TuTak

«Рэпетыцыя хору дэманаў і танцу з самазванцам». Гісторыя Наталкі, якая парвала піянерскі гальштук, а цяпер успявае вольную Беларусь

«Здавалася, што наступіў пакой, што пражыла ўжо зашмат на гэтым свеце», – кажа яна.

TuTak ex-press.by
0

…Дзесьці лазіўшы па дрэвах ці па паддашшу, дзяўчынка Наталка парвала піянерскі гальштук і так з дзіркай і хадзіла. Нават калі фотаздымак рабілі ў 5-м класе, тая дзірка ззяла на скасабочаным рагу гэтай яе чырвонай шаўковай хусткі. Такім, зусім не сур'ёзным, былі адносіны ў дзяўчыны да ўсяго несапраўднага ў жыцці… Наталка вырасла, але яе адносіны да жыцця не змяніліся.

«Яе Беларусь не свабодна»

Камсамольскае жыццё дзяўчыны было ў здачы ўнёсак штомесяц — 2 капейкі.

— Ніякай актыўнасці ад мяне не патрабавалі, але калі ў 10-м класе на парад ганялі і ўсе крычалі «Cлава КПСС», штосьці мне падказвала, што гэта фальш, падман, а прымус хадзіць строем выклікала смех, — кажа Наталля.

З самага дзяцінства Наталля прагла да праўды і свабоды. Яна бачыла прыгажосць навакольнага Божага свету. Але часта адчувала адзіноту.

— Толькі адна дзяўчынка са мной сябравала, а так больш ніхто не хацеў. Але за тое, што ў мяне ўжо не было маці — яна памерла, калі мне было 13 год — настаўнікі ставіліся больш-меньш лагодна, — распавядае яна.

%d0%9d%d0%b0%d1%82%d0%b0%d0%bb%d0%ba%d0%b0

Наталка.

Дзяўчына вырасла, атрымала адукацыю, нарадзіла траіх дзяцей, працавала педагогам і займалася мастацтвам – пісала вершы і карціны.

Толькі амаль ніколі ў яе жыцці не было ідыліі. Яе Беларусь не свабодна – гэта яна адчувала кожны дзень свайго жыцця, таму і не магла маўчаць…  

Першыя арышты 

Пачалося ўсё яшчэ ў далёкім 2001 годзе. У верасні мясцовы райвыканкам зачыніў Светлагорскі ліцэй — філію Нацыянальнага ліцэя імя Якуба Коласа, дзе навучалася дачка Наталлі. Цэлы тыдзень бацькі з навучэнцамі выходзілі на плошчу перад выканкамам, пад будынак аддзела адукацыі, з патрабаваннем не зачыняць навучальную ўстанову. Але ўлада ўсё ж зрабіла сваю справу, а дзяцей, тры класы — 9,10 і11 — перавялі пад дах сярэдняй школы.

На той час Наталля працавала ў Доме культуры Энергетыкаў.У тым жа годзе удзельнічала ў чытаньні аўтарскіх вершаў, якія праводзіла «Радыё Свабоды». Яе верш «Шукаю ў белых хмарах» увайшоў у зборнік «Верш на Свабоду», у ім былі такія радкі: «Рэпетыцыя хору дэманаў і танцу з самазванцам». Пасля гэтага ёю зацікавілася КДБ, але Наталля ужо не магла спыніцца.

Напрыканцы 2005-га — напачатку 2006-га у Беларусі праходзіла перадвыбарная гонка. За раздачу буклетаў у падтрымку кандыда ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча Наталлі прысудзілі тры базавыя. З працы звольнілі, штраф яна выплочвала з пасобія па безпрацоўю.

У 2007 годзе з малодшым сынам Наталля пераехала ў Нясвіж. 

— На той час я з’яўлялася сябрам БХД, працавала ў ліцэі і у сацыяльна- педагагічным цэнтры, але праз некалькіх месяцаў са мной і там «ветліва» развіталіся.

%d0%9d%d0%b0%d1%82%d0%b0%d0%bb%d0%ba%d0%b01

Карціна «Фея» напісана у 2012 годзе.

У 2014-м Наталлю затрымалі. На 9 мая яна выйшла з плакатам «Не — пуцінскай вайне з Украінай». За гэта яна атрымала трое сутак і вялізны штраф.

У 2015-м — штраф за ўдзел у акцыі каля расейскай амбасады. У тым годзе Наталля ўдзельнічала ў дабрачынным аўкцыёне «Дапамога ўкраінскаму ваяру» на сядзібе БНФ.

