У Барысаве на выходных стралялі з лука, бегалі, танчылі брэйк, вывучалі народную культуру, выбіралі лепшых музычных выканаўцаў, уручалі ровар пераможцы квэста: за два дні было шмат цікавых актыўнасцяў.
Сабралі для вас падборку з 5 самых яскравых фота са спартыўна-культурнага фестывалю «Вытокi. Крок да Алiмпу».
1.
На фестываль прыехалі праекты-пераможцы областнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Капітал месца». У яго трох намінацыях перамаглі Любанскі, Старадарожскі і Крупскі раёны. У Любані ёсць свой унікальны рэцэпт пельменяў з рыбы, у Старых Дарогах — рухаўскія канапы, аздобленыя саломкай, а ў Крупках стварылі калекцыю адзення, упрыгожанага роспісам па тканіне, на якім адлюстраваны мясцовыя святыні.
2.
Шмат гледачоў сабрала моташоу, якое адбылося на цэнтральнай плошчы. Спартсмены паказалі сваё майстэрства ў хуткасным манеўраванні.
3.
Турнір па брэйкінгу. У Барысаве прайшоў адборачны этап чэмпіянату рэспублікі па брэйк-дансе. На сцэне — юныя таленавітыя майстры.
4.
Пераможца алімпійскага квэста. Суперпрыз — ровар — дастаўся барысаўчанке Дарыне Кізеравай. Дарына прайшла алімпійскі квэст, адказала правільна і хутка на пытанні спартыўнай віктарыны.
5.
Завяршыўся фестываль вялікім канцэртам з удзелам вядомых выканаўцаў. На сцэну выйшлі Анатоль Ярмоленка, Вікторыя Алешка, Аляксандра Гайдук, Алена Ланская, арт-гурт «Беларусы», гурт «Дразды» і многія іншыя. Галоўныя хіты выканаў Сярога.
А вы былі на фестывалі? Вам спадабалася? Пішыце: @ex_presslive
Добро пожаловать в реальность!