Праект «Беларуская ініцыятыва» брытанскага Chatham House абнародаваў вынікі апытаньня, праведзенага онлайн у жніўні і лістападзе сёлета. Было апытана 713 жыхароў беларускіх гарадоў, перадае "Свабода".
Асноўныя вынікі апытаньня:
Беларускія гараджане ў большасьці выступаюць супраць прыцягненьня ў краіну замежных працоўных мігрантаў.
Ваенныя дзеяньні Расеі ва Ўкраіне ўхваляюць 27% апытаных, не ўхваляюць — 38% рэспандэнтаў, траціне цяжка адказаць на пытаньне.
Палова апытаных мяркуе, што ў вайне пераможа Расея, 8% — што Ўкраіна. Доля тых, хто верыць у перамогу Ўкраіны — найменшая з сакавіка 2022 году, тады яна складала 21%.
У пытаньні пра геапалітычны выбар Беларусі за саюз з Расеяй выказаліся 44% апытаных, за ўступленьне краіны ў Эўразьвяз — 15%, 19% аддалі перавагу неўступленьню Беларусі ні ў якія саюзы.
Што да вайскова-палітычных саюзаў, то больш за палову апытаных (55%) выказаліся за захаваньне сяброўства краіны ў АДКБ і пасьля зьмены палітычнага кіраўніцтва Беларусі, 8% — за ўступленьне Беларусі ў NATO, 37% — за выхад з АДКБ і захаваньне нэўтралітэту.
Апытаньне зафіксавала рост долі прыхільнікаў разьмяшчэньня ў Беларусі расейскай тактычнай ядзернай зброі. Калі ў сакавіку 2022 году іх было 20%, сёлета — 45%. Аднак і зараз большасьць супраць разьмяшчэньня ў Беларусі расейскай ТЯЗ.
Добро пожаловать в реальность!