У 2017 годдзе 25 сакавіка, на Дзень Волі, Наталля трапіла на Акрэсціна, дзе адбыла 7 сутак.

— Некалькі маіх карцін было куплена, большую частку грошай я перадала украінскім валанцёрам. Гэтым зацікавіўся следчы. На допыце нічога не распавяла: хто набыў і дзеля чаго была арганізавана гэтая акцыя.

%d0%9d%d0%b0%d1%82%d0%b0%d0%bb%d0%ba%d0%b02

В 2019 годзе Наталля падаравала амбасадору Украіны ў Беларусі сваю карціну.

А потым быў збор подпісаў пад рознымі кампаніямі БХД, удзел у сходах. Са сваёй ініцыятывы Наталля сабрала подпісы за адмену канцэрта Віктара Каліны. Дырэктарка дома культуры выпіхвала яе з дзвярэй залі, куды Наталля прыйшла, каб сфатаграфаваць «спевака» Віктара Каліну. Яму дазволілі канцэрт, не гледзячы на сабраныя подпісы.

%d0%9d%d0%b0%d1%82%d0%b0%d0%bb%d0%ba%d0%b03

Калі прыйшоў 2020 год, як і многія яе суайчыннікі, Наталля верыла, што ў Беларусь ідуць перамены

«Наталья Васильевна!»

— Пасля выступу на пікеце за Ціханоўскую другога жніўня за мной ужо сачылі. Пятага жніўня па тэлефоннаму званку супрацоўніцы пайшла я у салон-галержу «Скарбніца», бо наведвалася туды час ад часу. Але вельмі дзіўна сябе паводзіла адна з супрацоўніц: увесь час выглядвала з кабінета ў залю. Калі я сыйшла, то насустрач мне ішлі дзве прадстаўніцы БРСМ, трымаючы ў руках перад сабой чырвона-зяленыя сцяжкі.

Параўнаўшыся з імі, я сказала: «Дзяўчаткі, вам жа жыць у гэтай краіне, каму вы служыце?» Ім толькі і патрэбна было спыніцца, якраз пад камерай відыёназірання. Задаволеныя акцыяй, адна з іх з’едліва сказала: «А у нас всё записывается…» На што, канечне, мяне не стрымала адказаць: «Ну і с#чкі!».

Ужо на наступны дзень Наталлю шукалі міліцыянты, і ўсе дні да выбараў яна знаходзілася ў знаёмых:

— 9 жніўня, а 17:00, я пайшла на свой выбарчы ўчастак. Праходзіўшы па двару школы, заўважыла дзяўчын у белых цішотках і белых кепках і нават з белым чымсьці на руцэ.

Яны сядзелі і ў руках трымалі тэчкі. Адна з іх аклікнула Наталлю, назваўшы імя:

— І тут мяне, як токам прабіла: «Дык гэта ж яны!», аднак далейшай размовы не адбылося. Прагаласаваўшы, пачала выходзіць у калідор, дзе чакалі мяне мае сыны. І тут я чую, як мяне ізноў называюць: «Наталья Васильевна!»

Азірнуўшыся, Наталля ўбачыла мужчыну ў параднай сіняй форме і ў белай кашулі. Пачула: «Пройдёмте в кабинет» (вучэбны клас, што побач са спортзалам. — Рэд.).:

— Прапанаваўшы сесці, мужчына паведаміў, што на мяне паступіла скарга, і ён выклікаў нарад міліцыі. Сыны чакалі. Пад канвоем двух супрацоўнікаў мяне вывелі і загадалі сесці ў аўтамабіль. Я толькі паспела аддаць малодшаму свой тэлефон. Трымалі ў пастарунку чатыры гадзіны, забралі торбу з рэчамі. Супрацоўніца з чорнымі валасамі абшукала, распрануўшы дагала, перш чым апусціць «на падвал», як кажуць на мясцовым жаргоне. Праз трое сутак адбыўся суд — ў тым самым падвале ІЧУ, ў асобным пакоі, ў клетцы. Сведак не было. Далі 10 сутак.

