В мире

Пазьняк: Трамп асьцерагаецца, каб гэтая вайна ня стала амэрыканскай вайной

"Трамп, лагодзячы Пуціна, спадзяецца адарваць Маскву ад Пекіна. З гэтага нічога не атрымаецца, але для Украіны на жаль тут ня добрая навіна".

В мире ex-press.by
0

Міжнародныя праблемы, якія паўсталі перад Злучанымі Штатамі Амэрыкі на пэрыяд прэзыдэнта Трампа, складаныя і велізарныя па ўсім сьвеце. Мы зьвернемся толькі да пытаньня агрэсіўнай вайны Расеі супраць Украіны, улічваючы маскоўскую гібрыдную акупацыю Беларусі, пiша кіраўнік руху “Вольная Беларусь” Зянон Пазьняк.

Сытуацыя выглядае так, што, нягледзячы ні на што, прэзыдэнт Трамп хоча спыніць ваенныя дзеяньні і пасадзіць прадстаўнікоў Расеі і Украіны за стол перамоваў.

Матывы мірнай палітыкі прэзыдэнта Трампа зыходзяць з інтарэсаў Амэрыкі і, што немалаважна, з волі і эга самога спадара Трампа, які паабяцаў мір ва Украіне амэрыканскаму народу ў час выбарчай кампаніі. У Амэрыцы такія абяцаньні выконваюцца і зьвязаныя ня толькі з палітыкай, але і з гонарам прэзыдэнта. У рэчышчы гэтай палітыкі Трамп не спыняецца (і ня спыніцца) ні перад чым, каб дасягнуць выніку, ужываючы нават вельмі жорсткія і бязьлітасныя пагрозы ў прапагандзе, напрыклад, у дачыненьні да Украіны.

Але справа не ва Украіне. Украіна -- ахвяра расейскай агрэсіі і расейскага вынішчэньня. Справа ў Расеі. Пернік для Расеі заканчваецца. Пачаліся намёкі на ўльтыматум Пуціну з боку ЗША. Працяг можна ўявіць: ускладненьне становішча. Бо Трамп сьпяшае. Ён зьвязаны абяцаньнем хуткага міру. Аднак расейцы сьпяшаць ня будуць, увесь час абяцаючы і страляючы адначасна.

Самае небясьпечнае (і, на жаль, самае верагоднае), што тут у такіх абставінах можа стацца заключэньне перамір'я (ці міру) на ўмовах Расеі, і далей -- бясконцы дыпляматычны перамоўны працэс. У адваротным выпадку мусіў бы быць зварот да сілы, моцная збройная і фінансавая дапамога Амэрыкі Украіне і пагаршэньне становішча Расеі.

Зварот да мілітарнай сілы пакуль што не прадбачыцца, бо Трамп і ягоная адміністрацыя перакананыя ў тым, што пераможнага збройнага выхаду з расейска-украінскай вайны няма. Злучаныя Штаты, далей дапамагаючы Украіне, могуць быць уцягнуты (як думае Трамп) у бясконцую крывавую проксі-вайну, якая з прычыны вычарпаньня людзкіх рэсурсаў Украіны створыць крытычную сітуацыю для Амэрыкі. Гэта значыць: альбо Амэрыка вымушана будзе маштабна ўключыцца ў вайну (якая рызыкуе перарасьці ў 3-ю Сусьветную), альбо заключыць мір з Расеяй на дрэнных умовах для Захаду і для Украіны.

Тое, што цяпер робіць прэзыдэнт Трамп і ягоная адміністрацыя па спыненьні ваенных дзеяньняў ва Украіне, здаецца ім самым разумным, бо адпавядае іхным інтарэсам.

Магчыма, яны нават разумеюць, што пасьля вымушанага міру (калі б такое сталася) агрэсія Расеі ня спыніцца, і вайна можа зноў аднавіцца. Але, маўляў, тады будзе іншая сітуацыя ў сьвеце, праблемы будуць вырашацца ў іншых абставінах і магчымасьці міру ўзьнікнуць нанова.

