«Хачу расказаць пра тое, як прапаганда ў школе працуе. І як трэба размаўляць з дзецьмі, каб яна не працавала», — жыхарка Жодзна распавяла EX-PRESS.BY сваю гісторыю.
— Успомніла я зараз, як сын мяне павіншаваў са святам «Дзень народнага адзінства», а потым кажа, што падтрымлівае Лукашэнку. Адразу заўважу, што аніякіх палітычных тэм дома ў нас не абмяркоўваецца. Бо ў хаце толькі я і Пеця. Сын у 4-м класе, з ім размаўляць аб палітыцы? Ён без гэтых размоў бачыў вобшукі і затрыманні знаёмых, суседзяў. Яму давялося і мяне чакаць з затрымання в РАУС, — напiсала жанчына.
— І мне прыйшлося напамінаць сыну пра нашых знаёмых, пра іх лёс, іх уцёкі. Пра тое, калі сяброўка а палове першай ночы прыехала глядзець яго, бо мяне не выпускалі з мянтоўкі, пра ператрус і як хавалі тэлефон. І Пеця такі:
— Дык я супраць Лукашэнкі?
— Не, мае дзіцятка, ты па–за палітыкай, у цябе павінна быць дзяцінства: гульні, сябры, нейкія смешныя для дарослых пытанні... А не гэта.
— Мама, а калі да нас прыйдзе міліцыя, цябе пасадзяць?
— Ну, хутчэй за ўсё, так.
— А дзе буду я?
— У дзіцячым прытулку.
— А дзіцячы прытулак — гэта турма для дзяцей?
Божухна, праз што праходзяць нашы дзеці…
У вас таксама накіпела, а выказацца няма каму і няма дзе? Дасылайце свае разважанні ў наш telegram-бот. Гэта ананімна і бяспечна.
Добро пожаловать в реальность!