Политика

Дракахруст: Чаго чакаць беларусам, калі Трамп ізноў стане прэзыдэнтам

Стратэгічная мэта папярэдняй адміністрацыі Трампа палягала ў тым, каб вывесьці Беларусь з геапалітычнай арбіты Расеі і Кітаю.

Политика www.svaboda.org
0

Калі Трамп у выпадку перамогі на выбарах адразу паспрабуе ўрэгуляваць ваенны канфлікт паміж Расеяй і Ўкраінай, лёс Беларусі будзе адным з пунктаў перамоваў у гэтай справе, пiша палiтычны аналiтык Юры Дракахруст на "Свабодзе".

Няма падставаў казаць, што вяртаньне Дональда Трампа ў Белы дом — падзея непазьбежная. І да выхаду з перадвыбарчай гонкі дзейнага прэзыдэнта Джо Байдэна рэйтынгі кандыдатаў ад Дэмакратычнай і Рэспубліканскай партыяў былі блізкія. Самыя апошнія апытаньні паказваюць, што гэтыя суадносіны захаваліся і пасьля заявы Байдэна, якая зрабіла найбольш імаверным кандыдатам ад дэмакратаў віцэ-прэзыдэнтку Камалу Гарыс.

Але ў любым выпадку шанцы на тое, што Трамп будзе абраны прэзыдэнтам, вялікія. І варта паразважаць, якой можа быць ягоная палітыка адносна Беларусі. Такія развагі — не зусім гаданьне на гушчы ад кавы: ёсьць досьвед палітыкі, якую праводзіла адміністрацыя Трампа адносна Беларусі ў 2017–2020 гадах.

Якой была палітыка прэзыдэнта Трампа адносна Беларусі?

Няма падставаў наўпрост экстрапаляваць тую палітыку на гіпатэтычную сытуацыю вяртаньня Трампа ў Белы дом. Але некаторыя элемэнты курсу папярэдняга прэзыдэнцтва Трампа могуць захавацца і ў гэтым выпадку.

Калі коратка, то асноўнай мэтай палітыкі адміністрацыі Трампа адносна Беларусі было вывядзеньне краіны з геапалітычных арбітаў Расеі і Кітаю, зьмяншэньне ўплыву на Менск з боку Масквы і Пэкіну.

Менавіта тады дыпляматычны дыялёг ЗША з афіцыйным Менскам адбываўся на самым высокім узроўні за ўсе гады кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі. У Беларусь у той час прыяжджалі дарадца прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Джон Болтан і дзяржсакратар Майк Пампэо. Былі даволі інтэнсіўныя кантакты і на ніжэйшым узроўні: варта прыгадаць візыт у Менск памочніка дзяржсакратара ЗША Ўэса Мітчэла і ягоную заяву: «Нацыянальны сувэрэнітэт такіх краін, як Украіна, Грузія, нават Беларусь — гэта мур супраць расейскага нэаімпэрыялізму».

Нават у рыторыцы ні да, ні пасьля амэрыканскія чыноўнікі не фармулявалі так рэзка свайго бачаньня існай і пажаданай геапалітычнай ролі Беларусі. Тады ж, пры прэзыдэнту Трампу, Беларусь упершыню ў сваёй гісторыі купляла ў ЗША нафту, што было прынамсі сымбалем зьмяншэньня і эканамічнай, і палітычнай залежнасьці ад Расеі.

У 2019 годзе Расея дамагалася ад Беларусі падпісаньня «дарожных мапаў» паглыбленай інтэграцыі. Лукашэнка тады адбіваўся ад самых радыкальных варыянтаў гэтых дакумэнтаў, якія прадугледжвалі стварэньне наддзяржаўных органаў і элемэнтаў палітычнай інтэграцыі. Магчыма, гэтыя сюжэты былі абумоўленыя пераважна дынамікай двухбаковых адносінаў. Ня выключана, што ўпартасьць Лукашэнкі была пераважна гульнёй, але ўсё ж варта заўважыць, што гэты супраціў расейскаму ціску, хай сабе і ўяўны, адбываўся менавіта падчас прэзыдэнцтва Трампа, калі Беларусь была абвешчаная «мурам супраць расейскага нэаімпэрыялізму».

