Политика

Турарбекава: Ненавісны рэжым, пабудаваны на касцях, на пакутах, на палітвязнях, цяпер праводзіць інаўгурацыю таго, чаго не было

Абраўшы настолькі сур'ёзную гістарычную дату, рэжым, сам таго не разумеючы, падкрэсліў двухсэнсоўнасць падзей.

Политика gazetaby.com
0

Палітолаг Роза Турарбекава на Еўрарадыё — пра Дзень Волі і яго сімвалізм для рэжыму.

— Лічу, што Лукашэнка абраў сабе дату для інаўгурацыі не выпадкова, — цытуе Розу Турарбекаву Салідарнасць. — Гэта яго спроба прадэманстраваць перамогу над «збеглымі», над дэмакратычнымі сіламі, над беларускай рэвалюцыяй (а на мой погляд, гэта была наша Першая беларуская рэвалюцыя). І вось сэнс для Лукашэнкі — у тым, каб прадэманстраваць сваю сілу і сваё літаральна дамінаванне. 

Палітолаг упэўненая, што, абраўшы настолькі сур'ёзную гістарычную дату, рэжым, сам таго не разумеючы, падкрэсліў двухсэнсоўнасць падзей.

— Двухсэнсоўнасць заключаецца ў тым, што дата 25 сакавіка —Дзень Волі — гэта свята, якое само па сабе з'яўляецца значна больш сур'ёзным па значнасці для беларускай гісторыі і для беларусаў, чым чарговая інаўгурацыя Лукашэнкі.

І калі ты прывязаў сваю інаўгурацыю да гэтай даты, ты лішні раз проста яе падсвяціў, падсвяціў літаральна яе драматычную значнасць.

Адзначу, што палітычны рытуал ўключае ў сябе некалькі складнікаў. Гэта ідэалагічная прывязка, драматычная інсцэніроўка і палітычная сацыялізацыя.

І вось з трох гэтых элементаў у Лукашэнкі падчас інаўгурацыі будзе прысутнічаць толькі адзін — палітычная сацыялізацыя. А базавых рэчаў, такіх, як ідэалагічнае абгрунтаванне і драматычная інсцэніроўка, няма.

Наадварот, яны двухсэнсоўныя, таму што ідэалагічнае напаўненне гэтага свята, яго абгрунтаванне — гэта Дзень Волі.

Ні падчас БССР, ні падчас Рэспублікі Беларусь як лукашысцкага рэжыму гэтая дата не азначала нічога іншага. Яна працягвае заставацца Днём Волі.

А драматычная інсцэніроўка — гэта і ёсць прывязка да гістарычнай даты. Даты, якая з'яўляецца драматычным момантам у гісторыі народа, у гісторыі нацыі. І да Лукашэнкі гэтая дата не мае ніякага дачынення.

Але для ўсіх нас 25 сакавіка — галоўнае свята. Гэта дзень, калі беларусамі быў абвешчаны намер аб стварэнні сваёй дзяржавы, якая не склалася, таму што БНР была паглынутая БССР.

У гэтым ёсць драматычная інсцэніроўка. То бок у нас ёсць і ідэалагічнае абгрунтаванне даты, і героі. І пры чым тут Лукашэнка са сваёй інаўгурацыяй? Яшчэ раз, акрамя палітычнай сацыялізацыі ў іх больш нічога няма.

І чым больш я пра гэта думаю, тым больш разумею гэтую відавочную для іх двухсэнсоўнасць.

Яны заяўляюць, маўляў, тысяча з лішкам чалавек будуць вітаць Лукашэнку. А колькі тысяч выходзіла на Дзень Волі ў розныя гады?

Якое значэнне гэта мае для мільёнаў беларусаў і пры чым тут вы? Адкажу: ненавісныя чыноўнікі, ненавісны рэжым, які пабудаваў сябе на касцях, на пакутах, на палітвязнях, цяпер праводзіць інаўгурацыю таго, чаго не было.

Вы самі захацелі гэты сімвалізм — і ён тут відавочны. Віншую з удала абранай датай, — іранізуе Турарбекава.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Дзень волі
Інаугурацыя
Беларусь
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: В администрации Трампа перепутали латиноамериканские опереточные диктатуры с фундаменталистскими тоталитарными деспотиями Евразии
Общество
Беларусь готовится к паводку: Усилен контроль водоснабжения, торговли и общепита в предполагаемых эпицентрах
Политика
Анжелика Мельникова жертва или агентка? Польская прокуратура ответила на запрос Павла Латушко
Общество
Еще один дрон упал в Добрушском районе. Вероятно, потом его взорвали саперы
Спорт
Футбол. Кубок Беларуси. БАТЭ обыграл жодинское «Торпедо» и вышел в полуфинал
TuTak
«Вау, Ба!» EX-PRESS.LIVE рассказал о женщинах в эмиграции, которые начали жизнь заново в 50
Политика
Карбалевiч: Як расьсьледаваньне Гааскага суду ўскладніць жыцьцё Лукашэнкі
Общество
Рождаемость в Беларуси падает 10 лет подряд. «Зеркало» и BELPOL получили закрытые цифры
Общество
Ветераны белорусской “Альфы“ занимают руководящие должности в российском секретном спецподразделении “Центр 795“ — The Insider
Политика
Класковский: Лукашенко готовится к новому раунду. Прижмут ли его американцы с депортацией политических врагов?
ВСЕ НОВОСТИ