Общество

Павел Усаў: Дзяржава-бандыт. Фактычна так можна ахарактарызаваць сістэму, якую стварыў Лукашэнка і ягонае атачэньне

Эталонам паводзінаў і вобразам ментальнага захаваньня з'яўляецца Азаронак, Гайдукевіч, Мукавозчык, Карпянкоў i шмат іншых.

Общество ex-press.by
0

Дзяржава-бандыт. Фактычна так можна ахарактарызаваць сістэму, якую стварыў Лукашэнка і ягонае атачэньне. Фактычна такім па сутнасьці з'яўляецца любая аўтарытарная і таталітарная дзяржава, піша палітолаг Павел Усаў.

Дзяржава-бандыт функцыянуе па-за межамі маралі і права, элементарных чалавечых нормаў і прынцыпаў, асабліва калі гэта тычыцца палітычных справаў. Але любы чалавек ў адносінах з дзяржавай-бандытам безабаронны. Раньніцай дзяржава-бандыт можа раздаваць "эскімо", цукеркі, паказваць кіно і нават казаць пра бясплатную адукацыю і медыцыну, а ў ночы, будзе рабаваць, забіваць людзей, пазбаўляць йх элементарнай дапамогі.

Адам Сьміт калісьці казаў пра дзяржаву як начнога ахоўніка, ствараючы ментальныя канструкцыі дэмакратыі. Мы ж у дачыненьі да Беларусі можам казаць пра дзяржаву злодзея і бандыта, які крадзе свабоду, правы, маёмасьць і жыцьцё.

Але дзяржава-бандыт гэта не абстракцыя, не нейкая бяздушная сістэма. Яна жыве коштам людзей якія яе ствараюць і абслугоўваюць, калектыўнага бандытызму, які адкідвае нават уласныя нормы і "законы". Гэты калектыўны бандытызм, накіраваны на барацьбу супраць усяго, нават уласнай сацыяльнай абслугі, якая разглядаецца як бяспраўная працоўная маса.

Непадпарадкаваньне прыводзіць да імгненнага зьнішчэньня асобных адзінак, якія хутка замяняюцца. Як кажуць няма такіх, каго немагчыма было замяніць: прафесара гісторыі -  аграномам, інжынера - слесарам, міністра - кіраўніком мясцовай ЖКХ.

Маса павінна паслухмяна працаваць і мець нешта паесьці, узровень і якасьць жыцьця - гэта не для йх. У сваю чаргу, быць чалавекам і падпарадкоўвацца дзяржаве-бандыту немагчыма.

Таму каб функцыянаваць у такой сістэме трэба адмовіцца ад базавых чалавечых норм: гуманізму, эмпатыі, справядлівасьці, навучыцца не разумець і не бачыць Благое. Усе чалавечае з'яўляецца слабасьцю і недапускаецца ў дзяржаве-бандыце.

Эталонам паводзінаў і вобразам ментальнага захаваньня з'яўляецца Азаронак, Гайдукевіч, Мукавозчык, Карпянкоў i шмат іншых.

У іх вынішчана ўсе, што дазваляе казаць пра тое, што гэта Чалавек. Гэта людзі якія жывуць чыстай ненавісьцю, злосьцю/благасьцю, адкідваньнем гуманізму і маралі як такой. Для йх магчымасьць забіваць, знішчаць, дэманстратыўна выліваць сваю прагніўшую прыроду праз ненарматыўную лексіку і вульгарныя паводзіны - адзіная мадэль жыцьця.

І па гэтай мадэлі існуе дзяржава-бандыт: школы, універсітэты, сем’і, мейсца працы займаюцца замацаваньнем такіх паводзінаў.

Дзяржава-бандыт разбурае чалавечасьць, бо толькі ў антычалавечых умовах яноа можа існаваць, толькі праз прыняжэньне чалавечасьці: хлусьню, падман, гвалт, фізычнае і псіхалагічнае разбурэньне Асобы, можа дасягнуць унутранай стабільнасьці.

Таму, аснова ўнутранай палітыкі дзяржавы-бандыта -- татальная дэгуманізацыя грамадства. Толькі ў такіх умовах можна працягваць: лёгка хлусіць і забіваць. Жыцьце па-Чалавечы у дзяржаве-бандыце гэта ўжо палітыка, гэта ўжо вялізарны подзьвіг і выклік сістэме.

Разам з гэтым, Моцна дэгуманізаванаму грамадству будзе цяжка перабудаваць сістэму, калі хлусьня і падман становяцца нормай жыцьця.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