Зь іншых важных геапалітычных сюжэтаў беларуска-амэрыканскіх адносінаў прыгадваюцца рэзкія фармулёўкі наконт супрацы Беларусі і Кітаю, якія прагучалі з вуснаў дарадцы прэзыдэнта ЗША Болтана падчас ягонага візыту ў Менск.

Пры Трампу ЗША, магчыма, і не былі ў авангардзе барацьбы за правы чалавека ў Беларусі. Але былі прынамсі ў агульным рэчышчы заходняй палітыкі ў гэтым пытаньні. 18 жніўня 2020 году Трамп заявіў, што падзеі ў Беларусі не ствараюць уражаньня, што там шмат дэмакратыі, і падкрэсьліў мірны характар беларускіх пратэстаў. Пры адміністрацыі Трампа былі прынятыя два пакеты санкцыяў (2 кастрычніка і 23 сьнежня 2020 г.) адносна Беларусі за фальсыфікацыю выбараў 2020 году і гвалт супраць пратэстоўцаў. Ужо ў верасьні 2020 году пачаліся першыя кантакты амэрыканскай адміністрацыі са Сьвятланай Ціханоўскай.

Зь іншага боку, у кастрычніку 2020 году адбылася тэлефонная гутарка Аляксандра Лукашэнкі зь дзяржсакратаром ЗША Майкам Пампэо, вынікам якой стала вызваленьне зь беларускай турмы палітвязьня, амэрыканскага грамадзяніна Віталя Шклярава.

2024 год — не 2019-ы і не 2020-ы, з тых часоў сытуацыя ў Беларусі, у рэгіёне, у сьвеце зьмянілася кардынальна. Таму, калі нават Трампа абяруць прэзыдэнтам, ягоная палітыка адносна Беларусі ня будзе аўтаматычным працягам палітыкі 2017–2020 гадоў.

«Пугі» і «пернікі» для Лукашэнкі

Але можна меркаваць, што некаторыя яе структурныя элемэнты захаваюцца. Вельмі імаверна, што захаваецца стратэгічная мэта — вывядзеньне, вырываньне Беларусі з «абдымкаў» Расеі і Кітаю. Рабіцца гэта будзе камбінацыяй «пугаў» і «пернікаў». Сярод «пернікаў» можа быць і зьмякчэньне «пугаў», гэта значыць, санкцыяў.

Зусім заплюшчваць вочы на парушэньні правоў чалавека ў Беларусі новая адміністрацыя Трампа ня будзе. Гэта супярэчыць амэрыканскай палітычнай культуры, традыцыі, гэтага не было і пры папярэдняй адміністрацыі Трампа.

Досьвед перамоваў прэзыдэнта Трампа наўпрост зь лідэрам КНДР Кім Чэн Ынам паказвае, што пры неабходнасьці ён гатовы размаўляць з самымі жорсткімі дыктатарамі. Уласна, гэта і ёсьць ягоны палітычны стыль — заключэньне зьдзелак. Яны бывалі ў яго ўдалыя, бывалі — ня надта, але капітуляцыямі перад партнэрам яны не былі.

Больш доўгі гістарычны досьвед падказвае, што калі ў Белы дом прыходзіць новая адміністрацыя, то да зьмены палітыкі адносна ня самых важных краінаў сьвету ў Дзярждэпартамэнту і Белага дому «рукі даходзяць» праз год-паўтара. У гэты час збольшага праводзіцца інэрцыйная палітыка — працягваецца папярэдняя лінія. Магчыма, так яно і будзе адносна Беларусі ў выпадку перамогі Трампа на выбарах. Калі не адно «але».

Беларусь — мо і ня самая вялікая фігура на сусьветнай «шахматнай дошцы». Але Расея — адна з самых вялікіх. Сам Трамп абяцае ўрэгуляваць ваенны канфлікт паміж РФ і Ўкраінай нават да інаўгурацыі ў студзені 2025 году (прынамсі, абяцае пачаць такое ўрэгуляваньне). Сапраўдны плян, як ён зьбіраецца гэта рабіць, — дагэтуль загадка, і гэта наагул тэма асобнай гутаркі. Як і тое, ці ўдасца Трампу рэалізаваць гэты плян. Але нават спробы спыніць вайну наўпрост закрануць Беларусь, яе лёс будзе на перамовах адным з пунктаў парадку дня.

