Не стыдно

Наста Базар: «Чым больш чуеш сябе, тым менш звяртаеш увагі на знешнія перашкоды»

Або чаму не сорамна быць сабой.

Не стыдно ex-press.by
0

«У адной вёсцы мужчына жорстка збіваў сваю жонку. Калі яна апынулася ў крытычным стане, яе спыталі: «Чаму не сышла раней?» Яна толькі адказала: «А што, так можна было?» Гэта страшная рэальнасць. Праблема ў тым, што многія жанчыны дагэтуль не ведаюць, што ў іх ёсць выбар. У выпадку гвалту віна заўсёды на агрэсары — нельга абвінавачваць ахвяру», кажа Наста Базар.

Наста Базар — беларуская феміністка, квір-актывістка і праваабаронца году 2024. Яна шмат гадоў вывучае ўплыў грамадскіх стэрэатыпаў і ведае, як яны фармуюць наша мысленне. EX-PRESS.BY пагутарыў з беларускай пра тое, чаму жанчынам часта даводзіцца даказваць сваю каштоўнасць, чаму макіяж і манікюр не заўсёды пра камфорт, як змяняецца падыход да фемінітываў, і чаму важна чуць і выбіраць сябе.

1

Наста Базар. Фота з архіва гераіні

Па словах нашай гераіні, большасць жанчын усё яшчэ жывуць у сістэме, якая прымушае іх цярпець. Паводле статыстыкі, жанчына толькі пасля 13 збіцця адважваецца сыходзіць. Да 2020 года ў калоніях большасць жанчын сядзела за забойства мужа ў стане самаабароны.

«Жанчыны цяпер больш задумваюцца пра шлюбныя дамовы»

Пасля трагедыі з беларускай Лізай у Варшаве на марш супраць гвалту прыйшло каля 3000 чалавек:

— Я запусціла флэшмоб #хопіцьгвалціць. У выніку атрымала больш за 200 зваротаў па дапамогу. Многія эмігранткі жывуць у цяжкіх умовах. З Беларусі выехала велізарная колькасць жанчын без аліментаў. Але ніхто не хоча гаварыць пра гэта, бо тады трэба нешта з гэтым рабіць. На гэта патрэбны рэсурсы, а іх няма. Жанчына думае не пра тое, як абараніць свае правы, а пра тое, як пракарміць дзяцей. 

Разам з Прававой Ініцыятывай Наста зрабіла даклад «Харасмэнт у эміграцыі»:

— Гэта была трыгерная тэма. У верасні быў таксама даклад пра ціск на ЛГБТК+ супольнасць, і так склалася, што СМІ больш пра гэта казалі. Многія робяць выгляд, што праблемы харасмэнта не існуе.

Вынікі апытання гавораць самі за сябе. Больш за 79% рэспандэнтак заявілі, што хаця б раз у жыцці сутыкаліся з сэксуалізаваным дамаганнем. Найбольш частымі формамі з'яўляюцца сэксуалізаваныя каментары, непажаданыя фізічныя дакрананні і дакучлівая ўвага. На працы харасмент часта маскіруецца пад «сяброўскія паводзіны», а жанчыны баяцца страціць працу або сапсаваць адносіны.

Па статыстычных дадзеных, за 2023 год у Беларусі на 56 044 шлюбаў прыйшлося 33 962 разводаў:

— Жанчыны цяпер больш задумваюцца пра шлюбныя дамовы і адказнасць пасля разводу, ці сапраўды яны хочуць дзяцей, каб пасля разводу не цягнуць ўсё адной. Жанчыны больш задумваюцца, як прыцягваць да адказнасці партнёра, з якім нараджаюць дзіця.

Гераіня прызнаецца, што яе развод быў цяжкі:

— Пасля развода вялікая частка сяброў адвярнулася ад мяне. Адчувалася сябе ніяк. А праз пэўны час сустрэлася з кампаніяй жанчын, аказалася, што 80% з іх таксама разведзеныя.

На пытанне, што засталося пасля развода, адказвае:

— Толькі адно срэбнае ўпрыгожванне. У той час, як былы муж атрымаў у падарункі шмат добрых і патрэбных інструментаў. Яго родныя не думалі, што мне можа таксама спатрэбіцца перфаратар. Вішлісты — класная штука. Калі чалавек ведае, што менавіта табе трэба, ён не траціць грошы на рэчы, якія не прынясуць радасці. Калі ласка, не дарыце мне кветкі ў гаршках — яны ўсё роўна не выжываюць! І кубкі таксама не трэба, іх і так зашмат.

«Цяпер мой фокус — рабіць нешта добрае, ствараць тое, што натхняе»

Наста цяпер інакш глядзіць на сучасныя выклікі і праблемы:

— Я не магу змяніць свет, не магу змяніць сістэму. Я проста перастала быць «занозай» для ўсіх. Цяпер мой фокус — рабіць нешта добрае, ствараць тое, што натхняе. Напрыклад, цяпер папулярная тэма «чырвоных сцягоў» у стасунках. Але давайце гаварыць і пра «зялёныя»! Што добрае ў адносінах? Як яны могуць быць бяспечнымі? Як жанчыны могуць адчуваць сябе ўпэўнена? Мне хочацца больш казаць пра асэртыўнасць, узаемную падтрымку, самапавагу. Каб жанчыны больш любілі сябе. Калі кіраўнік хлопае мяне па дупе — гэта ненармальна. Але што з'яўляецца нармальным? Калі я адчуваю сябе бяспечна. Як зрабіць, каб я адчувала сябе бяспечна? Гэта тое, пра што нам трэба гаварыць. Выбар — гэта вельмі важна. І часам мы бачым, што нешта не так, але не маем рэсурсаў гэта змяніць. Гэта нармальна. Галоўнае — ведаць, што выбар ёсць.

