Политика

Апаратная параза Натальлі Качанавай. Пра што сьведчыць новае прызначэньне Дзьмітрыя Крутога

Гэтае прызначэньне можа быць крокам у кірунку транзыту ўлады, рыхтаваньня апарату і грамадзтва да асобы пераемніка.

Политика www.svaboda.org
0

Аляксандар Лукашэнка прызначыў старшынём камісіі ў справе фармаваньня новага ўраду кіраўніка сваёй адміністрацыі Дзьмітрыя Крутога, перадае "Свабода". Што азначае гэтае прызначэньне?

У савецкія часы крэмлінолягі, заходнія экспэрты ў справах СССР вызначалі ярархію чальцоў палітбюро адпаведна іх месцам на трыбуне Маўзалею на сьвяткаваньні 7 лістапада ў Маскве: хто стаіць бліжэй да генэральнага сакратара, той мае большую палітычную вагу.

Учора, калі Аляксандар Лукашэнка прызначыў старшынём камісіі для фармаваньня новага ўраду кіраўніка сваёй адміністрацыі Дзьмітрыя Крутога, стала зразумела, што Круты цяпер займае на «трыбуне Маўзалею» асаблівае месца.

Сама гэтая камісія — інстытут даволі дзіўны. Перад прызначэньнем папярэдніх прэмʼераў Лукашэнка такіх органаў публічна ніколі не ствараў.

Тут ясныя дзьве рэчы. Першая — што канчатковае рашэньне аб тым, хто ўзначаліць урад, будзе прымаць Лукашэнка, як і раней прымаў. Другая — што ў кожнай бюракратычнай сыстэме падобныя важныя прызначэньні прынамсі абмяркоўваюцца з колам найвышэйшых чыноўнікаў. Іншымі словамі, нейкая нефармальная камісія заўсёды ёсьць.

Пытаньне: навошта гэтым разам яе стварылі фармальна, публічна, ды яшчэ і з прызначэньнем старшыні? І гэты старшыня — не Лукашэнка, што было б натуральна.

Так выглядае, што гэтая камісія — аналяг трыбуны Маўзалею ў савецкія часы, карцінкі, якая дакладна вызначае ярархію месцаў у кіраўніцтве рэжыму.

І прызначэньне старшынём камісіі Крутога — дэманстрацыя і намэнклятуры, і грамадзтву, што менавіта гэтая асоба цяпер — другі нумар. Ён той, хто раіць Лукашэнку, каго прызначыць прэмʼерам. Значыць, ён стаіць вышэй за гэтага будучага прэмʼера, кім бы той ні быў.

Можна сабе ўявіць, якія нябачныя апаратныя бітвы адбываліся за месца на чале гэтай камісіі. Паводле Канстытуцыі, пераемнік Лукашэнкі ў выпадку яго сыходу — старшыня Савету Рэспублікі. Лукашэнка апошнім часам Натальлю Качанаву нахвальваў, апавядаў, што менавіта яна ледзь не прымусіла яго пайсьці на сёлетнія выбары. Але прызначыў «творцам прэмʼераў» не яе, а яе канкурэнта.

Стварэньне камісіі для фармаваньня ўраду сьведчыць хутчэй пра тое, што Раман Галоўчанка прэмʼерам не застанецца. Навошта разводзіць такую бурную дзейнасьць, каб проста перапрызначыць яго?

Шанец, што ён усё ж захавае пасаду, застаецца. Але, магчыма, атрымаўшы ў намесьнікі моцную фігуру, якая сканцэнтруе паўнамоцтвы. А на Галоўчанку застанецца адказнасьць за магчымае пагаршэньне эканамічнага стану.

Але ў кожным разе — застанецца Галоўчанка ці прызначаць прэмʼерам новую асобу — над ім будзе яшчэ адзін паверх падпарадкаваньня: старшыня камісіі ў справе фармаваньні ўраду.

Лукашэнка, пачынаючы з навагодняга звароту, некалькі разоў казаў пра пераемнасьць, прыход новага пакаленьня. На прэсавай канфэрэнцыі 26 студзеня ён тлумачыў, што размова не ідзе пра прыход гэтага новага пакаленьня на яго месца ці, прынамсі, не пра хуткі прыход.

Але і само стварэньне камісіі, і прызначэньне яе старшынём не самога сябе можа быць невялічкім крокам у кірунку транзыту ўлады. Той транзыт неканечне ж павінен рабіцца адным урачыстым абвяшчэньнем і зацьвярджэньнем афіцыйнага пераемніка.

Можа рабіцца і спакваля, такімі вось манэўрамі ў бізантыйскім стылі. Як бы наўпрост нічога не гаворыцца. Але ўсім робіцца зразумелым, за кім замацаванае другое месца на той «трыбуне Маўзалею».

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