Общество

Навумчык: Маскве ў Беларусі патрэбныя ня проста лаяльныя Расеі людзі, а менавіта — рускія людзі, гатовыя прагаласаваць за ўваход у склад РФ

Доўга ня мог сфармуляваць ляканічную характарыстыку таго, што робіць прамаскоўскі рэжым Лукашэнкі з беларускай нацыяй пасьля 2020-га.

Общество ex-press.by
0

Доўга ня мог сфармуляваць ляканічную і адначасна максымальна зьмястоўную характарыстыку таго, што робіць прамаскоўскі рэжым Лукашэнкі з беларускай нацыяй пасьля 2020-га. Падаецца, найбольш дакладным будзе — зьнішчэньне ўсяго, што хоць у мінімальнай ступені адрозьнівае беларусаў ад рускіх, пiша палiтычны аналiтык Сяргей Навумчык.

Уласна, адбываецца гэта з 1994 году, але пасьля 2020-га працэс набыў татальны і агрэсіўны характар.

У камуністычныя часы Масква рабіла з беларуса «савецкага чалавека», але ўсё ж дазваляла разьвіцьцё нацыянальнай літаратуры, тэатра, выяўленчага мастацтва (зразумела, у вызначаных ідэалягічных межах). І нават хвалілася гэтым перад Захадам, гаворачы пра «росквіт у СССР нацыянальных культур». Сёньня ж Маскве напляваць на тое, як яе будуць успрымаць у сьвеце — які ўжо там міжнародны імідж пасьля Бучы.

Маскве ў Беларусі патрэбныя ня проста лаяльныя Расеі людзі, а менавіта — рускія людзі. Як яшчэ раней казаў Лукашэнка — «русские со знаком качества». Гэта значыць — гатовыя маўкліва і пакорліва падтрымаць «генэральную лінію» і аднагалосна прагаласаваць за правадыра.

І, пры патрэбе, за ўваход у склад РФ.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
наумчик
диктатура
нация
беларусь - россия
русский мир
лукашенко
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
ВСЕ НОВОСТИ