Политика

Дракахруст: Геастратэг і лідэр «глябальнай большасьці». Перадвыбарчыя гульні Лукашэнкі

У Менску праходзіць другая міжнародная канфэрэнцыя ў пытаньнях эўразійскай бясьпекі.

Политика www.svaboda.org
0

У Менску праходзіць другая міжнародная канфэрэнцыя ў пытаньнях эўразійскай бясьпекі. Яе правядзеньне, выступ на ёй Аляксандра Лукашэнкі — пазыцыянаваньне Беларусі як аднаго з цэнтраў «антызаходняй большасьці» плянэты. Гэты вобраз, апроч іншага, яшчэ і частка выбарчай кампаніі Лукашэнкі, пiша палітычны аналітык Юры Дракахруст.

Збольшага тэзы, агучаныя Лукашэнкам, ня новыя: шмат у чым яны паўтаралі тое, што ён казаў, прынамсі, у нядаўніх інтэрвію ВВС, тэлеканалу «Россия-1» і «Известиям». Але на некалькі акцэнтаў варта зьвярнуць увагу.

Лукашэнка паўтарыў сказанае ў інтэрвію ВВС, што не даваў дазволу на выкарыстаньне беларускай тэрыторыі для расейскага нападу на Ўкраіну ў лютым 2022 году, і дадаў, што нібыта менавіта ён прадухіліў узяцьце Кіева расейцамі.

Адказнасьць за тое, што насамрэч было і ёсьць у сфэры ягонай кампэтэнцыі, ён зь сябе здымае. А ролю ў вырашэньні глябальных праблемаў вайны і міру сабе прыпісвае.

Таксама цікава прагучаў расповед пра перапіску зь неназваным прадстаўніком ураду ЗША: «Яны нас палохалі: калі вы, ня дай божа, дапаможаце Расеі і зойдзеце ва Ўкраіну праз поўнач, калі вам там нешта яшчэ, то мы ўвядзём такія санкцыі, мы з вамі пачнём вайну. Я яму напісаў: паспрабуйце!».

Наконт пагрозы вайны выглядае неяк неймаверна: чаго ЗША менш за ўсё хочуць, дык гэта ваяваць з кім бы там ні было. У 2022 годзе Беларусь дала Расеі магчымасьць напасьці на Ўкраіну са сваёй тэрыторыі, і ЗША ў адказ не пачалі вайну зь Беларусьсю. Але факт, што беларускае войска «не зайшло ва Ўкраіну». Прадухілілі гэта амэрыканскія ўшчуваньні, нежаданьне самога Лукашэнкі ці немэтазгоднасьць гэтага з пункту гледжаньня Крамля — невядома, але пажаданьне вашынгтонскага суразмоўцы Лукашэнкі (калі ён наагул быў) было так ці інакш выкананае.

Аднак для Лукашэнкі важна было расказаць, што дыялёг з Захадам ён усё ж вядзе.

Адносна новымі былі крыху дзіўныя папрокі на адрас ШАС і BRICS. Беларусь стала чальцом ШАС нядаўна; у BRICS яна сёлета атрымала толькі статус краіны-партнэра. Тым ня менш: «Мы занадта шмат спадзяваньняў сёньня ўскладаем на рэгіянальныя і глябальныя арганізацыі, напрыклад ШАС і BRICS. Гэта было бачна, нягледзячы на пасьпяховае правядзеньне саміту BRICS у Казані. На жаль, было бачна, што „целяпаемся“ мы, па-народнаму кажучы, а не прымаем канкрэтных крокаў для разьвіцьця гэтай глябальнай арганізацыі — BRICS. А людзі ж хочуць альтэрнатывы».

Напэўна, некаторыя людзі гэтага хочуць, а іншыя — і ня надта. У кантэксьце папрокаў нават пахвала на адрас казанскага саміту BRICS выглядала як лёгкі ўкол Уладзіміру Пуціну. Маўляў, ператварыць арганізацыю ў ААН-2 ці, яшчэ лепш, у глябальныя ЭАЭС і АДКБ у гаспадара Крамля ня надта атрымалася.

Словам, Беларусь Лукашэнка ўжо ўпарадкаваў. Цяпер пара брацца за ўпарадкаваньне сьвету.

«Самаарганізацыя глябальнай большасьці — гэта страшны сон заходніх нэалібэралаў і псэўдадэмакратаў», — заявіў Лукашэнка, выступаючы на канфэрэнцыі.

І ўдзельнікі канфэрэнцыі, і публіка павінны былі зразумець, хто ж сапраўдны лідэр, прынамсі ідэйны, гэтай «глябальнай большасьці».

