TuTak

«Сэрца ў выгнанні». У Польшчы адкрылася выстава беларускай мастачкі Наталлі Борд

Яе барацьба пачалася яшчэ ў далёкім 2001 годзе.

TuTak ex-press.by
0

Выстава «Сэрца ў выгнанні» беларускай мастачкі Наталлі Борд адкрылася ў Цэнтры культуры, спорту і турызму горада Кальварыя-Зебжыдоўска ў Польшчы.

Беларуская мастачка Наталля Борд была гераіняй нашага праекта «ТuТак». Пра барацьбу за незалежнасць радзімы, пра яе творчасць і лёс мы расказвалі ў 2022 годзе.

Яе барацьба пачалася яшчэ ў далёкім 2001 годзе. На 9 мая 2014 года яна выйшла з плакатам «Не — пуцінскай вайне з Украінай». За гэта атрымала трое сутак і вялізны штраф.

Photo 2023 03 08 11 16 57 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Цяпер Наталля жыве ў Польшчы. У жыцці нашай гераіні адбыліся важныя падзеі. Адна за адной адкрываюцца выставы яе работ. Усе яны прысвечаны роднай Беларусі.
Photo 2023 03 08 10 50 00 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Амаль усе работы Наталлі прысвечаны роднай Беларусі. Назва гэтай — «Выгнанне».

Выстаўка складаецца з жывапісных і каляровых кампазіцый. Некаторыя з іх створаны яшчэ ў Беларусі. А большасць работ напісана ўжо ў Польшчы, у горадзе Кальварыя-Зебжыдоўска.

Прадставіць выставу сваіх работ Наталлі Борд прапанаваў мясцовы аддзел культуры — і зладзiў яе цалкам.

Photo 2023 03 08 11 00 17 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
У горадзе, дзе жыве Наталля, яе ведаюць і вельмі цёпла вітаюць мясцовыя жыхары. Многія наведалі адкрыццё выставы.

Дарэчы, горад, у якім размясцілася мастачка, мае старажытную гісторыю, знаходзіцца за 40 кіламетраў ад любімага турыстамі Кракава. Тут, сярод утульных маляўнічых узгоркаў знаходзіцца адзін з самых папулярных цэнтраў паломніцтва ў Польшчы — манастырскі комплекс Кальварыя-Зебжыдоўска, гісторыя якога пачалася ў 1600 годзе.

Наталля вельмі гарманічна адчувае сябе тут. Яна праводзіць майстар-класы па фларыстыцы.

Photo 2023 03 08 11 17 02 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
На выставе можна было набыць за данат фларыстычныя паштоўкі Наталлі. Сабраныя сродкі пайшлі на дапамогу дзецям Украіны.

Наталля піша карціны і па-ранейшаму вельмі шмат разважае пра сваю Беларусь. Але вайна Расіі супраць Украіны таксама есць у творчасці Наталлі.

Photo 2023 03 08 11 00 52 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Гэты твор Наталля назвала «Перад вайной», ён быў напісаны ў апошні дзень перад пачаткам расейскай агрэсіі.
Photo 2023 03 08 11 00 32 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
Карціны беларускай мастачкі пільна разглядалі польскія гледачы.

Наталля назвала выставу «Сэрца ў выгнанні»... Дзякуючы яе працам, вобразам, якія прадстаўлены на іх, глядач дакранаецца і да беларускай культуры.

Photo 2023 03 08 11 17 12 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f
На карцінах мастачкі — перажыванні, уласцівыя сэрцам тысяч беларусаў.

Наталля ўдзячна Польшчы, у якой жыве. Вельмі пакутуе з-за вайны ва Украіне і з-за немагчымасці жыць і быць вольнай у сябе ў Беларусі.

Photo 2023 03 08 11 17 08 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

11 сакавіка, 16:00, у Кракаве на вул. Кракаўская 19 адбудзецца адкрыццё яшчэ адной выставы беларускай мастачкі Наталлі Борд пад назвай «Зьнітаваньне».

EX-PRESS.BY, фото предоставлены читателями
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