Сучасную трэнажорную пляцоўку адкрылі ў пятніцу, 1 верасня, на базе гімназіі № 3 у Барысаве, піша газета «Мінская праўда».
Новы спартовы аб'ект тут відавочна чакалі. Ва ўстанове прайшло адразу дзве лінейкі: у гонар Дня ведаў і адкрыцця новай трэнажорнай пляцоўкі – добрага падарунка да новага навучальнага года.
Яна размясцілася побач са стадыёнам гімназіі, і зараз тут змогуць займацца не толькі навучэнцы, але і дзеці з найбліжэйшых дамоў.
З першых хвілін з'яўлення новы спартыўны аб'ект прыцягнуў увагу гараджан усіх узростаў.
— Як толькі скончылі мантаж, то мы адразу прыйшлі, каб апрабаваць усе трэнажоры, лесвіцы і турнікі. Нам тут вельмі падабаецца, абавязкова будзем сюды прыходзіць гуляць і займацца, — падзяліліся юныя барысаўчане.
Даслаць навіну: @ex_presslive
Добро пожаловать в реальность!