Амаль усе дні Наталля была ў адзіноце, спявала, малілася. Чула крыкі кшталту: «Снимай трусы, встал на колени!». Гэта прывозілі хлопцаў, якіх схапілі на плошчы. На чацвёрты дзень, калі праспявала «Разбуры турмы муры», з грукатам адчыніліся дзверы, у камеру ўварваўся вялізны АМАПавец з жалезнай прыладай і замкнуў праз чатыры рады кратаў фрамугу вокны наглуха:

— Ад яго позірка ўнутры ўсё пахаладзела. Мог бы адным рухам размазаць мяне па сцяне. — прамільгнула ў галаве.

Бліжэй пад вечар, ад недахопу паветра і стрэса, ў Наталлі падняўся ціск, пачаўся нейкі калатун. Дзяжурны паставы выклікаў хуткую дапамогу. Ёй зрабілі укол, кардыяграму. Усе дзействы адбываліся пры найвышшым у камеры маўчанні. Апошнія двое сутак з ёй у камеры была жанчына, яе часта выклікалі ў калідор, адтуль яна вярталася вельмі хмурая.

Вызвалілі Наталлю 19-га жніўня, ніхто яе не сустракаў, бо час выхаду сыну паведамілі зусім іншы.

%d0%9d%d0%b0%d1%82%d0%b0%d0%bb%d0%ba%d0%b0 7

Малюнак Наталлі, зроблены пасля выбараў 2020-га

«Смерць лукашызму»

Разам з сябрамі кожную нядзелю Наталля выходзiла на пратэсты, апраналіся адпаведна. Некалькі разоў езділа ў Мінск з малодшым сынам. А калі ён паехаў першага лістапада адзін, яго затрымалі каля Курапатаў. Трое сутак яна не ведала, што з сынам і, дакладна, дзе ён.

Другога лістапада разам з сябрамі сустрэлася на маршы пенсіянераў у Менску:

— Неяк даведалася, што сын у Жодзіна. Сябры прапанавалі паехаць туды на аўтамабілі. Па дарозе заехалі ў Мінск, і я тэлефанавала па «102» і пыталася, дзе мой сын? На другім канцы сувязі супрацоўніца прабіла і мае дадзеныя…

А сына ўжо перавезлі у Нясвіжскі знакаміты падвал (будынак 1927-га году).

Праз некалькі дзён мой тэлефон зазваніў, і мне паведамілі, што заведзена адміністатыўная справа: «удзел у несанкцыянаваных мерапрыемсятвах» 10-11 кастрычніка ў Менску. 

%d0%9d%d0%b0%d1%82%d0%b0%d0%bb%d0%ba%d0%b0 4

За эты здымак са старонкі ў сацсетках на фоне КДБ і акцыі насупраць Палацу спорту ў Менску Наталлю асудзілі.

— Але напярэдадні я здала тэст на кавід. Мяне адвезлі ў паліклініку, каб упэўніцца ў гэтым. Дзіўным чынам адпусцілі, бо доктар сказала, што пакуль няма выніку тэсту, у ізалятар лепш мяне не адпраўляць.

У панядзелак Наталля даведалася, што тэст адмоўны і патэлефанавала ў мясцовы РАЎС, было папярэджанне, каб паведаміла. І спыталася: ці мне прыйсьці, ці за мной прыедуць? Сказалі чакаць.

— Былі думкі ўцякаць. Але як сыны, што будзе з імі? Старэйшага ў той час ужо звольнілі, малодшы раней вярнуўся ў Нясвіж з Гродна, дзе працаваў. За мной прыехалі 28 лістапада. 7 сутак. Стрэс, маральныя здзекі, распрананне, адсутнасць санітарных умоваў, жудасны холад і страх, што не выйду на волю…

Неўзабаве сыну прыйшла павестка з ваенкамата прайсці медкамісію. Паклалі ў шпіталь, амаль два тыдні абследвалі. Прызналі — «не годен»:

— Дзякуй Богу за захворванне, недахоп вагі… Нават за гэта — дзякуй.

Наталля выляцела да Варшавы, тры месяцы жыла ў дачкі. Малодшый сын таксама прыляцеў у Польшу, падаўся на праграму Каліноўскага, яго прынялі. Але ў Беларусі заставаўся старэйшы сын. На сувязь не выходзіў па 5-7 дзён. І Наталля вырашыла вяртацца.

— Здавалася, перажывем, нешта зменіцца. Але арышты ў краіне працягваліся, трывога не пакідала.

