Не стыдно

«Не фарбуюся тры гады — і люблю сваю сівізну». Гісторыі беларускіх жанчын

Сталець без страху і сораму: як жанчыны прымаюць змены ў знешнасці.

Не стыдно ex-press.by
0

Сівыя валасы ўсё часцей перастаюць быць «праблемай», якую трэба хаваць. Некаторыя жанчыны адмаўляюцца ад фарбы, лічачы сівізну сваёй асаблівасцю і самабытнасцю. Іншыя ўсё ж фарбуюць валасы, але спакойна ставяцца да тых, хто выбірае натуральнасць. Мы спыталі ў жанчын розных прафесій, як яны ставяцца да сівізны і ці складана ім прымаць узроставыя змены.

«Сівыя валасы ў 32 гады — гэта мая самабытнасць і асабістасць» 

Ганна, настаўніца:

— Я захапляюся жанчынамі, якія не зафарбоўваюць сваю сівізну. Яны не хаваюць яе, не саромеюцца, не баяцца асуджэння. Яны прымаюць сябе — смелыя, свабодныя, сапраўдныя. А можа, справа нават не ў смеласці, а ў натуральнасці? Бо сівізна — гэта проста яшчэ адно адценне жыцця, яшчэ адна гісторыя, якую распавядае цела. Будзь-якая асаблівасць — гэта не недахоп. Вяснушкі, радзімкі, шнары, зморшчыны — гэта не хібы, а мапа перажытых эмоцый, пражытых гадоў, адметны ўзор, які робіць чалавека унікальным. Прыгажосць не ў імкненні адпавядаць, а ў уменні быць сабой.

Леся, блогерка (@lesya_holidays

— Сівыя валасы — гэта нармальна. Я знайшла свае першыя яшчэ ў студэнцтве. У 25 гадоў іх ужо было добра відаць, таму я пачала фарбаваць валасы. Але мне не падабаецца структура пафарбаваных валасоў, таму апошнія тры гады я не фарбуюся. Мне здаецца, што мае сівыя валасы ў 32 гады — гэта мая самабытнасць, асаблівасць. Цяпер я ўсё часцей бачу прыгожых, дагледжаных жанчын, стылёва апранутых і з натуральнай сівізной — і мне гэта вельмі падабаецца.

Я не баюся сталення. Магчыма, я яшчэ занадта маладая для гэтага страху. Наадварот, адчуваю, што зараз у мяне росквіт, і гэты стан будзе доўжыцца яшчэ мінімум 10 гадоў. Так, у мяне з’явіліся сівыя валасы, маршчынкі на лбе і каля вачэй, але гэта дробязі. Агулам скура стала больш здаровай і роўнай. Мне было б цікава даведацца, што думаюць на гэтую тэму людзі ва ўзросце 45–50 гадоў. Бо ў 32 я адчуваю сябе вельмі маладой і прыгожай.

Валерыя, спявачка: 

— У апошні час усё часцей бачу жанчын і дзяўчат, у якіх шмат сівых валасоў, і гэта выглядае прыгожа! Натуральнасць ідзе не ўсім, але некаторым вельмі пасуе. Мне цяжка прыняць, што мы не будзем вечна маладымі, але я стараюся. Перажывала крызісы, звязаныя са зменамі знешнасці, і цяпер імкнуся прыняць і палюбіць гэты працэс. Хаця гэта няпроста. Унутры я адчуваю сябе маладой, а звонку... Што зробіш — час возьме сваё. Але я стараюся гэта прыняць і жадаю таго ж іншым. Я не хачу змяняць сябе з дапамогай бачных працэдур, такіх як павелічэнне вуснаў. Мне здаецца, гэта сапсуе натуральны выгляд.

Паглядзіце гэты анімацыйны ролік і пераканайцеся, што кожны ўзрост мае свае прыгажосці. 

«Спачатку вельмі саромелася, цяпер стаўлюся спакайней» 

Дар'я, працуе ў сферы ІТ:

— У мяне ёсць сівізна. З’явілася ў 25. Спачатку вельмі саромелася, цяпер стаўлюся спакайней. Калі яна ёсць — ну і няхай. Але я ўсё ж фарбуюся, бо мне падабаецца прыгожы адценак валасоў. На іншых людзях гэта мяне зусім не хвалюе, так што ў цэлым стаўлюся да гэтага нейтральна.

Лена, менеджерка: 

— Я нармальна стаўлюся да сівізны — як да чагосьці натуральнага. Спакойна ўспрымаю яе на іншых, але сваю ўсё ж фарбую. Проста пакуль не гатовая да натуральнага сівога колеру.

Аліна, праграмістка:

— Я фарбую сівізну, але спакойна стаўлюся да іншых людзей з натуральным колерам валасоў. У будучыні хачу перайсці да цалкам дагледжанай сівізны, калі гэта будзе выглядаць прыгожа і стыльна. А вось мужчыны з сівізной мне вельмі падабаюцца — ёсць у гэтым нешта асаблівае.

