В мире

Павел Усаў: Уся заходняя сістэма і парадак былі накіраваныя на пошук паразуменьня з Расеяй, а не на перамогу над ёю

Уся палітыка Захаду (з Трампам ці без) ў той ці іншай ступені накіравана на магчымае суіснаваньне з Расеяй дамоўленасьці і ўміратвораньне.

В мире ex-press.by
0

Я не прыхільнік Трампа і хутчэй нават крытык. Але пэўныя абвінавачваньні яго ў тым, што ен разбурае, ці ўжо разбурыў складзеную сістэму бясьпекі і раўнавагі сілаў у сьвеце не зусім дарэчныя, піша палітолаг Павел Усаў.

Справа ў тым, што (акрамя ілюзій) не было ніякай рэальнай сістэмы бысьпекі задоўга да " разбуральнай палітыкі Трампа" - ніякай.

Не было сістэмы, якая б гарантавала незалежнасьць і суверэнітэт краінаў, якія былі не ўстане самастойна абараніцца ад агрэсара.

Не было ніякай сістэмы якая б магла перадухіліць вайну, ці спыніць агрэсара.

Не было сістэмы, якая б загадзя рэагавала на патэнцыйныя выклікі і стратэгічныя пагрозы для Ліберальнага Парадку

Фактычна Трамп нічога не "разбураў" бо не было што бурыць.

Калі была нейкая рэальная сістэма бясьпекі, то чаму Расея змагла атакаваць Грузію ў 2008 і акупаваць яе тэрыторыі? Пры гэтым Захад (перш за ўсе Еўропа) заклікалі да прымярэньня і хутчэй былі на баку Расеі, чым Грузіі.

Калі была нейкая сістэма бясьпекі, то як жа сталася так, што ў 2014 годзе расейцы анэксавалі Крым, распачалася вайна на Данбасе, фактычна ў самым падбрушшы Еўропы.

Нават калі расейцы зьбілі MH17 сістэма бясьпекі амаль ніяк не зарэагавала, бо Расея заставалася гарантам эканамічна-энэргетычнага забясьпячэньня Захаду.

Урэшце рэшт, калі была хоць нейкая сістэма бясьпекі, то як жа сталася так, што ў 2022 годзе, калі нібы ўсе ведалі, што вось-вось пачнецца атака Расеі, "палітыкі" толькі папярэджвалі і чакалі чым усе скончыцца?

Пры гэтым "сістэма бясьпекі" не зрабіла нічога, каб гэтаю вайну не дапусьціць, каб спыніць агрэсара?

Трамп і ягоная палітыка - гэта вынік безсістэмнасьці, глыбокага крызісу сусьветнага лібіральнага парадку, які і так ўжо здаўна не функцыянаваў згодна са сваімі прынцыпамі і дэкларацыямі.

І гэты парадак "праглынуў" бы факт акупацыі Украіны, калі б украінскі народ ахвряна не спыніў агрэсара.

Нездарма, і да 2022 і асабліва пасьля 2022 рэгулярна ўзьнікала пытаньне, ці НАТА абароні краіны Балтыі, ці не? Яно актуальна і зараз.

Калі сістэма працуе, такіх пытаньняў і сумневаў проста б не ўзьнікала.

Трамп сваімі дзеяньнямі і выказваньнямі зьнішчыў салодкую ілюзію не/існуючай сістэмы бясьпекі, у якую ўсе верылі, але якой не існавала.

Напрыклад, Расея дагэтуль не разглядаецца як вораг (як пагроза так) але не як вораг для Захаду (Еўропы). Па ўсім прынцыпам палітыкі вайны - вораг павінен быць зьнішчаны.

Гэта мэта вайны, любой: гарачай, халоднай, гібрыднай, абарончай. Зараз Еўропа палітычна абараняецца.

Але ніякіх канцэпцый і стратэгій зьнішчэньня ворагу няма. Не гледзячы нават на тое, што Расея адкрыта зьнішчае Украіну і дэкларуе захоп Усходняй Еўропы і зьнішчэньне Захаду як такога.

Ніхто з тых, хто кажа пра "разбураную сістэму бясьпекі" з Расеяй ваеваць не зьбіраецца. Як і высылаць сваіх вайскоўцаў ва Украіну.

Сістэма бясьпекі і сусветны парадак - гэта тое, за што тыя, хто яго ствараюць і падтрымліваюць, гатовы змагацца і паміраць. Як гэта напрыклад было пад час Крымскай вайны ў 1853-1856 гадах, ці нават у часы Халоднай вайны 1946 - 1989.

