Политика

Анатоль Лябедзька: Канцэпцыя нейтралітэту Беларусі аказалася памылкай. Нейтралітэт не абароніць ад агрэсіі Расіі

Большая частка беларускага грамадства схіляецца да таго, што гарантыі нашай бяспекі — нейтралітэт. А гэта не так, гэта памылка, гэта тупік.

Политика ex-press.by
0

Беларусь павінна стаць сябрам Еўразвяза, а НАТА адзіная міжнародная структура, здольная гарантаваць рэальную бяспеку. Большасці беларусаў, якія прытрымліваюцца пазіцыі нейтралітэту, давядзецца даказваць, што нейтралітэт больш не працуе.

У Хельсінскі прайшла канферэнцыя «Хельсінскі дыялог. Дэмакратычная будучыня для Беларусі». Форум арганізавала Парламенцкая асамблея Рады Еўропы, а таксама МЗС Фінляндыі разам з офісам Святланы Ціханоўскай.

Па просьбе BGmedia вынікі канферэнцыі падвёў Анатоль Лябедзька, дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкім супрацоўніцтве.

— У канферэнцыі ўдзельнічалі больш за 130 чалавек: дэпутаты з шэрагу краінаў, палітыкі, экспертная супольнасць, праваабаронцы, прадстаўнікі медыя. Форум праводзіўся пад эгідай Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы. Я не магу ўзгадаць, калі ПАРЭ праводзіла такое вялікае мерапрыемства выключна па Беларусі. Вось вам і адказ: калі найбуйнейшая міжнародная арганізацыя ладзіць такую канферэнцыю, то гэта азначае, што Беларусь застаецца важным пунктам еўрапейскай павесткі дня.

Канешне, я разумею: пэўная колькасць людзей вымярае поспех толькі тады, калі атрымае ў рукі лусту хлеба з маслам. Але калі мы думаем пра дзяржаву, пра нашых дзяцей і ўнукаў, то гэты вынік вельмі важны.

На канферэнцыі ладзіліся шэсць панэльных дыскусій: ад нацыянальнай ідэнтычнасці і заканчваючы бязвыбарамі-2024 і выбарамі ў Каардынацыйную раду. То бок, на ўсіх шасці дыскусіях гучаў як аналіз таго, што адбываецца ў Беларусі (калі маеш добры аналіз, то бачыш і добрыя рашэнні), і, натуральна, была спроба выпрацаваць канкрэтныя рэкамендацыі. Ніякіх выніковых дакументаў не прымалася. Але «Хельсінскі дыялог» наўпрост звязаны з зімовай сесіяй Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, якая пройдзе напрыканцы студзеня. Там будзе разглядацца вялікі даклад па Беларусі, таму многія ўдзельнікі дыскусіі фармулявалі свае прапановы ў прывязцы да праекта даклада па Беларусі, які рыхтуецца на сесію ПАРЭ. Калі напрацоўкі Хельсінкі знойдуць сваё адлюстраванне ў канкрэтных фармулёўках даклада, які прымаецца ўсёй Асамблеяй, то гэта стане яшчэ адным вынікам форума «Хельсінскі дыялог».

— Ці можам прабегчыся па асноўных праблемах, якія абмяркоўваліся на форуме?

— Ёсць папярэдняя дамова з аўтарамі даклада па Беларусі, што ў выніковым дакуменце будуць дакладна прапісаныя перспектывы Беларусі па ўступленні ў Еўрапейскі Звяз. Гэта стратэгічны, фундаментальны накірунак, які мусіць загадзя зняць сумненні адносна таго, што Беларусь можа стаць чальцом Еўрапейскага Звяза. Каб такія думкі не ўзнікалі ў галовах еўрапейскіх палітыкаў, і патрэбныя такія дыскусіі і дакументы. Найважнейшая тэма, якая абмяркоўвалася ў Хельсінкі і знойдзе адлюстраванне ў дакладзе, — еўрапейская перспектыва, еўрапейскі выбар, уступленне Беларусі ў Еўрапейскі Звяз.