Такія дапушчэньні, як быццам рацыянальныя і зразумелыя, але ўсе яны вынікаюць зь няправільнага ўяўленьня пра Расею з боку заходніх палітыкаў, і таму (як часта было) хутчэй за ўсё - не спрацуюць. Можа стацца адтэрміноўка яшчэ горшай вайны.

Складанасьць яшчэ ў нябачнай прысутнасьці ў гэтых дачыненьнях ценю Кітая (які пасыўна спрыяе Расеі). Выглядае што Трамп, лагодзячы Пуціна, спадзяецца адарваць Маскву ад Пекіна. З гэтага нічога не атрымаецца, але для Украіны на жаль тут ня добрая навіна.

Украінскі народны погляд на заканчэньне вайны (які мы, беларусы, падтрымліваем) -- гэта рашучая дапамога Украіне з боку Злучаных Штатаў Амэрыкі і Эўропы, каб скончыць з маскоўскім мордарам і зьберагчы цывілізаваны сьвет ад вечнай маскоўскай агрэсіі і акупацыі. Але Захад, як заўсёды, ідзе сваім традыцыйным шляхам дыпляматыі, кампрамісаў і перамоваў без стварэньня рызыкі для сябе.

Тут варта яшчэ зрабіць некалькі тлумачэньняў. Усеагульнае пераможнае выбраньне Трампа людзьмі вольнай Амэрыкі адбылося як заканамернаая рэакцыя на разбуральную лева-лібэральную палітыку і як рэалізацыя вяртаньня Амэрыкі і памкненьняў амэрыканцаў да разумнай нармальнасьці.

Спаўзаньне грамадзтва ў сацыяльную неадэкватнасьць нораваў і дачыненьняў адбывалася на маіх вачах. Рахуючы наперад, пэрспэктыва здавалася разбуральнай.

Дональда Трампа амэрыканцы ўспрымаюць па-рознаму, але шмат хто мяркуе, што ў існуючай сітуацыі толькі такі рашучы палітык як Трамп можа ўратаваць (ці хаця б прыпыніць) абвал Амэрыкі ў сыцыяльна-маральную і эканамічную прорву.

Пазыцыя дапамогі "для ўсяго сьвету", напрыклад, (моцны бок Амэрыкі) прывяла ўрэшце да карупцыі і да растраты грошай. Тым часам зьнешні доўг Амэрыкі складае ўжо 25% ВУП, дэфіцыт бюджэту таксама вялікі (адмоўнае сальда Бюджэту ЗША за 2024 г. павялічылася на 24,5 %, дэфіцыт бюджэту складае каля 7% ВУП). Велізарныя расходы бюджэту йдуць на сацыяльную сфэру. Мільёны людзей рознага кшталту не працуюць, а жывуць на сацыялную дапамогу (на "вэлфары").

Папраўляць становішча можна шляхам павелічэньня падаткаў (але зразумела, да чаго тое прыводзіць). Іншы шлях -- эканомія, скарачэньне штучных, неабдуманых, завышаных расходаў краіны, ліквідацыя карупцыі і паразітызму, разбухлай лішняй бюракратыі. Якраз гэтым заняўся Дональд Трамп жорстка, рашуча, бескампрамісна і прагматычна.

Рашучасьць дзеяньняў і лапідарны стыль палітыкі прэзыдэнта Трампа, пазбаўлены двухсэнсоўнасьці, выклікаў шалёную бясьсільную нянавісьць у лібэральнага абывацеля і крытыку ў Эўропе. Асабліва што датычыць пазыцыі міру ва Украіне. Тут якраз праблема завязалася вельмі неадназначная, пра што я пісаў вышэй ў тэксьце. Прэзыдэнт Трамп хоча пасадзіць за стол перамоваў ахвяру і злачынца і пачаць зь імі на роўных перамовы пра мір, не зважаючы на чыньнік адказнасьці і віны, бо, маўляў, галоўнае зло (па пацыфісцкіх паняцьцях) гэта ёсьць не злачынства агрэсара, а сама вайна. Трэба, маўляў, спыніць вайну, каб ня гінулі маладыя хлопцы "з абодвух бакоў".