Без актыўнага ўдзелу і зьняцьця абмежаваньняў у вядзеньні вайны з ворагам, Расею не перамагчы.

Захад жа нават баіцца зьняць абмежаваньні на ракетныя ўдары па Расеі, бо гэта, "прывядзе да эскалацыі канфлікту (цытата). Але тады як перамагчы ворага (?).

Расея выкарыстоўвае ўвесь свой арсенал і поўны пакет наёмнікаў, а Захад баіцца (!!!). БАІЦЦА зачыніць неба хаця б над часткай Украіны і Кіевам, якія рускія злачынна зьнішчаюць, бо гэта справакуе Расею (!)

Пра якую сістэму бясьпекі і зьнішчэньне ворага можа ўвогуле?

Вайна будзе весьціся толькі рукамі украінцаў і толькі пакуль Украіна мае чалавечыя рэсурсы, але як доўга? У сваю.чаргу, Захад затрачвае мінімум рэсурсаў каб зьнічшчыць ворага.

Зараз асноўныя спадзяваньні на добы "вынік" вайны - гэта не вайсковая перамога Украіны і Захаду, а сьмерць Пуціна, пераварот-рэвалюцыя, ну ў лепшым выпадку нейкія цудоўныя перамовы.

Уся палітыка Захаду (з Трампам ці без) ў той ці іншай ступені накіравана на магчымае суіснаваньне з Расеяй дамоўленасьці і ўміратвораньне.

Нават планоў па адваяваньню Крыму няма.

Як мне падаецца высілкі Захаду скіраваныя на тое, каб давесьці да МІРУ з Расеяй (не перамогі) у такім фармаце, каб Украіна і яны самі не выглядалі прайграўшымі.

Трамп хацеў зрабіць гэта з наскоку, хутка і злосна, без дыпламатычных гульняў і пралічыўся, а зараз не ведае як выйсьці з гэтай пасткі і што рабіць далей. Зьвеўшы глабальную паліьыку да постаў у Твітах.

Але, так ці інакш, уся заходняя сістэма і парадак былі накіраваныя на пошук ПАРАЗУМЕНЬНЯ з Расеяй, а не на перамогу над ёю.

А перамога над Расеяй азначае: ніякіх перамоваў да капітуляцыі, разбурэньне рэжыму і сістэмы, дэмілітарызацыя, акупацыю яе тэрыторыі (стварэньне сьфераў дамінацыі) і далейшае яе сэгментацыя.

Па факце пераўтварэньне яе ў сярэднюю дзяржаву. Без дасягненьня гэтай глабальнай мэты ніякія мірныя дамовы і перамір’і працаваць не будуць. Захад павінен рыхтавацца да шматгадовага супрацьстаяньня з калектыўным аўтарытарыўмам, але на сеньняшні дзень няма ні моцнай сістэмы бясьпекі, ні маральнай гатовасьці да філасофіі і палітыкі вайны ў саміх заходніх грамадствах.

Па гэтай прычыне вагу набіраюць палітычныя групы скіраваныя на peacemaking з філасофіяй - "гэта не наша вайна".

Але праблема Трампа ў тым, што разбураючы ілюзію і рэшткі ліберальнага парадку, ен не прапануе нічога, акрамя ізаляцыянізма і, такім чынам, выяўляе слабасьць ЗША.

Безумоўна - гэта ЗША былі асновай сістэмы бясьпекі і сусветнага парадку, донарам ідэй лібералізму.

І сіла ЗША была ў тым, што яны былі здольныя ўсе ж падтрымліваць ілюзію таго, што есьць гэты парадак і ён нейкім чынам працуе. Часткова гэта будавалася на страху перад магутнасьцю ЗША, але зараз наступіла агульная эрозія страху перад Амерыкай (у вялікай ступені гэта адбылося ў 2021 годзе, пасьля ўцечкі з Афганістану).

Яшчэ раз падкрэсьлю:

1. Рэальнай сістэмы бясьпекі ўжо не існавала да 2022 году, ілюзія сусветнага парадку не паўстрымала агрэсара, што выявілася ў вайне 2008;

2. Трамп сваей палітыкай збурыў апошнюю ілюзію адносна сусветнага ліберальнага парадку;

3. Праблема адміністрацыі Трампа ў тым, што разбураючы канцэпт і ідэю СЛП і бясьпекі, ён не мае (і не жадае), што прапанаваць у замен, ствараючы такім чынам пустэчу, вакум бясьпекі ў сьвеце, які можа запоўніць новы аўтарытарызм, альбо новы панеўрапейскі палітычны парадак.

 

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
павел усов
трамп
запад
украина
война
россия
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