Для наёмнікаў любая тэрыторыя гэта прастора для разбою і грабяжоў. Нават у РФ былыя крымінальнікі-вагнераўцы забівалі і гвалцілі. У Сірыі, Афрыцы, Украіне здзейсьнялі крывавыя злачынствы, піша палітолаг Павел Усаў.
Беларусь для вагнераўцаў будзе чарговай калоніяй. Крымінальнікі ды яшчэ з ПТС, пакрыўджаныя і незадаволеныя ўсімі і ўсім.
Не.ведаю, як і ў якой форме пачнуцца праявы хаосу, але напэўна пачнуцца. Тым больш, што напэўна прыехалі са сваёй зброяй. Сядзець ў сваіх наметах без "працы" і "справы" доўга проста не змогуць.
Будуць вывешваць свае анучы на будынках, патрабаваць дармовае пойла, ежу, ці іншыя паслугі. Бо яны Кіеў за 3 дні "браў", Бахмут "браў", Маскву за дзьве гадзіны "браў". Пачнуць прашчупваць "мясцовых" сілавікоў з пантамі: "ты чаму не ваяваў", мы там за вас "кроў пралявалі". Ну і ўсе ў такім духу.
Добро пожаловать в реальность!