Лукашэнка хоча прадставіць кіраваную ім Беларусь як СССР у мініятуры — як краіну з глябальнай роляй і палітыкай. У гэтым жа рэчышчы — і запуск у космас беларускі, і праекты асваеньня Антарктыды. СССР гэта рабіў, цяперашнія вялікія сьвету гэта робяць. А як жа Беларусі бяз гэтага? Яна, паводле Лукашэнкі, спадкаемца СССР ня толькі ідэйна, але і практычна, сваёй глябальнай роляй.

І прэтэнзія на ролю лідэра «глябальнай большасьці» — з гэтага ж шэрагу. Але, як і зь іншымі глябальнымі праектамі, з глябальным лідэрствам, з жаданьнем быць як СССР ня вельмі атрымліваецца.

Лукашэнка і сам гэта адчувае. На канфэрэнцыі ён сказаў: «Я дасьведчаны палітык (прабачце за нясьціпласьць) і ведаю, як зьбіраюцца на канфэрэнцыі. Калі б нейкая буйная дзяржава паклікала на канфэрэнцыю, я вам скажу, там мора людзей было б. А калі ў сярэднія ці іншыя дзяржавы, то можна і не паехаць. Але вы прыехалі».

А хто ўсё ж прыехаў? Паведамляецца, што прадстаўнікі 45 краінаў.

Але на дастаткова высокім узроўні былі прадстаўленыя вельмі нямногія: кіраўнікамі МЗС — Вугоршчына, Расея і Сырыя, віцэ-прэм’ерам — Сэрбія. Іншыя — чыноўнікамі невысокага рангу. Што стала даволі выразным паказьнікам рэальнай глябальнай ролі і міжнароднай вагі афіцыйнага Менску. Высокіх прадстаўнікоў «глябальнага поўдня» — Кітаю, Індыі, Бразыліі, цэнтральнаазіяцкіх краінаў СНД — на канфэрэнцыі не было.

Так што прэтэнзіі Лукашэнкі на сусьветнае прадстаўніцтва «глябальнай большасьці» пераканаўча абверг узровень прадстаўніцтва гэтай самай «большасьці» на канфэрэнцыі.

Але, хутчэй за ўсё, Лукашэнка з гэтай прычыны і не пераймаўся. Пад выбары карцінка атрымаецца някепская. Вось ён падвышае пэнсіі, дае пэнсіянэрам, якія працуюць, права атрымліваць поўную пэнсію. Вось ён уратаваў Беларусь ад уцягваньня ў вайну. Ну, а вось ён, як некалі Брэжнеў, — лідэр «усяго прагрэсіўнага чалавецтва». Як той казаў, усе сьцягі зьехаліся ў Менск вітаць яго менавіта ў такой якасьці. Што насамрэч нямногія — хто будзе надта фіксавацца: на карцінцы ж гэтага ня бачна.

Так што сваю ролю гэты бэнэфіс Лукашэнкі адыграў.

Некалькі словаў варта дадаць пра выступ міністра замежных спраў Вугоршчыны Пэтэра Сіярта. Яго прамова была гімнам сувэрэнітэту. «Ёсьць некаторыя сілы за межамі нашай краіны, і ёсьць актары ўнутры нашай дзяржавы, якія хочуць, каб мы адмовіліся хоць ад часткі свайго сувэрэнітэту. Але гэтага не адбудзецца ніколі», — сказаў вугорскі міністар.

Ён таксама заявіў пра небясьпеку новага падзелу сьвету на блёкі.

Пікантнасьці гэтым заявам надаваў той чыньнік, што краіна спадара Сіярта якраз належыць да аднаго з блёкаў — Эўразьвязу і NATO. Як, дарэчы, і краіна, якая прымала вугорскага госьця — Беларусь, якая ўваходзіць і ў саюзную дзяржаву, і ў ЭАЭС, і ў АДКБ. І паводле вызначэньня сяброўства ў міжнародным саюзе, у блёку да пэўнай ступені абмяжоўвае сувэрэнітэт сваіх сябраў.

Але, рытарычна не жадаючы адмаўляцца «хоць ад часткі свайго сувэрэнітэту», Вугоршчына не зьбіраецца выходзіць ні з ЭЗ, ні з NATO. І выконвае санкцыі адносна і Беларусі, і Расеі,— тыя самыя санкцыі, на якія абрынаўся Лукашэнка з трыбуны канфэрэнцыі ў Менску.

