Не стыдно

«Няма жадання — няма дзяцей». Беларуска пра свядомы выбар і свабоду жанчын

«Я не хачу дзяцей — і маю на гэта права».

Не стыдно ex-press.by
0

У грамадстве ўсё яшчэ жыве стэрэатып, што жанчына абавязана стаць маці. Але ўсё больш жанчын адстойваюць сваё права на выбар і адкрыта заяўляюць: мацярынства — гэта не абавязак, а жаданне. Беларуска падзялілася сваімі думкамі пра тое, чаму яна свядома адмовілася ад нараджэння дзяцей, як на гэта рэагуюць бацькі і чаму грамадства ўсё яшчэ аказвае ціск на тых, хто выбірае чайлдфры.

«У мяне няма жадання нараджаць дзяцей, і гэта окей»

— Існуюць дзве асноўныя прычыны, чаму я не хачу заводзіць дзяцей, — кажа беларуска Вольга. — І яны рацыянальныя. Асноўная — нестабільнасць у свеце. Мяне пужаюць правыя тэндэнцыі ў палітыцы (асабліва пасля таго, як ЗША дакаціліся да гэтага) — яны азначаюць скарачэнне правоў для жанчын і меншасцяў, адкат у мінулае. Мяне таксама пужаюць войны (Пуціну можа прыйсці ў галаву напасці на Польшчу праз 5–10 гадоў, калі перамовы пойдуць так, як цяпер — на выгадных для яго ўмовах), а яшчэ — магчымы фінансавы крызіс, бо знешні доўг шматлікіх краін расце і расце, плюс старэнне насельніцтва.

Дзяўчына шчыра прызнаецца, што яе пужае пагроза біялагічнай зброі (улічваючы ўсё большую рэзістэнтнасць да антыбіётыкаў):

— Гэты спіс можна працягваць далей. Другая асноўная прычына — няма ніякай гарантыі, што мае дзеці вырастуць адэкватнымі і шчаслівымі, нават калі я ўкладу ў іх максімум сваіх сіл. Бо ў іх будзе свой характар, уплыў грамадства і шмат іншых фактараў.

Агулам гераіня лічыць, што жанчынам не патрэбныя рацыянальныя прычыны, каб не нараджаць дзяцей:

— Нараджэнне дзяцей — гэта не аднолькавы досвед для ўсіх, як нам спрабуе даказаць патрыярхальнае грамадства. Мы ўсе розныя — у нас розная псіхіка, патрэбы, мары.

У мяне, напрыклад, ніколі не было такога, каб я глядзела на дзяцей, і ў мяне аж сэрца шчымела ад жадання нарадзіць. А ў маёй сяброўкі такое ёсць. І я думаю, што толькі такім жанчынам, якія ўпэўненыя ў сваім рашэнні, і варта нараджаць. Я цудоўна разумею жанчын, якія хочуць дзяцей і атрымліваюць асалоду ад іх выхавання. Але ў мяне такога жадання няма — і гэта нармальна.

Вольга падкрэслівае, што зараз грамадства становіцца больш адкрытым:

— Раней кожная жанчына, якая выбірала чайлдфры, была ледзь не скандальнай фігурай, а цяпер гэта ўсё часцей успрымаецца як норма. І я радая гэтаму — таму, што жанчыны ўсё больш свядома падыходзяць да гэтага пытання. Мае бацькі пакуль не прымаюць мой выбар, працягваюць пытацца: «КАЛІ?» Бо ў іхнай сістэме каштоўнасцяў гэта не нармальна. Людзей у такім узросце ўжо цяжка перавыхаваць, бо яны не прывыклі крытычна ўспрымаць інфармацыю. Так што трымаемся!

Часта жанчыны сутыкаюцца з ціскам з боку грамадства наконт мацярынства. Але што, калі паглядзець на гэта з гумарам? У гэтым анімацыйным відэа Варвара з лёгкасцю і іроніяй разбівае стэрэатыпы і паказвае, што выбар не мець дзяцей – гэта таксама нармальна. Глядзіце!



«Призываю женщин прислушаться к себе и принимать решение, исходя из своих желаний»

Блогерка Злая феміністка Дыяна (@dipolarochkaтаксама лічыць, што не хацець дзяцей — гэта нармальна:

— На счёт темы чайлдфри — это вполне нормально. Не хотеть детей — это тоже вариант. Очень часто женщины подвержены давлению со стороны общества, родственников, партнёра и заводят ребёнка просто потому, что «надо». Мне, к счастью, никогда не внушали, что женщина должна стать матерью. Став взрослой, приняла осознанное решение, что в принципе не хочу детей. Тяжело противостоять обществу, которое говорит «рожай», но я справляюсь, и призываю женщин прислушаться к себе и принимать решение, исходя из своих желаний!

___________________________

Артыкул падрыхтаваны ў рамках digital-праекта супраць гендэрных стэрэатыпаў «Не Сорамна!», галоўная мэта якога — мяняць стаўленне жанчын да сябе і да іншых жанчын.

Падпісвайцеся і сачыце за прыгодамі гераіні Варвары ў Instagram+ Treads,TikTok іYouTube, таксама вы можаце падтрымаць праект.

 

 

Фото: freepik
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Не стыдно
женщина
дзеці
дети
феминизм
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter