Общество

Аляксандр Фрыдман: Сцэнар дзеянняў у адказ на сур’ёзнае здарэнне быў адпрацаваны пасля інцыдэнту ў Мачулішчах

Як рэжым будзе рэагаваць у выпадку, калі падзенне беспілотніка скончыцца трагічна.

Общество gazetaby.com
0

Праўладная прэса дагэтуль маўчыць наконт падзення расійскага дрона ў Калінкавічах. Агенцтва БЕЛТА, якое на мінулым тыдні абмежавалася сціслай інфармацыяй пра затрыманне жыхаркі райцэнтра за супрацоўніцтва з «экстрэмісцкімі» рэсурсамі, да гэтай тэмы больш не вярталася.

Филин абмеркаваў асаблівасці рэакцыі рэжыму на гучную падзею з палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам.

— Пра падзенне дрона ведаюць ужо не толькі ў Калінкавічах, але ўлады працягваюць глядзець на падзею шырока заплюшчанымі вачыма. Чаму яны рэагуюць менавіта так? Ці ёсць у іх іншыя варыянты рэагавання на падобныя здарэнні?

— Тут ёсць некалькі чыннікаў. Першы момант — ім вельмі непрыемна ўздымаць гэтую тэму. Бо гэтая гісторыя разбурае вобраз, які яны стварылі. Маўляў, вакол ідзе вайна, а ў Беларусі ўсё спакойна, Беларусь — гэта аазіс міру.

Тое, што гэтыя дроны залятаюць, што іх збіваюць, яскрава сведчыць пра тое, што вось гэты мір і спакой пад вялікім пытаннем, што ўсё можа змяніцца ў любы момант.

А яшчэ ў людзей, якія гэта бачаць, акрамя натуральнага неспакою ўзнікаюць пытанні: што гэта, чаму гэта ўсё адбываецца?

А вось сур’ёзны адказ на гэтыя пытанні ўладам нецікавы. Бо інакш давядзецца ізноў уздымаць гэтую тэму, паказваць, што сітуацыя насамрэч небяспечная. Таму яны імкнуцца абмінаць гэтую тэму, у большасці выпадкаў проста ігнаруюць яе.

Рэагуюць толькі ў тых выпадках, калі ўжо проста нельга праігнараваць. Калі нейкае здарэнне робіцца настолькі вялікай і гучнай тэмай, што адказваць у любым выпадку даводзіцца.

І ўсё ж, пры гэтым, калі нейкі адказ і гучыць, робіцца ўсё, каб інфармацыя шырока не разыходзілася. Робіцца ўсё так, каб у наступны раз, калі нехта штосьці пабачыць, то падумае пасля гісторыі ў Калінкавічах, а ці можна камусьці гэта дасылаць.

Яны не спрабуюць людзям патлумачыць, што здарылася, яны змагаюцца з інфармацыяй, не даюць ёй распаўсюджвацца. А паколькі інфармацыі гэтым разам было шмат, то і Лукашэнка мусіў на гэтую тэму выказацца.

Ён вымушаны быў сказаць, што яны збіваюць усе дроны. То бок, гэта і ёсць адказ: калі нешта да нас залятае, то мы будзем збіваць. Ізноў жа, занадта гучна падкрэсліваць гэта яны не імкнуцца, бо гэта парушае ўяўленне пра спакойную абстаноўку ў Беларусі.

Таму і рэагаваць ўлады будуць менавіта такім чынам. Зараз яны гэта наўмысна зрабілі, яны не хацелі апублічваць гэты інцыдэнт, але з’явілася відэа падзення дрона, якое прымусіла іх рэагаваць. І таму, я думаю, быў такі жорсткі адказ і паказальнае затрыманне.

— Вы ўжо згадалі заяву Лукашэнкі. Ён, акрамя іншага, расказаў пра дамоўленасць з усімі бакамі не апублічваць гэтую тэму. Наколькі гэта пераканаўча гучыць для простых беларусаў? Бо ў тэорыі можна, канечне, дамовіцца пра рэжым цішыні і з украінцамі, і з расейцамі. Але са збітым ці дэзарыентаваным беспілотнікам дамовіцца немагчыма.

— Усё залежыць ад людзей і іх уяўленняў. Я думаю, што на людзей, якія супраць рэжыму, якія яго крытыкуюць, гэта не ўплывае. Што тычыцца электарату Лукашэнкі, то сярод іх можа быць большы поспех.

Але ізноў жа, калі такія інцыдэнты здараюцца, калі яны робяцца публічнымі, то вельмі цяжка сказаць у сённяшняй Беларусі, наколькі гэта з’яўляецца вострай тэмай, напрыклад, па-за межамі Калінкавічаў.

Ці напалохала гэта жыхароў Гомеля ці Мінска? Ці яны ўвогуле пра гэта даведаліся? У сённяшніх умовах адказаць на гэтыя пытанні амаль немагчыма.

