Общество

Павел Усаў: Расея заўсёды будзе крыніцай аўтарытарнага духу для Беларусі

"Ці аўтарытарызм у Беларусі скончыцца з сыходам (натуральным, ці палітычным) Лукашэнкі?"

Общество ex-press.by
0

Яшчэ зусім нядаўна ўзгадвалі пра канец існаваньня Рэчы Паспалітай у 1795 годзе. З гэтага моманту для тэрыторыі, якая завецца сёньне Беларусь наступае час аўтарытарна-таталітарнай дамінацыі. З кароткімі перыядамі палітычнага пералому і трансфармацыі. Агулам аўтарытарны перыяд існаваньня Беларусі складае 253 - 230 год. Некаторыя тэрыторыі нашай краіны знаходзіліся ў аўтарытарным атачэньні больш, іншыя менш. Гаворка перш за ўсе пра Усходнюю Беларусь. Канешне, казаць, пра тое, што да гібелі Рэчы Паспалітай Літва-Беларусь функцыянавала ў межах дэмакратычнай сістэмы мы можам, гэта была хутчэй магнатска-шляхецкая алігархія, але з ясным разуменьнем палітычных правоў часткі грамадства, піша палітолаг Павел Усаў.

З большага, Беларусь як паўнавартаснае грамадства і дзяржава рэальна мела толькі адзін невялічкі перыяд палітычнага дэмакратычнага існаваньня: з 1991 па 1995 год. (Да першага антыканстытуцыйнага лукашэнкаўскага рэфэрэндуму). У 1918 годзе, не гледзячы на палітычнае асэнсаваньне дзяржаўнасьці, стварыць яе як незалежную і дэмакратычную, магчымасьці не было. Пасьля 4 год разладу, вайны, падзелаў, акупацыі частка тэрыторыя Беларусі перакачавала ў новую аўтарытарна-таталітарную сістэму.

То бок, фактычна з 200 год, толькі 4 былі рэальна дэмакратычнымі. Аўтарытарызм (антыдэмакратыя) на нашай прасторы існавала больш, чым сёньняшная геапалітычная суб'ектнасьць Беларусі (як сучаснай дзяржавы). То бок амаль вечнасьць. Канешне, лукашэнкаўскі аўтарытарызм адрозьніваецца ад царскага, ці савецкага ў тым плане, што ён існуе пры наяўнасьці Беларусі як геапалітычнага суб'екта, што азначае (парадаксальна), што мы маем дачыненьне з сувярэнным, хоць і антынацыянальным аўтарытарызмам. Хаця пасьля 2020-2022 гадоў і гэты сувярэнітэт даволі моцна абмежаваны і набліжаецца да савецкага стану. Цэлае пакаленьне беларусаў вырасла ва ўмовах сувярэннага аўтарытарызму.

Але галоўнае пытаньне зьвязанае з гістарычнай працягласьцю аўтарытарызму. Ці аўтарытарызм у Беларусі скончыцца з сыходам (натуральным, ці палітычным) Лукашэнкі? Як паказвае нашая гісторыя, аўтарытарызм як сістэма сацыяльна-палітычных суадносінаў перажывае персанальную дыкататуру і можа адаптавацца да новых умоваў. У сваю чаргу, сучасныя працэсы таксама падкрэсьліваюць той факт, што аўтарытарызм як дзяржаўная мадэль сябе не вычэрпала. У сваю чаргу Расея заўсёды будзе крыніцай аўтарытарнага духу для Беларусі.

Безумоўна, не гледзячы на інстытуцыянальныя і культурныя перашкоды ўнутранага аўтарытарызму і расейскага ўплыву, беларускае грамадства змагло выбудаваць элементы культурнага суверэнітэту, праявіла волю для яго рэалізацыі (прынамсі ў форме ідэі і мэты). Хаця у дадзены момант сфера культурнага суверэнітэту цалкам адарвана ад дзяржаўна-тэрытарыяльнай прасторы. Ці наступіць момант, калі дзьве гэтыя прасторы супадуць, ды яшчэ аформяцца ў выглядзе сувярэннай і дэмакратычнай дзяржавы? Гэта залежыць ад дзьвух паралельных працэсаў:

1. Здольнасьці ўнутранага аўтарытарызму рэпрадукаваць сябе і ў перспектыве (з лукашэнкам, ці без) стварыць умовы новага аўтарытарнага сімбіёзу з грамадствам.

2. Здольнасьці дэмакратычнай супольнасьці падтрымліваць і далей генэрырваць ўнутраны суверэнітэт і рэалізаваць яго як цэласны палітычны праект у перыяд пераходнага аўтарытарызму ў Беларусі.

Асноўная праблема ў тым, што рэплікаваць аўтарытарызм прасьцей і больш эфектыўна абапіраючыся на дзяржаўные рэсурсы, чым стала падтрымліваць уласны культурны суверэнітэт, зняходзячыся за мяжоў, дзе абапірацца можна толькі на дух і волю. 

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Спорт
Борисовский борец Кирилл Маскевич - чемпион мира!
Общество
В Беларуси планируют увеличить алименты. На сколько?
В мире
Россия потеряла одну «мягкую силу» в Европе. Вучич проиграл выборы в парламент
Экономика
Гражданам Таджикистана предлагают работу в Гродненской области и зарплаты до $1200
Общество
Тепло задержится: синоптики прогнозируют бархатный конец октября
Политика
Игорь Тышкевич: Пока доступ к портам сконцентрирован в руках России, она держит Лукашенко и за горло, и еще за одно место
Спорт
«Мы попали в эмоциональную яму». Андрей Капский — о кризисе БАТЭ и смене тренера
В мире
Пастухов: «Если каждый хочет своего мира — это значит, что все выбирают войну»
В мире
«Тот факт, что Путин продолжает воевать, вовсе не значит, что он рассчитывает на победу»
Новости Германии
Немецкий депутат Свен Хорнауф везет делегацию в Беларусь. Среди участников — представители AfD
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Спорт
Борисовский борец Кирилл Маскевич - чемпион мира!
Общество
В Беларуси планируют увеличить алименты. На сколько?
В мире
Россия потеряла одну «мягкую силу» в Европе. Вучич проиграл выборы в парламент
Экономика
Гражданам Таджикистана предлагают работу в Гродненской области и зарплаты до $1200
Общество
Тепло задержится: синоптики прогнозируют бархатный конец октября
Политика
Игорь Тышкевич: Пока доступ к портам сконцентрирован в руках России, она держит Лукашенко и за горло, и еще за одно место
Спорт
«Мы попали в эмоциональную яму». Андрей Капский — о кризисе БАТЭ и смене тренера
В мире
Пастухов: «Если каждый хочет своего мира — это значит, что все выбирают войну»
В мире
«Тот факт, что Путин продолжает воевать, вовсе не значит, что он рассчитывает на победу»
Новости Германии
Немецкий депутат Свен Хорнауф везет делегацию в Беларусь. Среди участников — представители AfD
ВСЕ НОВОСТИ