Публіцыст Сяргей Навумчык разважае пра апошнія заявы Зянона Пазьняка наконт Віктара Бабарыкі і Марыі Калесьнікавай.
Пазьняк на гэтым тыдні рэзка раскрытыкаваў у сваім Фэйсбуку палітвязьняў Віктара Бабарыку і Марыю Калесьнікаву. Пазьняк абвінаваціў іх у тым, што яны рэалізоўвалі ў ў 2020 годзе расейскі плян, каб падпарадкаваць Беларусь Маскве.
«Я аднойчы напісаў Пазьняку, што яго рэзкая форма можа адштурхоўваць людзей, выклікаць да яго адмоўныя эмоцыі. І я напісаў яму: так, Вы кажаце праўду, і калі-небудзь з гэтым пагодзяцца ўсе, але цяпер гэта шкодзіць вашаму іміджу. Ён адказаў (не літаральна), што яго зусім не цікавіць ягоны імідж і што ёсьць рэчы, якія трэба сказаць і ён іх кажа. Так было і з артыкулам пра расейскі імпэрыялізм. Я зараз ня буду казаць пра пэрсоны, але падзеі 2020 году належным чынам не праааналізаваныя. Перашкаджае тое, што іх актыўныя ўдзельнікі за кратамі. І трэба іх вызваляць. Пазьняк, дарэчы, таксама гэта кажа», — гаворыць Сяргей Навумчык.
Добро пожаловать в реальность!