Политика

Цыганкоў: Галоўная задача Лукашэнкi - дакладаць Маскве, што «мы ўсё робім, рыхтуемся, мы гатовыя», але па магчымасці не ўступаць у вайну непасрэдна

Ён не можа цалкам адмовіцца ад ваеннай рыторыкі – бо тады «старэйшы брат» скажа – «Ты з кім? Ты з намі? Ці ты адпятляць хочаш?»

Политика ex-press.by
0

У сваіх сацыяльных сетках кіраўнік НАУ Павал Латушка заявіў, што апошнія дзеянні і выступы Лукашэнкі, ягоны загад накіраваць тых, хто дрэнна працуе, у армію – сведчаць пра працэс схаванай мабілізацыі, пiша палiтычны аналiтык Віталь Цыганкоў.

Ці не з’яўляецца гэта публіцыстычным перабольшваннем? Бо на сёння няма адкрытых і цалкам пераканаўчых доказаў таго, што ў Беларусі пачалася мабілізацыя ў тым сэнсе, як гэта разумеецца ў ваеннай практыцы.

З аднаго боку, у апошнія месяцы назіраецца шэраг крокаў, якія можна назваць, скажам мякка, узмацненнем увагі да вайсковай сферы. Працягваюцца праверкі баявой гатоўнасці, рэгулярна праводзяцца вучэнні, пашыраецца тэрытарыяльная абарона. Ад 2022 года няспынна змяняецца заканадаўства і падзаконныя акты ў сферы абароны і воінскага ўліку, якія дазваляюць усё больш людзей забіраць у войска – з тымі хваробамі, з якімі раней не бралі.

Разам з тым, падаецца відавочным, што Лукашэнку вайна з Украінай не патрэбная, што гэта для яго ў пэўным сэнсе палітычная смерць. Ды й у беларускім грамадстве ёсць кансэнсус наконт таго, што Беларусь не павінна актыўна ўдзельнічаць у ваенных дзеяннях.

Як тады можна спалучыць гэтыя, на першы погляд, супярэчлівыя тэндэнцыі – з аднаго боку, праваенная рыторыка і рэальная мілітарызацыя грамадства, з іншага – той факт, што ўсё-такі сапраўдная вайна з Украінай Лукашэнку не патрэбна?

Гэтыя дзве тэндэнцыі толькі на першы погляд супярэчаць адна адной. Насамрэч яны могуць быць часткамі адной і той жа стратэгіі Лукашэнкі.
Пасля пачатку шырокамаштабнай вайны ў 2022 годзе галоўная задача афіцыйнага Менску – быць гатовым да любога развіцця падзей (і дакладаць Маскве, што «мы ўсё робім, мы рыхтуемся, мы гатовыя»), але па магчымасці не ўступаць у вайну непасрэдна.

Стратэгічная мэта мілітарызацыі – зацісканне грамадства, кіраванне ім праз ваенны прымус, калі ўся краіна становіцца ваенным лагерам. Гэта якраз тая мілітарызацыя, якая не абавязкова азначае падрыхтоўку да вайны. Бо яна больш патрэбна для ўнутранай палітыкі. Пад маркай знешніх пагрозаў лягчэй апраўдваць павелічэнне выдаткаў на сілавыя структуры, пашырэнне паўнамоцтваў войска і спецслужбаў, захаванне атмасферы абложанай крэпасці.

І вядома ж, Лукашэнка вымушаны ўлічваць інтарэсы Масквы. Ён не можа цалкам адмовіцца ад ваеннай рыторыкі – бо тады «старэйшы брат» (не той, які ў Пекіне, а той, які ў Маскве) скажа – «Ты з кім? Ты з намі? Ці ты адпятляць хочаш?» І гэта можа прагучаць з не вельмі братэрскай інтанацыяй.

Дагэтуль Лукашэнку ўдавалася не пераходзіць тую мяжу, пасля якой беларускія войскі будуць уцягнутыя ў баявыя дзеянні ва Украіне.

Але ён разумее, што, не гледзячы на ўсе ягоныя намаганні і палітычны досвед, можа наступіць такі момант (а можа і ніколі на наступіць), калі яму не пакінуць выбару. І ён хоча быць максімальна падрыхтаваным і да такога варыянта. 

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