніка — і ўнутранай, і зьнешняй. Не стамляюся паўтараць, што цяперашняя сытуацыя з Украінай — вынік нерашучасьці Байдэна ў 2022 годзе, калі Пуціна можна было рэальна спыніць, і больш за тое — запусьціць незваротны працэс распаду Расейскай імпэрыі. Але памылкі папярэдніка не апраўдваюць цяперашняга ідыятызму. Усё больш падстаў меркаваць, што адзінае, што здольны зрабіць Трамп з Амэрыкай — гэта нізьвергнуць яе ў поўны хаос, дай Бог, каб не ў грамадзянскую вайну.

Так, у Амэрыцы пакуль існуе падзел уладаў, існуе судовая сыстэма, здольная скасаваць адыёзныя рашэньні Трампа — але як доўга яна здолее пратрымацца? З гісторыі мы ведаем, як нават дасканалыя дэмакратычныя сыстэмы абрыналіся за тыдні пад націскам грубай сілы. 

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