Тут хісткая пазыцыя, бо вайна -- гэта палітычная падзея, якая разглядаецца ня толькі з пазыцыі сілы, але і з гледзішча міжнароднага права і справядлівасьці, дзе трэба вызначыць агрэсара і ахвяру, вінаватага і пацярпелага, пераможцу і паражэнца. Гэта аснова для рашэньняў і перамоў.
Мір па паняцьцях бізнэсу і пацыфізму быў бы несправядлівы і зьняважлівы для Украіны.

Пазыцыя Трампа, як мы ўжо паказалі, рацыянальна пагрунтавана на немагчымасьці для Украіны перамагчы ў гэтай вайне бяз моцнай дапамогі Амэрыкі. Трамп асьцерагаецца, каб гэтая вайна ня стала амэрыканскай вайной.

Абодва падыходы -- праўна-справядлівы і рацыянальна-прагматычны -- абгрунтаваныя і зразумелыя. Там часам, у практычным наступстве, гэта ёсьць ўраўненьні з трымя невядомымі. Трамп выбірае сваю пазыцыю. Для Украіны і ўсёй Эўропы яна можа быць часовым ацаленьнем, але верагодна таксама, што яна можа стацца як страчаны час перамогі перад новай агрэсіяй ворагаў чалавецтва.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
пазьняк
трамп
запад
украина
США
россия
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Спорт
Футбол. Высшая лига. БАТЭ выиграл в Витебске, жодинское «Торпедо» упустило победу в Гомеле
Общество
«Переговоры обязаны быть. Нет другого пути». У политзаключенных братьев умерла мама, а на свободе их ждет младшая сестра
В мире
Еще одни соседи Беларуси заговорили о размещении у себя ядерного оружия
Общество
За час кіраваньня Лукашэнкі ў Беларусі зьнікла 1600 вёсак
В мире
«Зеленский опустил Трампа». Гиркин дал интервью в тюрьме, его оценки расходятся с мнениями Путина и Лукашенко
Политика
Матвиенко — Лукашенко: «Вот подробностей не надо…»
Общество
"Абсолютно, сто процентов". BELPOL считает Мошенского “кошельком” режима
Общество
Родителям стоит напрячься – в Беларуси изменятся правила приема в школы и гимназии
В мире
"Та дальность, которая нужна". США заявили о замене ATACAMS в Украине бомбами GLSDB
Общество
Беларусам могут ужесточить въезд в США, это касается и обладателей иммиграционных виз — NYT
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Спорт
Футбол. Высшая лига. БАТЭ выиграл в Витебске, жодинское «Торпедо» упустило победу в Гомеле
Общество
«Переговоры обязаны быть. Нет другого пути». У политзаключенных братьев умерла мама, а на свободе их ждет младшая сестра
В мире
Еще одни соседи Беларуси заговорили о размещении у себя ядерного оружия
Общество
За час кіраваньня Лукашэнкі ў Беларусі зьнікла 1600 вёсак
В мире
«Зеленский опустил Трампа». Гиркин дал интервью в тюрьме, его оценки расходятся с мнениями Путина и Лукашенко
Политика
Матвиенко — Лукашенко: «Вот подробностей не надо…»
Общество
"Абсолютно, сто процентов". BELPOL считает Мошенского “кошельком” режима
Общество
Родителям стоит напрячься – в Беларуси изменятся правила приема в школы и гимназии
В мире
"Та дальность, которая нужна". США заявили о замене ATACAMS в Украине бомбами GLSDB
Общество
Беларусам могут ужесточить въезд в США, это касается и обладателей иммиграционных виз — NYT
ВСЕ НОВОСТИ