Политика

Сяргей Навумчык: З успрыманьнем Беларусі ў стратэгічным кантэксьце што ў ЗША, што ў Эўропы заўсёды былі праблемы

"Краіны Эўразьвязу адгароджваюцца ад народа Беларусі. Менавіта ад народа. Найперш — ад народа".

Политика ex-press.by
0

Як бы скептычна ні ставіліся мы да апытаньняў у таталітарнай краіне (пра сацыялёгію тут увогуле казаць не выпадае), але апублікаваныя Chatham House вынікі апытаньня сярод гарадзкіх інтэрнэт-карыстальнікаў, думаю, з большага вартыя даверу. Ва ўсякім разе, я ім давяраю, бо яны супадаюць з тэндэнцыямі, пра якія кажуць сябры, што жывуць у Беларусі (зусім не прыхільнікі Лукашэнкі і Расеі), пiша палітычны аналітык Сяргей Навумчык.

Такім чынам, 55% апытаных — за ўваход у вайсковы блёк АДКБ, альянс, які фактычна кантралюецца Крамлём (не стамляюся нагадваць, што дамову аб далучэньні да яго ў 1993 падпісаў Шушкевіч, у выніку націску групы пад кіраўніцтвам старшыні камісіі па бясьпецы Грыба, пасьля патрабаваньня аб разглядзе пытаньня на сэсіі дэпутата Лукашэнкі — і пры супраціве на ўсіх этапах парлямэнцкай Апазыцыі БНФ).

44% — за саюз з Расеяй, за нейтралітэт — 19%, за ЭЗ — 19%. За адначасны і саюз з Расеяй, і ЭЗ — 22% (якім чынам у гэтай катэгорыі спалучаюцца несумяшчальныя рэчы — пытаньне ня столькі да палітолягаў, колькі да псыхіятраў).

Самай «аптымістычнай» выглядае колькасьць тых, хто падтрымлівае вайну Расеі супраць Украіны — «толькі» 27%. А з другога боку, кожны чацьвёрты ўхваляе імпэрскую агрэсію супраць суседняга народа, парушэньне ня толькі міжнародных нормаў, але і базавых нормаў вядзеньня вайны. Ухваляе тактыку «выпаленай зямлі», якую рэалізоўвалі ў Беларусі нацысты ў часы Другой Савецкай вайны, практыку катаваньняў і расстрэлаў, якую праводзіла НКВД-МГБ-КГБ у савецкі пэрыяд.

І гэта — дадзеныя па тых карыстальніках інтэрнэта, якія жывуць у гарадах. Гараджане, як вядома, традыцыйна лічацца больш прагрэсіўнай катэгорыяй (нагадаю, што на выбарах у 1994 годзе Менск Лукашэнку праваліў — за што той і помсьціць сталіцы дагэтуль, зруйнаваўшы палову забудовы цэнтра і паспрыяўшы істотнай зьмене структуры насельніцтва, у тым ліку і коштам набору цэлай арміі сілавікоў з дабітых «рыначным сацыялізмам» вёсак. Гэта — новы сацыяльны слой, які пры адноснай малалікасьці сумяшчае функцыі апрычніны і атрымальніка найбольшых эканамічных і ўсякіх іншых прэфэрэнцыяў).

Прычыны такіх трывожных зьменаў у настроях можна называць розныя. На мой погляд, асноўныя — тры: гістарычная (некалькі гадоў Адраджэньня пачатку 90-х не пасьпелі зьнішчыць у мэнталітэце тое, што ўбівалася цягам больш як 200-гадовай акупацыі імпэрыяй), афіцыйная прапаганда (якая спалучаецца з рэпрэсіямі супраць усяго беларускага і агрэсіўным прасоўваньнем «русского мира»), і — новая жалезная (прычым і ў літаральным сэнсе) заслона, якой краіны Эўразьвязу адгароджваюцца ад народа Беларусі. Я не зрабіў апіску: менавіта ад народа. Найперш — ад народа.

Першы фактар Захад зьмяніць ня ў стане. На другі — можа паўплываць, падтрымліваючы непрарэжымныя СМІ (інфармацыя ў Беларусь праходзіць насуперак блякіроўкам ды рэпрэсіям за «экстрэмісцкія падпіскі»). А вось трэці фактар Захад мог бы зьменшыць істотна, кардынальна зьмяніўшы візавую палітыку, аднавіўшы авія- і чыгуначныя рэйсы.
Але, на жаль, ня маю аптымістычнага прагнозу: для такіх крокаў патрэбная палітычная сьмеласьць, і найперш — здольнасьць думаць ня ў межах электаральнага цыклю (4-5 гадоў), а стратэгічна, на дзесяцігодзьдзі.

З успрыманьнем Беларусі ў стратэгічным кантэксьце што ў ЗША, што ў Эўропы заўсёды былі праблемы.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
наумчик
опрос
запад
беларусь
социум
россия
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Лукашенко на закрытом совещании потребовал нарастить производство боеприпасов
Спорт
Четвертый день Олимпиады: крупный успех норвежцев
Экономика
Завод «МАЗ» попросил министра помочь найти 397 рабочих. Больше всего не хватает слесарей
Спорт
Хоккей. КХЛ. Минское «Динамо» дома обыграло «Северсталь», зрители увидели 11 шайб
Политика
«Три пункта для диалога»: Мария Колесникова назвала цели, которых Евросоюз должен добиваться в разговорах с Лукашенко
Общество
Засекретили еще две фирмы подруги семьи Виктора Лукашенко. Теперь рыбные
Новости Борисова
В Борисове задержали минчанина, который выращивал коноплю в съемной квартире
Новости Борисова
В Борисове осудили мошенника, обманувшего пенсионеров почти на 74 000 рублей
Новости Борисова
Вкусная, но с вопросами: блогер оценил воду из родника под Борисовом
Новости Жодино
В Жодино в очередной раз собирают средства на городской парк
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Лукашенко на закрытом совещании потребовал нарастить производство боеприпасов
Спорт
Четвертый день Олимпиады: крупный успех норвежцев
Экономика
Завод «МАЗ» попросил министра помочь найти 397 рабочих. Больше всего не хватает слесарей
Спорт
Хоккей. КХЛ. Минское «Динамо» дома обыграло «Северсталь», зрители увидели 11 шайб
Политика
«Три пункта для диалога»: Мария Колесникова назвала цели, которых Евросоюз должен добиваться в разговорах с Лукашенко
Общество
Засекретили еще две фирмы подруги семьи Виктора Лукашенко. Теперь рыбные
Новости Борисова
В Борисове задержали минчанина, который выращивал коноплю в съемной квартире
Новости Борисова
В Борисове осудили мошенника, обманувшего пенсионеров почти на 74 000 рублей
Новости Борисова
Вкусная, но с вопросами: блогер оценил воду из родника под Борисовом
Новости Жодино
В Жодино в очередной раз собирают средства на городской парк
ВСЕ НОВОСТИ