«Калі вакол цябе жанчыны такога ж узросту, якія адчуваюць сябе ўпэўнена, гэта дае падтрымку» 

Па словах беларускай феміністкі, квір-актывісткі і праваабаронцы году 2024 Насты Базар, у беларускай супольнасці сваю ролю адыгралі падзеі, у якіх мы жывём:

Калі трэба выжываць, зніжаецца градус патрабаванняў да знешняга выгляду, да канвенцыянальных норм. З іншага боку, вялікі ўплыў мае эміграцыя: шмат жанчын жыве ў краінах, дзе зусім па-іншаму ставяцца да ўзросту (умоўна 40+). Калі вакол цябе жанчыны такога ж узросту, якія адчуваюць сябе ўпэўнена, што ніхто не шарахаецца, гэта дае падтрымку.

Беларуска прызнаецца:

Мне страшна падабаюцца сівыя валасы. Але мяне папярэдзілі, што сівасць можа з’яўляцца не так прыгожа, як хацелася б: кавалкамі, няроўна. Не такі аднастайны срэбна-попельны колер, як бывае на фотаздымках. Але жанчыны, якіх я бачу зараз з сівымі валасамі, выглядаюць шыкоўна. Гэта не пра тое, што сівыя валасы робяць старэйшай, але гэта прыгожа.

Пра тое, што бянтэжыць, кажа:

Зморшчыны на маім твары мяне крыху бянтэжаць. Я разумею, што гэта ўзрост, натуральны ход часу. Маё цела змяняецца, мой твар змяняецца. Не адно, дык другое я дачапілася да свайго падбароддзя гэтая частка твару мне не падабаецца.. Трэба з гэтым нешта рабіць. Я пачала кожную раніцу рабіць масаж твару, і ўжо праз месяц маё стаўленне да твару змянілася: вось я так выглядаю. Не скажу, што мяне гэта зусім не хвалюе. Але маральна я так і не адчула, што такое «адчуваць сябе жанчынай сталага ўзросту». Адчуваю сябе ў сваім узросце выдатна.

1

Наста Базар. Фота з архіва гераіні

39 гадоў даліся гераіне цяжка. Так, у псіхалогіі ёсць паняцце «крызіс сярэдняга ўзросту», калі аглядаешся назад і асэнсоўваеш жыццё. Для яе гэта было няпроста.

Але на шчасце, мінула, узгадвае Наста Базар. Мяне вельмі падтрымалі жанчыны старэйшага ўзросту. Напрыклад, калі ў мяне балела калена, першай думкай было: «Ну ўсё, табе 40, лепей не будзе, ты ўжо старая». Стаўленне да фізічнага стану было нейкім панічным, гэта дадало трывогі. Але цяпер я разумею: я адчуваю сябе добра. Я клапачуся пра сябе, сваё цела. І тое, што мне пісалі жанчыны старэйшага ўзросту, тое, што цяпер я хачу перадаць іншым: гэта пройдзе. 40 – гэта проста этап. Наперадзе яшчэ шмат цікавага. Мне падабаецца, што я цяпер ведаю і разумею значна больш, чым у 20 ці 30. І я хачу гэтым карыстацца. Я разумею, чаго хачу, дзе мае межы, у чым я прафесіяналка. У гэтым плане мой цяперашні ўзрост – вельмі прыемны стан. Мне было б значна лягчэй, калі б гэтае разуменне прыйшло раней.

«В нашем обществе женщинам запрещается стареть»  

Блогерка Злая феміністка Дыяна (@dipolarochka):

— Седые волосы и морщины — это нормально, это естественно, это обычный процесс, который настигает нас во взрослом возрасте. В нашем обществе женщинам запрещается стареть, поэтому мы всячески скрываем эти естественные моменты: кто-то прибегает к инъекциям, кто-то красит волосы, чтобы скрыть седину. я за принятие своего тела и возраста! Не нужно стесняться, мы всегда прекрасны, и хочу чтобы каждая женщина полюбила и приняла себя.

___________________________

Артыкул падрыхтаваны ў рамках digital-праекта супраць гендэрных стэрэатыпаў «Не Сорамна!», галоўная мэта якога — мяняць стаўленне жанчын да сябе і да іншых жанчын.

Падпісвайцеся і сачыце за прыгодамі гераіні Варвары ў Instagram + TreadsTikTok и YouTube, таксама вы можаце падтрымаць праект.

 

 

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Не стыдно
женщина
наука
политика
спорт
феминизм
возраст
узрост
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
Новости Жодино
В Жодино появился новый арт-объект «Четвероногие герои». Фотофакт
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
Новости Жодино
В Жодино появился новый арт-объект «Четвероногие герои». Фотофакт
ВСЕ НОВОСТИ