У Хельсінкі гучала многа прапаноў наконт таго, што міжнародная супольнасць павінна выразна вызначыцца, хто абараняе інтарэсы беларускага народа. Натуральна, для Еўропы гэта не рэжым Лукашэнкі, але хто гэта? Ідзе размова пра тое, каб такім прадстаўніком стаў Аб’яднаны пераходны кабінет (АПК) на чале са Святланай Ціханоўскай, а таксама ідзе размова пра інстытуалізацыю прыхільнікаў пераменаў. Я думаю, сесія ПАРЭ таксама разгледзіць пытанне пра тое, каб надаць статус дэмакратычным сілам. Хто гэта будзе: Аб’яднаны пераходны кабінет, палітычныя партыі, Каардынацыйная рада, — не так і важна, але статус наглядальніка альбо адмыслова запрошанага дэмакратычныя сілы павінны атрымаць.

Адна з найважнейшых тэмаў — палітвязні. Мы з калегамі па палітычных партыях прасоўваем ідэю стварэння міжнароднага фонда падтрымкі палітвязняў. Праваабаронцы сцвярджаюць, што катастрафічна не хапае рэсурсаў на падтрымку палітвязняў, якія знаходзяцца ў турме, якія выйшлі на ўмоўную волю, а таксама чальцоў іх сем’яў. Без падтрымкі міжнароднай супольнасці нам не абысціся. Было б вельмі добра, каб ПАРЭ нас падтрымала. Але гэта ёсць відавочная пазіцыя «Хельсінскага дыялога».

— Ці не заўчасна пастаўлена пытанне пра ўступленне Беларусі ў Еўразвяз? Беларуссю правіць рэжым Лукашэнкі. А мы ўсе памятаем, чым скончылася спроба Украіны падпісаць асацыяцыю з Еўрапейскім Звязам. Ці пралічваліся ўсе пагрозы і рызыкі?

— Усе разумеюць рызыкі і пагрозы, якія зыходзяць ад Расіі. Сама прырода расійскага рэжыма — гэта імперыя, якая разглядае сябе як мінімум у межах Савецкага Саюза, а то яшчэ і на большых тэрыторыях. Але на другім баку шаляў, пры ўсёй трагічнасці расійскай агрэсіі ва Украіне, ёсць усведамленне таго, што сітуацыя чорна-белая. У нас ёсць магчымасці патлумачыць, чым Еўрапейскі Звяз лепшы за «рускі мір” на вельмі канкрэтных прыкладах, у тым ліку на жудаснай сітуацыі ва Украіне.

Канешне, людзі мусяць мець права выбару — гэта галоўнае. Можаце казаць, што вам камфортна ў «рускім міры», але тады мы мусіце сказаць, што адмаўляецеся ад свабодных дэмакратычных выбараў, ад незалежнай судовай сістэмы, ад звычайных чалавечых правоў. Гэта права кожнага. Для нас зараз галоўнае — данесці нашыя наратывы, нашую пазіцыю да максімальнай колькасці людзей.

— Да 2020 года вельмі папулярнай была канцэпцыя «фінляндызацыі» Беларусі. Пытанні нацыянальнай бяспекі закраналіся на «Хельсінскім дыялогу»?

— З аднаго боку, ёсць сур’ёзныя выклікі. Большая частка беларускага грамадства схіляецца да таго, што гарантыі нашай бяспекі — нейтралітэт. А гэта не так, гэта памылка, гэта тупік. У нас ёсць дамоўленасць з групай «За дэмакратычную Беларусь» з Малдовы — правесці супольную канферэнцыю, бо Малдова сутыкнулася з такім жа выклікам. У Малдове доўгі час эксплуатавалі канцэпцыю нейтралітэту як канцэпцыю нацыянальнай бяспекі, а вось агрэсія Расіі паказала, што гэта не працуе. Прыклады Фінляндыі і Швецыі, якія ўступілі ў НАТА, таксама сведчыць, што нейтралітэт — гэта ўжо перагорнутая старонка. Будзе вельмі няпроста, але людзям трэба тлумачыць, чаму нейтралітэт не дае нам гарантый бяспекі. А НАТА на сённяшні дзень – адзіная структура, якая гарантуе рэальную бяспеку. Я разумею, што мы сёння ў істотнай меншасці, але адказнасць палітыкай якраз і палягае ў тым, каб выконваць функцыю лакаматыва, які цягне за сабой увесь цягнік.

— Якія вашыя галоўныя чаканні ад сесіі ПАРЭ, якая пройдзе ў канцы студзеня?

