Общество

Беларуса, якому Швэцыя адмовіла ў прытулку, затрымалі на радзіме

Пра выпадак паведаміла Швэдзкае радыё.

Общество www.svaboda.org
0

Мужчыну зь Беларусі, якому міграцыйная служба Швэцыі адмовіла ў прытулку, затрымалі з палітычных матываў па вяртаньні на радзіму, паведамляе Свабода са спасылкай на Sveriges Radio.

Адзначаецца, што ён прыбыў у Швэцыю з маці два гады таму. Прытулку яны папрасілі, бо «абое ўдзельнічалі ў шырокамаштабных акцыях пратэсту пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году».

Паводле інфармацыі выданьня, у заявах на атрыманьне міграцыйнага статусу гаворыцца, што ў Беларусі на маці і сына завялі крымінальную справу і «яны баяцца, што іх пасадзяць у турму».

Нягледзячы на гэта, іх прашэньні адхілілі.

Гэта адбылося яшчэ ў 2023 годзе, а на мінулым тыдні, як сьцьвярджаецца, мужчыну і ягоную маці дэпартавалі са Швэцыі ў Беларусь.

У публікацыі гаворыцца, што беларуса «арыштавалі проста на мяжы». Пра лёс жанчыны не паведамляецца.

Адвакат Стэфан Крысьціч, які прадстаўляў інтарэсы некалькіх беларускіх просьбітаў прытулку, у камэнтары выданьню адзначыў, што шмат хто з шукальнікаў «пацярпеў», бо міграцыйная служба Швэцыі «да нядаўняга часу ацэньвала іхныя прашэньні на падставе састарэлай інфармацыі».

Швэдзкае міграцыйнае агенцтва «раней крытыкавалі за выкарыстаньне састарэлай інфармацыі аб палітычных рэпрэсіях у Беларусі», адзначаецца ў публікацыі. Пры гэтым у лютым сёлета апублікаваныя новыя зьвесткі, якія «ясна паказваюць, як узмацніліся рэпрэсіі [у Беларусі] і як людзей усё яшчэ караюць за ўдзел у пратэстах чатыры гады таму».

Як піша «Позірк», 5 жніўня ў Вільні на канфэрэнцыі «Новая Беларусь» прадстаўнік Народнай амбасады ў Швэцыі Дзьмітры Васэрман паведаміў, што летась больш за сто беларусаў папрасілі статусу ўцекача ў Швэцыі, а далі яго толькі тром.

«Гэта не азначае, што ўсіх астатніх высылаюць у Беларусь, паколькі некаторыя абскарджваюць [судовыя рашэньні], некаторыя едуць у іншыя краіны, і гэтак далей», — падкрэсьліў ён.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