Политика

Астапеня: Калі Трамп зойме зноў Белы дом, ЗША могуць крыху перагледзець сваё стаўленьне да рэжыму ў Беларусі

"Лукашэнка гэта адчувае, менавіта таму ён рассыпаўся ў камплімэнтах на адрас Трампа адразу пасьля яго перамогі на выбарах".

Политика www.svaboda.org
0

Ці пачнецца палітычная «адліга» пасьля 26 студзеня 2025 году? Наколькі вялікія шанцы на тое, што выбары наступнага году стануць пачаткам транзыту ўлады? Якімі могуць быць наступствы для Беларусі міру, дасягнутага пад ціскам Трампа?

На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Беларусь пасьля 26 студзеня» на "Свабодзе" адказвае доктар паліталёгіі, кіраўнік праекту «Беларуская ініцыятыва» брытанскага Chatham House Рыгор Астапеня. 


— Ёсьць шмат падставаў меркаваць, што выбары 2025 году ня будуць ні свабоднымі, ні дэмакратычнымі, і што іх пераможца ўжо перадвызначаны. Таму ў гэтай праграме мы гаворым пра тое, што будзе пасьля 26 студзеня 2025 году. Як прыход да ўлады ў ЗША Дональда Трампа можа паўплываць на стаўленьне Захаду да Лукашэнкі і дэмакратычнага руху (да 26 студзеня 2025 году і пасьля)?

— Тут ключавое пытаньне — як Дональд Трамп можа паўплываць на хаду вайны ва Ўкраіне. І адпаведна — як гэта можа паўплываць на Беларусь. Некаторыя выказваюць меркаваньне, што Трамп — хутчэй пагроза для беларускіх дэмакратычных сілаў. І што прыход Трампа ў Белы дом — гэта магчымасьць для Лукашэнкі перазагрузіць сваё становішча ў міжнароднай палітыцы.

Ёсьць пэўныя аргумэнты за тое, што такія перасьцярогі і спадзевы маюць пад сабой падставу. Рэлевантнасьць дэмакратычных сілаў зьніжаецца. І гэта адбываецца ня толькі таму, што мяняюцца людзі ва ўладзе на Захадзе. Час ідзе, і Беларусь робіцца менш цікавай. Калі Трамп зойме зноў Белы дом, ЗША, сапраўды, могуць крыху перагледзець сваё стаўленьне да рэжыму ў Беларусі. І Лукашэнка гэта адчувае, менавіта таму ён рассыпаўся ў камплімэнтах на адрас Трампа адразу пасьля яго перамогі на выбарах. Але людзі ў Беларусі могуць не адчуваць, наколькі мала зацікаўленасьці ў заходніх урадаў мець стасункі з Лукашэнкам.

— Лукашэнка ўвесь час гаворыць, што Беларусь павінна мець месца за сталом гіпатэтычных мірных перамоваў па Ўкраіне. Расейцы — Дзьмітры Пяскоў і Сяргей Лаўроў — некалькі разоў выказваліся ў падтрымку гэтай тэзы. Іншымі словамі, Расея гатовая бачыць Лукашэнку за гэтым сталом. А Трамп?

— Трампу могуць прывесьці аргумэнты на карысьць гэтага. Напрыклад, іх можа прывесьці Віктар Орбан, які мае добрыя стасункі з рэжымам Лукашэнкі. Але для Трампа пытаньне — а навошта яму Лукашэнка за гэтым сталом перамоваў? Лукашэнка павінен сфармуляваць прапанову, якая была б лепшая за прапанову Пуціна адносна Беларусі. Ён павінен нешта прынесьці за гэты стол. Калі ён хоча трапіць туды, каб проста паўтараць тэзы Расеі, то ня думаю, што Трампу захочацца гэта слухаць. І можа нават так здарыцца, што з Расеі санкцыі здымуць, а зь Беларусі — не.

— А геаграфія, суседзтва Беларусі і з Украінай, і з Расеяй — гэта не аргумэнт, каб забясьпечыць Менску ўдзел у мірных перамовах?

— У заходнім істэблішмэнце ёсьць цьвёрдае перакананьне, што Лукашэнка — гэта марыянэтка Крамля. І незразумелы адказ на пытаньне: навошта зь ім наагул размаўляць? Ёсьць жаданьне падтрымліваць сувэрэнітэт Беларусі. Але там ёсьць вялікія сумневы, ці зьяўляецца Лукашэнка сувэрэнам.

— Пэўны час таму вы выказалі гіпотэзу, што 26 студзеня стане стартам падрыхтоўкі да транзыту ўлады ў 2030 годзе (ці раней). Чым яна падмацаваная?

— Калі Лукашэнка будзе адчуваць сябе лепш, чым цяпер, варта чакаць, што ён будзе браць удзел у прэзыдэнцкіх выбарах і ў 2030 годзе. Але працэс старэньня ідзе. Калі паглядзець, як ён выглядаў 5, 10, 15 гадоў таму, то выразна бачны працэс біялягічнага старэньня. Ён адчувае сябе горш і сам узьнімае гэтую тэму. Ён кажа сваёй палітычнай клясе, што стаміўся, што ім трэба думаць, як будуць жыць безь яго. І сама палітычная кляса пра гэта кажа.

Цяпер на тэлеканале АНТ гаворыцца, што трэба думаць над тым, як мы будзем жыць без Лукашэнкі. Калі б на АНТ казалі такое ў 2001 годзе, то яны б паехалі на Акрэсьціна. А цяпер пра гэта можна легальна гаварыць і разважаць. Дый сам Лукашэнка так ці інакш да гэтага рыхтуецца, няшчасны Ўсебеларускі народны сход быў створаны акурат пад гэта. Так што да гэтай думкі сасьпяваюць і ён, і палітычная кіроўная эліта. Напэўна, ня варта рабіць усе стаўкі на тое, што Аляксандар Лукашэнка ў 2030 годзе ня будзе браць удзел у прэзыдэнцкіх выбарах. Шмат што можа зьмяніцца. Але сытуацыя рухаецца ў бок транзыту.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