Як адно спалучаецца з другім? Вугоршчына дэманструе сваю асобную пазыцыю ў межах саюзаў, у якія ўваходзіць. Як далёка яна зойдзе ў гэтай асобнасьці, сказаць цяжка. Абвешчаная Віктарам Орбанам палітыка «эканамічнага нэўтралітэту» ўжо выклікае занепакоенасьць саюзьнікаў Вугоршчыны па NATO ў плашчыні бясьпекі.

Выступ кіраўніка вугорскага МЗС на канфэрэнцыі ў Менску калі і стане знакам чарговага этапу адыходу Будапэшту ад супольнай палітыкі ЭЗ і NATO, то хутчэй сымбалічна, чым зьмястоўна.

Зроблены жэст, знак — з кім Вугоршчына хоча сябраваць, акрамя сваіх інстытуцыйных заходніх саюзьнікаў. І гэты сябра — насамрэч не Лукашэнка, а Пуцін. Крамлю ў першую чаргу адрасаваны дэмарш Будапэшту ў выглядзе ўдзелу ў канфэрэнцыі ў Менску.

Дробная, але адметная дэталь. Свой выступ Пэтэр Сіярта пачаў на расейскай мове, потым перайшоў на ангельскую. З улікам трапяткога стаўленьня цяперашніх вугорскіх уладаў да сваёй нацыянальнай ідэнтычнасьці спадар міністар мог бы сказаць пару словаў па-беларуску, або па-беларуску і па-расейску (у краіне, у якую ён прыехаў, афіцыйна дзьве дзяржаўныя мовы). Але выбар адной расейскай і паказальны, і сымбалічны. Сяргей Лаўроў, які таксама ўдзельнічае ў канфэрэнцыі, беларускую ж мог і не зразумець. (У розных сэнсах не зразумець).

Ну, а тое, што вугорскі міністар паўдзельнічаў, хай і ўскосна, у выбарчай кампаніі ў Беларусі — асабліва не зьдзівіла. Адметнасьцяў палітыкі Вугоршчыны ў межах ЭЗ і NATO нямала. Адной больш, адной менш...

"Свабода"

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
дракохруст
конференция
запад
беларусь
евразия
лукашенко
геополитика
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
В Жодино начали устанавливать главную елку города. Фотофакт
Новости Жодино
В Жодино женщину сбили у проходной БЕЛАЗа. Фотофакт
Новости Жодино
Когда остановка — это «подвиг», а чиновник — почти «святой». Житель Жодино — о Турчине и остановке в Будагово
Культура
Лию Ахеджакову предложили заменить на дипфейк в «Ирония судьбы, или с легким паром!»
Общество
«Мой стиль — худеть, лежа на диване». Минчанин сбросил 50 килограммов без пробежек и тренажерного зала
Культура
«Много снималось великолепных фильмов про тех же лесорубов». Глава Минкульта пообещал прорывное беларусское кино
Общество
21-летнюю девушку из Барановичей судят по четырем политическим статьям
Новости Борисова
С борисовчан, которые вовремя не отплатили штрафы ГАИ, взыскали 4 700 рублей
Новости Борисова
В городском парке Борисова начали строить ротонду за 30 000 долларов. Видео
TuTak
«В Беларуси я проектировал заводы, а в Латвии начал с разнорабочего на стройке». Удалось ли беларусам в эмиграции сохранить профессию
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
В Жодино начали устанавливать главную елку города. Фотофакт
Новости Жодино
В Жодино женщину сбили у проходной БЕЛАЗа. Фотофакт
Новости Жодино
Когда остановка — это «подвиг», а чиновник — почти «святой». Житель Жодино — о Турчине и остановке в Будагово
Культура
Лию Ахеджакову предложили заменить на дипфейк в «Ирония судьбы, или с легким паром!»
Общество
«Мой стиль — худеть, лежа на диване». Минчанин сбросил 50 килограммов без пробежек и тренажерного зала
Культура
«Много снималось великолепных фильмов про тех же лесорубов». Глава Минкульта пообещал прорывное беларусское кино
Общество
21-летнюю девушку из Барановичей судят по четырем политическим статьям
Новости Борисова
С борисовчан, которые вовремя не отплатили штрафы ГАИ, взыскали 4 700 рублей
Новости Борисова
В городском парке Борисова начали строить ротонду за 30 000 долларов. Видео
TuTak
«В Беларуси я проектировал заводы, а в Латвии начал с разнорабочего на стройке». Удалось ли беларусам в эмиграции сохранить профессию
ВСЕ НОВОСТИ