Беларусь як пункт парадку дня мірных перамоваў

Тэарэтычна ў Масквы можа быць спакуса абмяняць саступкі па Ўкраіне (ува Ўкраіне) на згоду Вашынгтону на паглыбленьне яе ўплыву на Беларусь. Але на гэта наўрад ці пагодзіцца Трамп у сьвятле ягонай ранейшай палітыкі адносна Беларусі.

Мір ці перамір’е, якімі б яны ні былі, могуць прывесьці да аслабленьня сувязяў Менску і Масквы. Зараз Лукашэнка — паплечнік Расеі ў яе вайне з Украінай, «суагрэсар», як ён сам называў сябе з сумесьсю гонару і сарказму. Калі вайны няма, то і матывацыя так ужо дапамагаць саюзьніку зьніжаецца. Таксама робіцца менш сэнсу трымаць расейскую ядзерную зброю ў Беларусі. Прынамсі, лёс гэтай зброі можа быць часткай парадку дня мірных перамоваў.

Словам, нявядомых у гэтым раўнаньні занадта шмат, цяжка нават сказаць, які знак яны будуць мець. Але з даволі высокай ступеньню імавернасьці можна меркаваць, што калі Трампа абяруць прэзыдэнтам і ён паспрабуе рэалізаваць свой плян урэгуляваньня канфлікту, Беларусь будзе ў ім фігураваць, хай і ўскосна.

З часоў візыту ў Беларусь Джона Болтана сувязі Менску і Пэкіну істотна пашырыліся. У эканамічнай сфэры мо і ня надта — «Вялікі камень» перажывае не найлепшыя часы, з прычыны санкцыяў Беларусь цяпер менш прывабны транзытэр кітайскіх тавараў у ЭЗ. А вось у палітычным сэнсе — так, сувязі паглыбіліся, знакам чаго стала ў тым ліку і ўступленьне Беларусі ў ШАС.

Выглядае, што калі Трамп стане прэзыдэнтам, у Вашынгтоне гэтыя сувязі Менску з Пэкінам будуць выклікаць значна большае незадавальненьне, чым пры папярэдняй адміністрацыі Трампа. Зразумела, збліжэньне Беларусі і Кітаю, мякка кажучы, засмучае і адміністрацыю Джо Байдэна. Але больш высокі для яе прыярытэт — беларуска-расейскія адносіны. Гэтыя прыярытэты ў выпадку перамогі Трампа могуць памяняцца, цяпер ягоная каманда разглядае ў якасьці галоўнага, экзыстэнцыйнага суперніка Амэрыкі менавіта Кітай, а не Расею.

І магчыма, што Беларусь для ЗША стане больш цікавай у якасьці «муру супраць кітайскага нэаімпэрыялізму».

Гарачая зацікаўленасьць у дэмакратызацыі Беларусі ў гэты халодны сьвет геапалітычных шахматаў упісваецца ня надта. Хоць некаторыя з варыянтаў разьвіцьця гэтай шахматнай партыі могуць станоўчым пераменам у Беларусі і паспрыяць. Вызваленьне Шклярава ў кастрычніку 2020 году было ці ня першым прыкладам посьпеху дыпляматыі ў вызваленьні палітвязьняў пасьля жніўня таго году.

Прапанаваны аналіз — ланцуг умоўнасьцяў, дрэва варыянтаў разьвіцьця падзеяў. Але пэўны трэнд, грунтуючыся найперш на досьведзе папярэдняй адміністрацыі Трампа, ацаніць можна.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
дракохруст
трамп
США - беларусь - китай - россия
лукашенко
выборы
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
Новости Жодино
В Жодино появился новый арт-объект «Четвероногие герои». Фотофакт
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
Новости Жодино
В Жодино появился новый арт-объект «Четвероногие герои». Фотофакт
ВСЕ НОВОСТИ