Политика

Зянон Пазьняк: Гледзячы на Летуву, складваецца ўражаньне, што ўлада ў гэтай краіне ёсьць найбольшым ворагам Беларусі і Беларускага народа

" Найбольшы антыбеларускі эфект руская агентура дасягнула ў Летуве і ва Ўкраіне".

Политика ex-press.by
0

Трэба адзначыць, што маскоўская агентура і прапаганда супраць Беларусі дамінуе, практычна, паўсюдна. Галоўная прычына - маскоўская гібрыдная акупацыя Беларусі, безразьдзельнае панаваньне яе інфармацыйнай палітыкі і маскоўскіх СМІ ў Беларусі, і (што істотна) - рэальная адсутнасьць нацыянальных беларускіх СМІ, пiша старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі - БНФ i руха "Вольная Беларусь" Зянон Пазьняк.

Найбольшы антыбеларускі эфект руская агентура дасягнула ў Летуве і ва Ўкраіне. Гледзячы на Летуву, складваецца ўражаньне, што ўлада ў гэтай краіне ёсьць найбольшым ворагам Беларусі і Беларускага народа. Узьнікае інфармацыйнае ўяўленьне, што варожасьць да беларусаў кімсьці пасьлядоўна культывуецца.

На справе ўсё выглядае далёка не адназначна. У грамадзтве якраз спакойна. Але ў палітыцы становішча супрацьлеглае таму, якое было ў пачатку 90-х, Калі БНФ і Саюдзіс разам змагаліся супраць камуністаў, савецкай акупацыі і СССР.

Цяпер агентура палохае палітыкаў, што Беларусь адбярэ Вільню. Некаторыя дзеячы на гэта "вядуцца" (сапраўды баючыся пастаноўкі пытаньня пра Вільню). Рэакцыя на агентурны ўкід (здаецца, нават падаграваемая КГБ) выяўляецца ў палітыцы і ў розных пастановах улады.

Дарэчы, абзываючы Беларусь "губэрніяй Расеі", тут назіраецца найгоршы варыянт паводзінаў некаторых палітыкаў у Летуве, бо (калі Расея сапраўды захопіць Беларусь) пытаньне зь Вільняй будзе вырашана хутка і па-расейску. (Эўразьвяз нават ня пікне). Замест шырокай падтрымкі незалежнасьці свайго натуральнага саюзьніка -- беларусаў -- у Вільні часам робіцца ўсё наадварот.

Відавочна (нават зыходзячы са здаровага сэнсу), што хоць час зьмяніўся, грунтавацца трэба на ўзаемных пазыцыях 90-х гадоў, тады калі змагаліся за незалежнасьць і было агульнае ўзаемаразуменьне, калі "Вільня была наша" (гэта значыць наша агульная сталіца Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага.) Гэтае агульнае разуменьне тады, у тых складаных умовах, намі ўсімі (сябрамі Саюдзісу і БНФ) дэкляравалася, падпісваліся пагадненьні аб афіцыйнай назве супольнай гістарычнай дзяржавы, засьведчана адпаваднасьць, прыняцьце і падтрымка "Гэльсінскіх пагадненьняў" (на гэтым стаім і зараз), была ўзаемадапамога і салідарнасьць. І камуністычны Крэмль камарынага носу ня мог падтачыць пад нашу разумную палітыку. Яны ня здолелі сутыкнуць Саюдзіс і БНФ. Мы дасягнулі незалежнасьці.

Калі б вясной 1990 года, тады, калі Прэзыдыюм Вярхоўнага Савета БССР (29 сакавіка) пры інсьпірацыі Масквы запатрабаваў ад Літоўскай ССР вярнуць Беларусі Вільню і Віленскі край, калі б тады БНФ пад маім кіраўніцтвам і дэпутаты Вярхоўнага Савета ад БНФ падтрымалі гэтую авантуру (а маглі б падтрымаць, калі б у нас былі палітыкі ўзроўню цяперашніх летувісцкіх блогераў ды міністраў), то сітуацыя ўзьнікла б зусім не такая, як сталася. Удакладняю: сітуацыя была б дрэннай тады для ўсіх - для Беларусі і для Летувы і на руку расейцам. І падзякуем Богу, што вырашалі яе тады Зянон Пазьняк і Вітаўтас Ляндзбэргіс, а не цяперашнія міністры з узроўнем блогераў.

Па просьбе спадара Вітаўтаса Ляндзбэргіса ў Вільню прыехала тады дэлегацыя БНФ і дэпутатаў Вярхоўнага Савета ад БНФ і разам з дэпутатамі Сэйма і Саюдзісам уладзілі пытаньне ды запісалі гэта ў Мэмарандуме. (Усё надрукавана. Можна нават відэа паглядзець. (https://youtube.com/watch?v=VrasFwPW26U ) І гэта далёка не адзінкавы прыклад падтрымкі Беларускім Народным Фронтам агульнай нашай беларускай і летувісцкай свабоды і незалежнасьці ад СССР.

Цяпер, як ня дзіўна, бачым, што хапіла грубай і дурной маскоўскай агентурнай прапаганды, і нават нейкіх "раймонаў", каб у галовах некаторых гора-палітыкаў пачалося кіслотнае бражэньне, слуханьне палітычных бамжоў ды эпатажных дэмагогаў.

Дрэнна яшчэ тое, што дэманстрацыя нацыянальнай непрыхільнасьці (нават з боку безадказных асобаў) кепска забываецца і можа ўплываць на будучыню і адносіны. Але ўвогуле гэта зьява часовая, мае вядомыя і зразумелыя прычыны. Толькі шкада часу, які павінен быў бы быць станоўча скарыстаны на супольную барацьбу з маскоўскім мордарам і акаупантам. Тым ня менш (нават нягледзячы на памылкі дэмакратыі) час працуе не на імпэрыю.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
пазьняк
литва
вильня
беларусь
россия. русский мир
пропаганда
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