Новости Жодино

Каталiкi рыхтуюцца да свята Божага Нараджэння. Вiншаваннi i расклад набажэнстваў

Што трэба рабіць у гэты дзень, каб перажыць яго правільна, па-хрысціянску?

Новости Жодино ex-press.by
0

25 снежня каталiкi адзначаюць свята Божага Нараджэння. Свае вiншаваннi накiраваў кс. Міхаіл Цвячкоўскі, кусташ санктуарыi Маці Божай Фацімскай у Жодзіне.

— Надыходзіць свята Божага Нараджэння. Гэты дзень запрашае ўсіх нас адарвацца ад штодзённых зямных спраў і задумацца над таямнічай праўдай: чаму Бог вырашыў нарадзіцца чалавекам? — кажа ён.

— Бог вельмі ўзрадаваўся, калі быў створаны чалавек. Ён стварыў чалавека шчаслівым, каб падзяліцца з ім сваёй радасцю. Аднак гэтаму пазайздросціў сатана і спакусіў Еву да непаслухмянасці, недаверу і сумніву да Бога, каб знішчыць гарманічныя адносіны паміж чалавекам і Творцам. Яна чыніць грэх, пасля якога і разарваліся гэтыя адносіны чалавека з Богам. Чым далей чалавек аддаляецца ад Бога, тым больш губляе сэнс свайго існавання, а даходзячы да духовай кандыцыі бязвер`я, адварочваецца ад Яго цалкам і губляе пачуццё сэнсу жыцця. Менавіта грэх ёсць прычынай таго, што чалавек не бачыць, не чуе, не ведае Бога.

Нараджэнне Езуса Хрыста дорыць нам магчымасць наноў адбудаваць адносіны з Богам і вярнуць тую гармонію, якую знішчыў грэх. Гэтая гармонія спадарожнічае чалавеку на зямлі, чыніць яго шчаслівым, дае надзею на дар жыцця вечнага ў радасці пасля заканчэння нашай зямной вандроўкі.

Photo 2022 12 24 10 24 32 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Чаму многія людзі жывуць так, быццам Бога няма, быццам тут, на зямлі, яны будуць жыць вечна? Разумны чалавек запрошаны шукаць на гэтыя пытанні адказ, а адказ крыецца ў асобе Езуса Хрыста. Божае Нараджэнне — гэта надзея для ўсіх нас, а Хрыстус, які прабывае сярод нас, мае дастаткова магчымасцяў, каб суцешыць сэрца кожнага чалавека, які шукае праўду.

Як святкаваць Божае Нараджэнне правільна? Калі чуем такое пытанне, шмат у каго з нас першая думка пра тое, што нельга рабіць у гэты дзень. А можа лепш спытаем сябе, што трэба рабіць у гэты дзень, каб перажыць яго правільна, па-хрысціянску?

Адказ будзе просты — варта засяродзіцца на адносінах з Богам, спытацца ў сябе самога, кім для мяне з’яўляецца Езус Хрыстус? Калі для мяне Ён — Жывы Бог, то варта наведаць святыню, памаліцца ў цішыні свайго сэрца, як умею, а калі адчуваю патрэбу — варта паяднацца з Ім праз сакрамант споведзі, прыняць святую камунію, у якой і знаходзіцца Езус Хрыстус і пра якую Ён сказаў: «Той, хто спажывае гэты хлеб, жыць будзе вечна». І тады радасць наша будзе поўнай, а Божае Нараджэнне — сапраўдным.

Са святам Божага Нараджэння і новым 2023 годам!

Расклад набажэнстваў

24 снежня — Пастэрка а 22-й гадзіне;

25 снежня — святая Імша а 9-й, 11-й, 18-й гадзіне.

EX-PRESS.BY, фото предоставлены читателями
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Жодино
католики
Рождество
праздник
богослужения
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
TuTak
Когда первый и последний муж — это один и тот же человек. История любви беларуски длиною в жизнь
Новости Жодино
Лазеры на М-1: как Беларусь собирается бороться со сном за рулем
Новости Борисова
В Борисове планируют построить новые магазины и гостиницу: выделены участки
Новости Борисова
В Борисове сносят крышу легендарной бани в военном городке Печи. Видео
Новости Борисова
В Борисове при пожаре в жилом доме погиб мужчина
Новости Жодино
Трагедия в Жодино: электрик погиб во время монтажа уличного освещения
Спорт
Беларусь учит мигрантов, как бороться с пограничниками ЕС – глава латвийской службы безопасности
Спорт
Хоккей. КХЛ. Минское «Динамо» отыгралось с 1:3, но уступило «Авангарду» в овертайме
Общество
Внутренние войска получили новые гранатометы, огнеметы, пулеметы и бронетранспортеры — Карпенков
Общество
Литовские автоперевозчики обратились за «помилованием» к Лукашенко. В Минске по-прежнему намекают на «официальный контакт»
ВСЕ НОВОСТИ