— Вяртаемся да пачатку нашай размовы. Калі не ладзяцца канферэнцыі кшталту «Хельсінскага дыялогу», калі не прымаюцца даклады па Беларусі, то Беларусь знікае з палітычнай мапы. Для нас гэта азначае тупік. Калі ж мы знаходзімся ў міжнародным парадку дня, то гэта наш шанец; ён не азначае, што мы ў шакаладзе, што мы добра пачуваемся, але гэта наш шанец, які трэба выкарыстоўваць. Таму ПАРЭ пройдзе з беларускай павесткай дня — гэта ўжо вельмі добра.

Даклад, які плануецца прыняць, не закон прамога дзеяння, але за яго прагаласуюць, я спадзяюся, дэпутаты. Якім можа быць яго практычнае выкарыстанне? Прывяду прыклад. ПАРЭ прыняла даклад па Беларусі, які звязаны з вымушанай эміграцыяй беларусаў з краіны; ПАРЭ называе памеры эміграцыі — ад 350 да 500 тысячаў чалавек. Здавалася б: прынялі — і што далей? Але калі ў нас узніклі дыскусіі па прававым статусе беларусаў у Літве, я, знаходзячыся ў Сейме, звярнуўся да нашых сяброў, калег. Пытаюся: дэлегацыя Літвы галасавала за даклад? Так, галасавала. Для Літвы міжнародныя абавязацельствы маюць прыярытэт перад нацыянальным заканадаўствам? Так. А раз так, то павінна быць імплементацыя даклада ПАРЭ ў нацыянальнае заканадаўства. І з гэтым не паспрачаешся.

Таму калі чарговы даклад па Беларусі ўзніме важныя беларускія праблемы, нават у выглядзе рэкамендацый, для нас гэта магчымасць імплементаваць пазіцыю ПАРЭ ў канкрэтныя рашэнні — ці то на ўзроўні законаў, ці падзаконных актаў, ці па правапрымяняльнай практыцы. Любая рэзалюцыя па Беларусі, калі нават яна не дае відавочных і імгненных вынікаў, прыносіць карысць.

BGmedia

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
лебедько
нейтралитет
геополитика
беларусь - россия. империя
НАТО
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Виталий Цыганков: Лукашенко это предложил, чтобы понравиться председателям райисполкомов
В мире
Пастухов: Кремль продвигается к моменту истины, после которого надо либо резко сбрасывать обороты, либо наносить демонстрационный удар ядерным оружием
Политика
«Владимир Владимирович, все — я устал, я ухожу. — Ты что, обалдел, иди на выборы»
Политика
Канопацкую поддержал коммунист Возняк
Общество
Лукашенко лишил воинских званий 21 человека. Среди них - бывший гендиректор ФК БАТЭ Михаил Залевский
Политика
Класковский: Псы рвутся с поводка, а православный атеист Лукашенко крестится перед выборами
Новости Борисова
В Борисове на переходе сбили пожилого человека с велосипедом. Фотофакт
Новости Борисова
В Борисовском районе заблудились супруги-грибники
В мире
В России перестал летать каждый второй Airbus neo из-за сложностей с ремонтом двигателей
Общество
«Поэтому красауцы бегают сейчас по всей стране и ищут, откуда на них готовится нападение»
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Виталий Цыганков: Лукашенко это предложил, чтобы понравиться председателям райисполкомов
В мире
Пастухов: Кремль продвигается к моменту истины, после которого надо либо резко сбрасывать обороты, либо наносить демонстрационный удар ядерным оружием
Политика
«Владимир Владимирович, все — я устал, я ухожу. — Ты что, обалдел, иди на выборы»
Политика
Канопацкую поддержал коммунист Возняк
Общество
Лукашенко лишил воинских званий 21 человека. Среди них - бывший гендиректор ФК БАТЭ Михаил Залевский
Политика
Класковский: Псы рвутся с поводка, а православный атеист Лукашенко крестится перед выборами
Новости Борисова
В Борисове на переходе сбили пожилого человека с велосипедом. Фотофакт
Новости Борисова
В Борисовском районе заблудились супруги-грибники
В мире
В России перестал летать каждый второй Airbus neo из-за сложностей с ремонтом двигателей
Общество
«Поэтому красауцы бегают сейчас по всей стране и ищут, откуда на них готовится нападение»
ВСЕ НОВОСТИ