І мне падаецца, што яны проста абралі неэфектыўную стратэгію. Калі б яны ад пачатку паўтаралі заявы Лукашэнкі, то такім чымам маглі б умацаваць наратыў пра тое, што сітуацыя хісткая і толькі Лукашэнка выцягвае ўсіх з гэтага становішча.

Але ўлады вырашылі замоўчваць, бо ім гэта непрыемна, бо яны лічаць, што будзе ўзнікаць усё больш і больш пытанняў. Калі мы гаворым пра людзей, якія думаюць, якія спрабуюць разабрацца ў сітуацыі, то з імі гэта не спрацуе.

А калі мы глядзім на людзей, якія спажываюць прапаганду, якія хочуць толькі прыемных навінаў пра тое, што ў нас усё добра, нас гэта не закране, то сярод пэўнай колькасці людзей можа і спрацаваць.

Гэта вельмі сумнеўная стратэгія. І тут разлік на тое, што яна можа працаваць у закрытым аўтарытарным грамадстве, дзе людзям не дазволена задаваць вострыя пытанні. І мы бачым, што Лукашэнку такія пытанні не задаюць. А задаюць выключна тыя, на якія ўлады лічаць патрэбным адказваць.

— Дагэтуль падзенні беспілотнікаў не прыводзілі да трагічных наступстваў. Якой можа быць рэакцыя і стратэгія дзеянняў уладаў у выпадку, калі здарыцца штосьці больш страшнае і, адпаведна, больш рэзананснае? Ці не скончыцца ўсё ізноў выключна акцыямі застрашвання?

— Гэта будзе зроблена абавязкова, каб інфармацыя шырока не разносілася. Тут вельмі красамоўнай была рэакцыя прапагандыста Азаронка, які з пенай каля роту крычаў, што той чалавек, які даслаў гэтае відэа, здраднік.

То бок, запалохваць яны, канечне, будуць у такім выпадку. А калі гэтую тэму не ўдасца закрыць, калі яна насамрэч будзе гучная, то мы, ізноў жа, пачуем шэраг гучных заяў з боку Лукашэнкі пра тое што яны адкажуць, што яны не прабачаць.

А насамрэч, я думаю, ніякіх крокаў не будзе, бо Лукашэнка ў абвастрэнні не зацікаўлены. Ён зробіць усё, каб не адказаць, калі нешта такое адбудзецца.

Мы ж памятаем, што адбывалася пасля дронавай атакі ў Мачулішчах. Я думаю, што сцэнар дзеянняў на больш сур’ёзнае здарэнне быў адпрацаваны пасля таго інцыдэнту на аэрадроме пад Мінскам. Вось так прыблізна яны і будуць рэагаваць.

Салiдарнасць

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
фридман
дроны
калинковичи
беларусь
война
лукашенко
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
В Жодино начали устанавливать главную елку города. Фотофакт
Новости Жодино
В Жодино женщину сбили у проходной БЕЛАЗа. Фотофакт
Новости Жодино
Когда остановка — это «подвиг», а чиновник — почти «святой». Житель Жодино — о Турчине и остановке в Будагово
Культура
Лию Ахеджакову предложили заменить на дипфейк в «Ирония судьбы, или с легким паром!»
Общество
«Мой стиль — худеть, лежа на диване». Минчанин сбросил 50 килограммов без пробежек и тренажерного зала
Культура
«Много снималось великолепных фильмов про тех же лесорубов». Глава Минкульта пообещал прорывное беларусское кино
Общество
21-летнюю девушку из Барановичей судят по четырем политическим статьям
Новости Борисова
С борисовчан, которые вовремя не отплатили штрафы ГАИ, взыскали 4 700 рублей
Новости Борисова
В городском парке Борисова начали строить ротонду за 30 000 долларов. Видео
TuTak
«В Беларуси я проектировал заводы, а в Латвии начал с разнорабочего на стройке». Удалось ли беларусам в эмиграции сохранить профессию
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Жодино
В Жодино начали устанавливать главную елку города. Фотофакт
Новости Жодино
В Жодино женщину сбили у проходной БЕЛАЗа. Фотофакт
Новости Жодино
Когда остановка — это «подвиг», а чиновник — почти «святой». Житель Жодино — о Турчине и остановке в Будагово
Культура
Лию Ахеджакову предложили заменить на дипфейк в «Ирония судьбы, или с легким паром!»
Общество
«Мой стиль — худеть, лежа на диване». Минчанин сбросил 50 килограммов без пробежек и тренажерного зала
Культура
«Много снималось великолепных фильмов про тех же лесорубов». Глава Минкульта пообещал прорывное беларусское кино
Общество
21-летнюю девушку из Барановичей судят по четырем политическим статьям
Новости Борисова
С борисовчан, которые вовремя не отплатили штрафы ГАИ, взыскали 4 700 рублей
Новости Борисова
В городском парке Борисова начали строить ротонду за 30 000 долларов. Видео
TuTak
«В Беларуси я проектировал заводы, а в Латвии начал с разнорабочего на стройке». Удалось ли беларусам в эмиграции сохранить профессию
ВСЕ НОВОСТИ