TuTak

«За салідарнасць і разуменне нас». У Варшаве адбылася малітва падзякі беларусаў польскаму Касцёлу. Фота

Ёсць тут цэлая супольнасць беларусаў — каталікі.

TuTak ex-press.by
0

У Польшчы зараз жывуць тысячы беларусаў, большасць сюды пераехалі пасля 2020 года, і кожны прырастаецца тут па-свойму. Але ёсць тут цэлая супольнасць беларусаў — каталікі. EX-PRESS.BY даведаўся, як яны жывуць удалечыні ад радзімы.

Ў жніўні 2020 года ў інтэнцыі супакою ў Беларусі маліліся ў шмат якіх прыходах Варшавы. А потым колькасць беларусаў у Варшаве пачала расці. Сярод іх было шмат каталікоў, да і вернікаў іншых хрысціянскіх канфесій, у іх была патрэба ў малітве і чэсным Божым слове.

Im3

Ад кастрычніка, у парафіі святога Аляксандра ў Варшаве, на Плошчы Трох Крыжоў, ксёндз Яўген Вінтоў раз на месяц пачаў цэлебраваць Імшы па-беларуску.

А ў верасні 2021 года супольнасць афіцыйна зарэгістравана як Душпастырства Беларусаў у Варшаве. Душпастырам прызначаны кс. Вячаслаў Барок.

Im2

Зараз тут, у беларускiм душпастырстве, ёсць усё, што патрэбна вернікам. Тут адбываюцца адарацыі, дні засяроджання, рэкалекцыі, набажэнствы, інтэграцыйныя спатканні. У верасні пачаліся Імшы і катэхэзы для дзяцей, спатканні для міністрантаў, моладзевыя катэхэзы, біблейнае кола, ружанцовая малітва, тэатральны гурток.

Летам 2022 года адбылася пілігрымка беларусаў па Польшчы ў Кастамлоты.

Сустрэчы беларусаў-каталікоў адбываюцца не толькі ў Варшаве, але таксама ў Гданьску, Кракаве, Любліне, Лодзі і Вроцлаве.

Im4

Усё гэта стала магчыма дзякуючы Касцёлу Польшчы.

10 снежня ў касцёле св. Аляксандра ў Варшаве адбылася малітва за Беларусь, малітва падзякі польскаму Касцёлу. На Імшу сабраліся вернікі — беларусы і палякі, а таксама святары і іншыя духоўныя асобы, якія ў розныя часы неслі паслугу ў розных кутках Беларусі. Святую Імшу узначаліў кардынал Казімір Ныч, падчас літургіі спяваў хор Concordia з Мінска.

Im5

Аб тым, як гэта адбывалася, на сваёй старонкі «Фэйсбука» распавёў беларус Арцём Ткачук.

«А мы ўчора маліліся з кардыналам Казімірам Нычам Дзякавалі за дзесяцігоддзі падтрымкі Касцёла ў Польшчы Касцёла ў Беларусі. За салідарнасць і разуменне нас. За сотні святароў з Польшчы, якія служылі беларусам. За дзясяткі пабудаваных, адбудаваных, адрамантаваных касцёлаў. За ўсё.

Кардынал узгадваў, як быў у Беларусі, на памяць пералічыў усе дыяцэзіі. Увогуле быў вельмі прыхільны. «Мы вас разумеем, мы перажылі ўсё тое, што вы перажываеце цяпер. Мы ж ведаем, што беларусы не хочуць вайны, і адрозніваем беларусаў і ўладу», — казаў ён.

Im6

Падчас Імшы маліліся за Алеся Бяляцкага, святара Уладзіслава Багамольнікава, за ўсіх нашых вязняў, за ўсю Беларусь.

Трэба гуртавацца, гуртавацца і яшчэ 10 раз гуртавацца».

Im7

Потым адбылася урачыстая праграма «Нам дасталася спадчына», адбыліся выступы вакальнага гуртка «Гаёўкі», дуэта Znak Stop, хору Concordia і іншых беларускіх артыстаў.

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