На акцыі пратэсту Наталля выходзіла з сябрамі кожную нядзелю. У адну з іх выйшаў старэйшы сын з бела-чырвона-белым сцягам — гэта быў дзень па закатаваным Вітольду Ашурку. Яго затрымалі на 15 сутак. Быў вобыск, знайшлі чатыры сцягі, пашытыя Наталлей на швейнай машынцы:  

— Калі панесла перадачу сыну, у мяне ўзялі толькі цёплую куртку, мыла і сурвэткі. Нават вады нельга было перадаць. Толькі намерылася да выхаду, як падыйшоў следчы і прапанаваў прайсці на другі паверх для бяседы. Што на гэты раз? Было некалькі пытанняў: «Ці ведаю што-небудзь наконт абразлівага каментара ў сеціве, а дакладна ў нясвіжскім чаце? Сказала, што нічога не ведаю, на што следчы, накіраваўшыся да рукамыйніка, сказаў: «А мы знаем кто…»

Другое пытанне тычылася абразлівага надпісу на нейкай сцяне і кантэйнерах са смеццем. Дзіўна, падумала я, якая цікавасць была пры вобшуку да маіх акрылавых фарбаў, якія выкарыстоўваю для сваіх карцін… Не без інтарэса спыталася: «А што там было напісана?» У адказ з вуснаў следчага пачула: «Смерць лукашызму». Ледзь стрымала ўсмешку, але зрабіла выгляд, што вельмі спачуваю і нічым не магу дапамагчы. Развіталіся. Наталля ішла па лесвіцы і чаплялася за перылы ад галавакружэньня, не верыла сваім вачам, што выходзіць на вуліцу:

— Не змагла быць у сваёй кватэры, узяла кошку і паехала да сяброўкі ў Менск. 

Калі скончыліся сынавы 15 сутак, прыехала, каб сустрэць яго, аднак яго адпусьцілі на гадзіну раней. Жахі, якія ён распавёў, як адносяцца да палітычных, пераказваць не стану.

Ад крыўды і бяссоных начэй сын пачаў зрывацца, на жаль не ў яго аднаго такая праблема ў нашай краіне.

Напярэдадні гадавіны выбараў 9-га жніўня да Наталлі завітаў участковы з тэчкай пад пахай. Ён некалькі разоў націскаў у дамафон (інтуіцыя падказала не падымаць слухаўку), потым падняўся на 5-ы паверх і пагрукаў у дзверы:

­— Мы стаялі нерухома. Пачулі, як выйшлі суседзі, але неўзабаве кароткая гутарка скончылася, толькі жвавыя крокі маладога міліцыянта аддаляліся і нарэшце сціхлі. 

Аформіўшы на вываз кошку, Наталля дарабіла недастаючыя паперы, замовіла білеты, сабралі валізку, дзве карціны, штось яшчэ, і з 50 далярамі выехалі ў Польшчу.

Пасьля карантына пераехалі пад Кракаў:

— Здавалася, што наступіў пакой, што пражыла ўжо зашмат на гэтым свеце. І цяпер, самае дзіўнае: пішу карціны, удзельнічааю ў мерапрыемствах беларускай суполкі ў Кракаве. Жыву!

%d0%9d%d0%b0%d1%82%d0%b0%d0%bb%d0%ba%d0%b0 5

Гэтую карціну Наталля напісала напярэдадні вайны. «Дзеля перамогі над злом…»

...24 лютага Расія напала на Украіну.

­— Ізноў боль, ізноў моцныя перажываньні. І што будзе з нашай Беларуссю? Яе акупацыю не заўважае той, хто нічога не разумее.

Калі ў Польшчу пачалі прыбываць першыя ўцекачы з Украіны, Наталля адразу ж апынулася сярод валанцёраў, якія іх прымалі. Яна і зараз дапамагае ўцекачам, бярэ ўдзел у акцыях у падтрымку Ўкраіны. Зараз будзе займацца творчасцю з дзяцьмі уцекачоў у валанцерскім цэнтры.

%d0%9d%d0%b0%d1%82%d0%b0%d0%bb%d0%ba%d0%b0 6

На 2022 год Наталля зрабіла каляндар са сваімі працамі…

Пра сваю краіну Наталля кажа:

­— Калі думаю пра Беларусь, не ведаю што будзе далей. Шкадую, што не ўзяла дзве свае лепшыя карціны і яшчэ шмат чаго… Мяне ў Беларусі ніхто не чакае. А гэтая ганебная вайна і ўдзел Беларусі ў ёй амаль забілі ўва мне настальгію і тугу. І загадваць наперад немагчыма…

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
репрессии. эмигранты
свобода
Беларусь
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