Гераіня падкрэслівае, якое важнае пытанне варта задаваць:

— Я стала задаваць сабе пытанне: што для мяне камфортна? Колькі часу забіраюць працэдуры? Ёсць розніца паміж тым, калі ты робіш манікюр, таму што ты стомленая маці і проста хочаш адпачыць дзве гадзіны, і калі робіш яго, бо пазногці адраслі, і «трэба». Я выбіраю тое, што падабаецца мне. Гэта эканомія часу, які можна патраціць на творчасць, на медытацыю, на тое, што дазволіць лепш адчуць сябе.

«Мы можам выбіраць, як гаварыць, як жыць, як выглядаць»

Цікава назіраць, як змяняецца стаўленне людзей да розных рэчаў:

— Чым больш чуеш сябе, тым меньш звяртаеш увагі на знешнія перашкоды. Мы можам выбіраць, як гаварыць, як жыць, як выглядаць. Галоўнае — каб гэты выбар быў сапраўды нашым. Не хачу больш рэагаваць, калі нехта чапляецца да фемінітываў. Але я бачу, як людзі, якія ніколі іх не выкарыстоўвалі, пачынаюць гэта рабіць. Гэтак жа, напрыклад, адбываецца з тэрмінамі пра людзей з інваліднасцю ці нарказалежнасцю. Гэта азначае, што грамадства змяняецца. 

Беларуска дадае:

— Мне сумна ўсведамляць, што калі ў жанчыны канвенцыянальна прыгожае цела, у сістэме патрыархату гэта цэніцца ня меньш, чым асоба. Але адначасова такія жанчыны часта сутыкаюцца з крытыкай і абясцэньваннем. Гэта не абясцэньвае прыгожых жанчын, але паказвае, як працуюць стэрэатыпы. Калі жанчына і прыгожая, і разумная, спачатку счытваюць менавіта прыгажосць. І гэта засмучае: чаму жанчына перадусім павінна быць прыгожай? Гэта бар’ер для таго, каб яе ацэньвалі па інтэлекце і здольнасцях. Было б добра, каб жанчын не аб’ектызавалі на ўзроўні фізічнай прыгажосці, а бачылі ў ёй асобу. Мне не падабаецца, што ёсць «інстаграмныя» стандарты знешнасці. Гэта вельмі абмяжоўвае.

Нядаўна я паглядзела калаж з «ідеальнымі тварамі» — і мне стала сумна. Чаму ўсе павінны выглядаць аднолькава? Макіяж павінен быць не для таго, каб «правільна» выглядаць, а для таго, каб прыносіць задавальненне. Але некаторыя сённяшнія трэнды прымушаюць жанчын выглядаць аднолькава , — кажа Наста. А ў разнастайнасці, па словах беларускі, ёсць развіццё, радасць, прыняцце і шырыня позірку.

У праекце «Не сорамна!»новы эпізод серыяла з Варварай. «Мерзкія кампліменты, брудныя погляды» — як салідарнасць жанчын змяняе свет:

Артыкул падрыхтаваны ў рамках digital-праекта супраць гендэрных стэрэатыпаў «Не Сорамна!», галоўная мэта якога — мяняць стаўленне жанчын да сябе і да іншых жанчын.

Падпісвайцеся і сачыце за прыгодамі гераіні Варвары ў Instagram + Treads

TikTok і YouTube, таксама вы можаце падтрымаць праект.

Хочаце расказаць сваю гісторыю? Пішыце: @ex_presslive

 

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Беларуска
бізнес
эміграцыя
жанчыны
Не стыдно
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
«Больше всего стабильности хочется большой и чистой народной любви. Но чем больше хочется, тем меньше получается»
Общество
Беларуска спасла зайчонка из горящей травы (видео)
Общество
Таинственные спирали заметили в небе над Беларусью (фото)
Культура
«Теперь мы муж и муж». Блогер Vadimati расписался со своим партнером онлайн
Общество
Площадка для культурно-массовых мероприятий и объекты общепита. Что хотят разместить в бывшей Володарке
TuTak
Свята з 330-метровым сцягам: 25 сакавіка беларусы адзначаюць Дзень Волі
Новости Жодино
«Я не за вейпы, хотя сам парю». Читатели EX-PRESS.BY и их дети — об электронных сигаретах
Новости Борисова
Прогрел машину. В Борисове автомобиль скатился в Березину
Спорт
Мини-футбол. Высшая лига. «Борисов-900» в гостях минимально уступил брестскому «Меркурию»
Общество
С симпатией к беларусам относятся только 20% поляков
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
«Больше всего стабильности хочется большой и чистой народной любви. Но чем больше хочется, тем меньше получается»
Общество
Беларуска спасла зайчонка из горящей травы (видео)
Общество
Таинственные спирали заметили в небе над Беларусью (фото)
Культура
«Теперь мы муж и муж». Блогер Vadimati расписался со своим партнером онлайн
Общество
Площадка для культурно-массовых мероприятий и объекты общепита. Что хотят разместить в бывшей Володарке
TuTak
Свята з 330-метровым сцягам: 25 сакавіка беларусы адзначаюць Дзень Волі
Новости Жодино
«Я не за вейпы, хотя сам парю». Читатели EX-PRESS.BY и их дети — об электронных сигаретах
Новости Борисова
Прогрел машину. В Борисове автомобиль скатился в Березину
Спорт
Мини-футбол. Высшая лига. «Борисов-900» в гостях минимально уступил брестскому «Меркурию»
Общество
С симпатией к беларусам относятся только 20% поляков
ВСЕ НОВОСТИ